|
|
|
У Жодзіне адбыўся канцэрт пад дэвізам "А Беларусь - ЖЫВЕ!"09/28/2007 - 13:26 / Прэс-група Партыі БНФУ межах Ініцыятывы “За Эўрапейскі ГОРАД” (Жодзіна) пры падтрымцы барда Кастуся Герашчанкі, ТБМ і БНФ “Адраджэньне” у Жодзіне правялі канцэрт пад дэвізам “А Беларусь – ЖЫВЕ!”. Дадзенае мерапрыемства, ня гледзячы на даволі позьні час, сабрала з паўсотні слухачоў, сярод якіх былі як людзі сярэдняга, гэтак і маладога веку, падлеткі й дзеці. Канцэрт распачаўся прамоваю Аляксея Лапіцкага, які ў некалькіх словах прадставіў прысутным свайго сябра, таленавітага барда Кастуся Герашчанку, і зьвярнуў увагу аўдыторыі на безкаштоўную сілу мастацтва, якое ўмацовае гэтак патрэбныя кожнаму чалавеку – веру, надзею і любовь, цудатворныя маякі і апоры ў жыцьці кожнага чалавека, здольныя рабіць сапраўды немагчымае ... Было адзначана, што для таго, каб Беларусам адстаяць уласную чалавечую вартасьць і зьберагчы нацыянальныя сьвятыні трэба любіць сваю краіну, верыць у ейную будучыню, у адраджэньне нацыянальнай спадчыны, мовы … традыцыяў эўрапейскасьці. - Што б не адбывалася, у выніку – перамагае заўсёды любоў і свабода. Беларусь – была, ёсьць і будзе неад’емнай часткаю Эўропы, дзе каштоўнасьці дэмакратыі ёсьць асноваю для ўстойлівага разьвіцьця грамадзтва, росту эканамікі і разьвіцьця дабрабыту. Эўрапейскі горад – гэта як зьнешняя ўпарадкаванасьць і чысьціня вуліцаў, кветкі, роўныя тратуары …, але й высокая культура ўзаемаадносінаў, павага да нацыянальных здабыткаў і дэмакратычных каштоўнасьцяў, нацыянальнай гіторыі, мовы ... Гэта – утульны дом для ўсіх – месца дзе нараджаюцца і гадуюцца дзеці. Гэта тая атмасфэра дабразычлівай павагі да права кожнага чалавека, у якой можа нармальна і бясьпечна, безканфліктна разьвівацца свабодная і дэмакратычная грамадзкая супольнасьць Беларусі. З кожнай новай песьняй, якую камэнтаваў сам аўтар-выканаўца, Кастусь Герашчанка, зала напаўнялася ўсё новымі і новымі цёплымі аплядысмэнтамі. Падчас выступу прагучалі шматлікія выдатныя песьні на вершы В. Супруна, А. Сокалава, Ав. Дзеружынскага, В. Шніпа, Г. Бураўкіна, А. Марачкіна, С. Чыгрына, К. Герашчанкі, Зьм. Марозава ... з альбому пад назовам “Час выбіраць”, які быў запісаны аўтарам у 2007г. Фільмам “Беларускамоўны фронт” рэжысэра Віктара Корзуна, была завершана сустрэча. Гэта была - сустрэча сяброў, пасьля якой засталіся добрыя эмоцыі і ўражаньні. Напрыканцы сустрэчы, прысутныя прыдбалі на памяць дыскі зь песьнямі любімага артыста і гурта “Пліса”. Такім чынам, выдатны восеньскі дзень быў завершаны цёплай сяброўскай вечарынаю, памяць аб якой, думаецца, застанецца у кожнага цудоўным добрым успамінам. Як ніколі было ясным і зразумелым: Беларусь – Жыве! Яна дыхае сьвежым паветрам пераменаў, што бяруць пачатак у кожным закаханым у свабоду сэрцы, у думках і надзеях, у нашае веры, якую не здольныя вынішчыць ні пакуты, ні мана, ні здрада З кожным сьвежым подыхам прасторы вецер прераменаў напаўняе ветразі нашых мараў і спадзяваньняў, скіроўвае нас у новую будучыню, свабодных і годных людзей, дзяцей сваёй матчыны-Радзімы, незалежнай, вольнай і непадкупнай, непераможнай - адзінай у сьвеце Спадчыны - БЕЛАРУСІ. Алесь Вольны, Licviny-INFA |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Фільм
Алесь Вольны падмануў - фільму не паказвалі.
Отправить комментарий