Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

авторские колонки:
Советы от бабушки Агафьи (анимация) Дары природы
Советы от бабушки Агафьи (анимация) Про американцев
Колонка Яна Семака Ситуация в Беларуси
все свежие материалы
цитата:
Половина всех избирателей не голосует, и, как правило, не та половина.
Неизвестный
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Гісторыя адной цыгарэткі.


10/18/2007 - 16:41 /


Наўрад ці хто з курцоў дакладна ведае, каму ён абавязаны сваёй звычкай. Тым ня менш, развітацца з ёй не лягчэй, чым для звычайнага чалавека раптам перастаць ужываць соль у ежу.

Чаму мы вывучаем гісторыю плямёнаў, якія з’явіліся і зніклі, бы хвалі на моры, не пакінуўшы пасля сябе нічога, акрамя двух-трох скрабкоў і шэрагу пытанняў? Вось іншая гісторыя, якая штодзень пераследуе мільёны чалавек. Назавіце мяне марнікам, але няхай калісь з’явіцца такі Урад, такі прэзідэнт, які паспрабуе перапісаць маю гісторыю цыгарэты.

Вядома, што 15 кастрычніка 1492 года амерыканскія індэйцы перадалі тытунь Хрыстафору Калумбу ў якасці падарунка, а той завёз яго ў Еўропу, дзе тытуневае лісце артымала шырокае распаўсюджванне. Ён прыйшоўся даспадобы і каралям, і простаму люду. Напачатку Інквізіцыя была супраць, але потым нічога, уцягнулась.

Індэйцы ставіліся да тытуню вельмі сур’ёзна, яны ўжывалі тытуневае лісце ў рэлігійных мэтах, а таксама як лекавы сродак. Французскі пасол у Партугаліі таксама прапанаваў каралеве Кацярыне Медзічі нюхацельны тытунь як сродак супраць мігрэні, і ў хуткім часе ад гэтай хваробы лячылася амаль уся Францыя. Ад болей у галаве, зразумела.

Але да масавай дурной звычкі яшчэ было далёка. Як гэта марудна, знайсці добры тытунь, потым вычысціць трубку, набіць яе... І толькі пасля гэтага – перадацца справе.

Тытунь лічылі зеллем, яго палілі,  нюхалі, сыпалі ў ежу, кідалі ў вогнішча.

Але ж ужо тады некаторыя людзі здагадваліся, што тытунь – дрэннае зелле. Пачаліся ганенні на курцоў. Спачатку Джэймс Першы, англійскі кароль, увёў пошліну на імпарт тытуню, потым яго прыкладу паследваў французскі кардынал Рэшылье. На Усходзе палітыку забароны праходзіла больш жорстка, курцоў білі, забівалі, пыталі, саджалі ў турму. Гэта звязана з тым, што з-за сухога клімату цыгарэта станавілася прычынай пажараў у полі. У Расіі на бок курцоў стаў Пётр Першы, у іншых дзяржавах – час. Так ці інакш, выраб тытуню ў хуткім часе стаў вельмі прыбыткавым радком бюджэту шматлікіх дзяржаў Азіі і Еўропы.

Дзесьці ў гэты час на Усходзе курцы зрабілі ноў-хаў: маленькія цыгарэткі, вельмі дэмакратычную форму палення, і доўгі час аб такой ідэі ў Еўропе не здагадваліся. Але сакрэт быў выкрыты падчас Крымскай вайны, што адбывалася ў 1854-1856 гадах, і ў якой, дарэчы, цяжка вылучыць пераможцу. Брытанскія салдаты, назіраючы за рускімі і туркамі, зразумелі, што паліць люлькі не надта зручна. Гэта справа займала больш часу, чым праверка зброі... А рускія і туркі тым часам рабілі маленькія цыгарэткі, заварочваючы тытунь у паперкі з-пад пораху, а ў перапынку паміж баямі рабілі перакуры. Звычка рабіць перакуры потым стала неад’емнай часткай мірнага жыцця.

Вайна скончылася, а брытанцы працягвалі рабіць цыгаркі дзеля перакураў. Філіп Морыс падлічыў, колькі ён можа атрымаць, калі пачне рабіць тое ж самае, не спыняючыся на перакуры. Прыклад апынуўся заразлівым, і цыгарэткі пачалі рабіць амерыканцы. З’яівіліся тытуневыя кампаніі, якія дзейнічаюць і па сённяшні дзень. Ужо ў 1880-х гадах вытворчасць цыгарэт стала фабрычнай справай, бо нейкі амерыканскі майстар прыдумаў машыну для вырабу цыгарэт.

