Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Дайте мне хорошую политику, и я вам дам хорошие финансы.
А. Тюрго
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

1939: Дзень узьяднаньня пад адным акупантам


09/27/2007 - 10:27

Роўна 68 гадоў таму, Савецкі Зьвяз уступіў у Другую Сусьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

Паводле сакрэтнага дадатку да савецка-нямецкага Пакту аб ненападзе, вядомаму як Пакт Молатава-Рыбэнтропа, Сталін і Гітлер падзялілі тэрыторыю цэнтральнай Эўропы - сёньняшнія Польшчу, Беларусь, Украіну, краіны Балтыі, Фінляндыю і Румынію - на сфэры ўплыву, Заходняя Беларусь была аднесеная агрэсарамі да савецкай сфэры. 1 верасьня 1939 года войскі нацысцкае Нямеччыны, пасьля правакацыі супраць польскіх памежнікаў, перайшлі мяжу з Польшчай. Праз два тыдні саветы атакавалі Польшчу з усходу. Цягам некалькіх дзён Заходняя Беларусь была акупаваная Чырвонай арміяй, супраціў рэштак дэмаралізаванага польскага войска быў жорстка падаўлены. Найбольш яскравым эпізодам савецка-нямецкай кампаніі ў Польшчы стаўся ўрачысты, амаль парадны вывад нямецкіх войскаў з акупаванага Берасьця пасьля перадачы горада савецкім акупантам - гэты эпізод часта апісваецца як савецка-нацысцкі парад. Рассакрэчаныя ў 1990-х гадах фотаздымкі братаючыхся чырвонаармейцаў і афіцэраў Wehrmacht сталіся сэнсацыяй для многіх.

У Беларусі 17 верасьня прынята лічыць паўафіцыйным “Днём узьяднаньня”. Па гіроніі, насамрэч няма іншай даты беларускай гісторыі, якая б пакідала такое дваякае, такое падзеленае пачуцьцё, як гэты самы “Дзень узьяднаньня”.

З аднаго боку, лічыцца, што ўзьяднаньне Беларусі ў рамках адной дзяржавы - гэта станоўчы факт. Няма розьніцы, пад якім акупантам быць, але важна, што амаль уся беларуская супольнасьць нарэшце апынулася ў рамках адных дзяржаўных межаў. Скончылася польская акупацыя Заходняй Беларусі, дзе беларусы сутыкаліся з жорсткай дыскрымінацыяй. Да 1939 году былі зачыненыя ўсе беларускія школы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, зь легальнага поля польскімі ўладамі выціснутыя ўсе беларускія палітычныя арганізацыі, многія беларускія дзеячы сядзелі за кратамі за сваю палітычную дзейнасьць.

Між тым, ніякага вызваленьня, ніякай палёгкі, адміністрацыйнае далучэньне Заходняй Беларусі да марыянэткавай БССР у складзе таталітарнай савецкай імпэрыі не прынесла. Разам з узьяднаньнем на Заходнюю Беларусь прыйшоў чырвоны тэрор, калектывізацыя, масавыя рэпрэсіі і русыфікацыя. Нічога гэтага не было ў “панскай Польшчы”. Згубіўшы галаву, па валасах ня плачуць: расстраляным у Курапатах, сасланым у Сыбір і Казахстан беларусам напэўна ж лепей было бы жыць пры тройчы праклятай “Другой Рэчы Паспалітай”, чым загінуць у савецкім канцэнтрацыйным лягеры. І нават нацыянальная заходнебеларуская інтэлігенцыя лепей бы жыла ў падзеленай Беларусі, чым гінула ва “ўзьяднанай”.

Чаго не шкада ў дадзенай сытуацыі, дык гэта польскую дзяржаву і пакрыўджаны польскі нацыянальны гонар. Польшча атрымала расплату за ўласны “Пакт Молатава-Рыбэнтропа” з Савецкім Зьвязам - Рыскую мірную дамову 1921 года, які і ўсталяваў раскол Беларусі на Заходнюю і Ўсходнюю. Польская дзяржава не захацела тады прызнаваць Беларусь і лічыцца зь яе інтарэсамі? Польшча адмовілася прызнаваць паўнамоцтвы дэлегацыі БССР, а дэлегацыя ад БНР нават не была запрошаная? У такім выпадку няма чаго крыўдаваць з таго, што з польскімі інтарэсамі ў нейкі момант гэтаксама не палічыліся. Калі-некалі злачынствы ўсёж не застаюцца без адплаты, і ў 1939 годзе Польшча адзіная сярод дзяржаваў, што сталіся аб’ектам савецка-нацысцкай агрэсіі, атрымала тое, што заслужыла.

Дык якую ацэнку мы можам даць падзеям 17 верасьня 1939 году? Лепш бы Заходняя Беларусь была вызваленая брытанцамі ці амэрыканцамі, а не саветамі. А яшчэ лепей - вызвалілася б сама. А як склалося - індывідуальнаму чалавеку ўзьяднаньне прынесла адно ліха замест іншага, прычым ліха часта яшчэ большае, чым была польская акупацыя. Злачынства на злачынства. Забойства на забойства. У 1921 годзе злачынства зьдзейсьнілі палякі, у 1939 удвая болей злачынстваў зьдзейсьнілі нацысты і СССР. Пладзілі і пладзілі зло на няшчаснай беларускай зямлі ў той чорны час яе гісторыі.

Спасылкі па тэме:

http://silverrebel.livejournal.com/171526.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/3969459.html
http://frontier18.livejournal.com/22040.html

Алесь Чайчыц

Я не згодзен з

Я не згодзен з аўтарам артыкулу, што уз'еднанне нашай краіны у 1939 трэба трактаваць у залежнасці ад формы войскаў уз'яднаючых бакоў. Гэта как з БНР - у 1918 гісторыя вырашыла не даць магчымасці ўзнікнуць БНР, но без яе не узнікла бы БССР. Так і здесь, калі б Сталін у меркантыльных інтарэсах не адрэзау ад Польшы Заходнюю Беларусь, дзе гарантыі што у 1944-1945 гэтыя землі не прырэзалі зноу да Польшчы. І калі б яны засталіся пад фашыстамі, я не лічу што было бы менш гвалту і смярцей там.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015