Актывіст Кастусь Грахаў асуджаны на 10 сутак
09/24/2007 - 15:36 / ТП-інфармСёння, судом Цэнтральнага раёну Менску быў асуджаны да пакарання адміністрацыйным арыштам на 10 сутак, актывіст моладзі БНФ Кастусь Грахаў. Хлопец быў затрыманы ўчора, 23 верасня ў 14 гадзін 30 хвілін на вуліцы Леніна супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Пасля асабістага дагляду ў актывіста знайшлі каля ста нелепак "Эўрапейскі марш. Прыйшоў наш час.", гэта і стала падставай дзеля пачатку супраць хлопца адміністрацыйнай справы.
Суддзя Паўлючук Т.Е прызнала Кастуся Грахава вінаватым у "закліку да ўдзелу ў несааанкцыянаваным мерапрыемстве". Падчас суду выступілі сведкі, байцы ПМСН: Завадзкі С.Л. і Купраёнак Е.П.
Отправить комментарий