У 1901 годзе было прададзена 3500 мільёнаў цыгарэт і амаль у два разы больш цыгар. Але гэта было толькі пачаткам. Пасля Першай Сусветнай вайны па свеце ўдарыла цыгарэтная ліхаманка, не палітасціла яна ні Захад, ні Усход.

Тым часам, Морыс памёр, а справа яго жыла, кампанія “Філіп Морыс” асвойвала рынкі ЗША, краін Азіі. У хуткім часе з’явіліся амаль усе маркі цыгарэт, якія мы бачым цяпер. Гэта і “САМЕЦ” (Camel), і жаночае “Мальбара”  (Marlboro - салодкі, бы май), і “Лакі Страйк” (Lucky Strike). Напрыклад, колькасць жанчын, уцягнутых у табачнае воблака, толькі за 1925-1935 павялічылася ў тры разы.

Падчас Другой Сусветнай вайны тытуневыя кампаніі адсылалі салдатам безліч дармавых цыгарэт, атрымоўваючы новых курцоў у сваі легіёны. Нехта прапанаваў цыгарэты без тытуню (з лісця салату), хтосьці прыдумаў мянтолавы фільтр, некаторыя вельмі прыгожа палілі з экранаў тэлевізара... Паленне лічылася бяскрыўднай звычкай, даніной часу і модзе. Але потым з’явілася новая хвароба: рак лёгкіх, і доўгі час ніхто не здагдваўся, што з’яўляецца яе прычынай. Падазор упаў на асфальт, на аўтамабілі і заводы, ніяк не верылася, што маленькая палачка хавае ў сабе такую страшэнную моц.

Так залаты век тытуню схлынуў, і яму на змену прыйшла іншая, больш жорсткая гісторыя: гісторыя забароны тытуню.

1965 год – поўная забарона рэкламы вырабаў з тытуню ў Велікабрытаніі. Годам пазней на пачках пачалі абавязкова пісаць, што палене шкодзіць здароўю. Ужо ў 1971 годзе рэклама тытуню знікла з тэлевізараў ЗША. У 1987 годзе Кангрэсс ЗША забараніў паленне ў самалётах, працягласць рэйсаў якіх менш за 2 гадзіны. Потым – ва ўсіх унутраных рэйсах. Барацьба з паленнем становіцца прадметам палітыкі, паліць забараняюць у грамадскіх месцах па ўсёй Заходняй Еўропе. Курцы становяцца выміраючым класам. Вось адкуль на цыгарэтных пачках, што прадаюцца ў некаторых краінаў Еўропы, выявы хворых унутраных органаў. Дык і ў 16-м веке білі, саждалі, пыталі, забівалі за цыгарэту – а народ паліў.

Так жа, як калісьці паленне прапагандавалася, абвяшчаецца поўны адказ ад яго, як адзін з крокаў да паспяховага жыцця. Трэнінгі і семінары, дзе людзі адвучаюцца ад дурной звычкі, і сёння з’яўляюцца самымі прыбытковымі, пасля жаночых пікапаў, канешне.

Вось і ў нашай краіне штосьці робіцца... Цыгарэты прадаюць такія брыдкія, што і паліць не хочацца. Але і бегчы разам з некалькімі тысячамі спрынтараў за моцную Беларусь нешта не бяжыцца, затопчуць. Гэтак дастану з пачкі цыгарэтку, агледжу фільтр, пагляджу на тытунь, уцягну прыемны салодкі пах... І пакладу назад. Навошта ты мне, палачка? Навошта мне цягнуць цябе ў рот? Ляжы ў сваёй пачцы, а я за півам. Толькі, як здаецца, гэта іншая гісторыя.

Паводле матэрыялаў з сайта http://www.sigarets.ru/

мае браво!!! Аутару гетага матыръя

вельми цикавы тэкст!!! яшчэ раз браво и дзякуй!

Глада

Угу, цікава

Классный

Классный материал. Спасибо автору!

Дзякуй, будзем

Дзякуй, будзем старацца.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015