Сёння адбыліся суды над сябрамі "Моладзі БНФ", якія прымалі ўдзел у раз
09/27/2007 - 16:49 / ТП-інфармСёння у судзе Маскоўскага раёну горада Менску адбыўся разгляд адразу трох справаў у дачыненні да актывістаў “Моладзі БНФ”. Маладзёнаў афіцыйна судзяць за “дробнае хуліганства”, так як на такой падставе былі складзены пратаколы пасля разгону летніку МБНФ пад Івацэвічамі.
У выніку разгляду спраў Марыі Рудакоўскай і Адама Птушкі, суды былі перанесены на 9 кастрычніка. Такое рашэнне звязана з жаданнем нейтралізаваць актывістаў перад "Еўрапейскім маршам", пакараўшы іх адміністрацыйным арыштам.
Суд над Ірынай Смяян быў перанесены на заўтра, з-за няяўкі абвінавачанай.
Нагадаем, раней ужо адбыліся два паседжанні па гэтай справе. Суд над намеснікам старшыні МБНФ Іллём Богданам перанесены на 8 кастрычніка, а справу супраць Аляксандры Клімовіч адправілі на дапрацоўку з-за адсутнасці звестак аб сведках.
Памылка
...так як на такой падставе...
==
...паколькi менавiта на такой падставе...
Отправить комментарий