На Беларуска-Украінскай мяжы затрыманы музыкі, якія планавалі прыняц
09/22/2007 - 00:44 / ТП-інфармСёння, у 18.30 на памежным пераходзе Макараны, былі затрыманы музыкі, планаваўшыя выступіць на рок-фэсце "Права быць свабодным", які пройдзе ў Луцку (Украіна). Музыкаў трымалі на прапускным пункце каля 5 гадзін, не патлумачыўшы прычыну затрымкі.
"Мы праехалі да украінскай мяжы. Так што гэта была псіхалагічная атака. І мы будзем проста фізічна непадрыхтаваны да канцэрту. Але ўсе будзе добра! Жыве Беларусь!" - так пракаментаваў затрыманне Ігар Варашкевіч, лідар гурту "Крама"
Зараз музыкі ўжо запаўняюць мытную дэкларацыю.
Отправить комментарий