Супрацоўнікам дому ўраду абмежавалі магчымасць карыстацца электрычн
09/21/2007 - 15:08 / ТП-інфармСёння адбылося інфармаванне дапаможнага персаналу "дома ўраду", падчас якога выступоўцы звярнулі ўвагу на праблемы эканоміі энэрганосбітаў. Так, на паседжанні прагучаў канкрэтны заклік з боку адміністрацыі будынку эканоміць на ўсім і ўся.
Таксама, персаналу было катэгарычна забаронена карыстацца абагравальнымі прыборамі і былі ўведзены абмежаванні на запальванне асвятлення. Зараз, супрацоўнік, які пажадае скарыстацца святлом пазней 20 гадзіны, павінен будзе аплаціць са сваяго заробку кошт электрычнасці. Электрыкам даручана распрацаваць сістэму ўліку "неабавязковага" карыстання святлом.
Выступоўцы папярэджвалі, што пасля чарговага падаражання газу ў наступным годзе, энэргетычныя праблемы ў краіне значна пагоршацца.
Отправить комментарий