Алесь Мухін: "Амаль усе інтэрнэт-крамы Беларусі могуць быць зачыненыя"
09/25/2007 - 16:27 / ЕРБАмаль усе інтэрнэт-крамы Беларусі могуць быць зачыненыя з-за супярэчлівых патрабаванняў заканадаўства, якое рэгулюе іх дзейнасць. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар “БелЕўрасеткі” Алесь Мухін.
Паводле яго словаў, ніводная інтэрнэт-крама зараз у поўным аб’ёме не адпавядае нормам заканадаўства.
“Такім чынам, пры наяўнасці палітычнай, эканамічнай альбо якой-небудзь іншай волі, 95% беларускіх інтэрнэт-крамаў могуць быць зачыненыя”, сказаў Мухін.
Мухін сцвярджае, што колькасць актыўных карыстальнікаў інтэрнэту ў Беларусі зараз не перавышае 500 тысяч чалавек.
Отправить комментарий