На Управе партыі БНФ адбылося сьвяткаваньне 645-ай гадавіны бітвы на Сь
09/21/2007 - 00:07 / Прэс -група партыі БНФ20 верасьня, Менск. На Сядзібе Партыі БНФ сеньня адбыўся сьвяточны канцэртт з нагоды 645 гадавіны пераможнай бітвы на Сьнівадзе. У канцэрце прынялі ўдзел бард Андрэй Мельнікаў, музыкі Стась Багданаў і пан Ськіргайла Паланэцкі, прысутнічала дэлегацыя музыкаў з Украіны. Прысутныя праслухалі старадаўнія песьні ў выкананьні пана Ськіргайлы, прысьвечаныя падзеям, што адбываліся ў той час: бітва на Сьнівадзе, пад Грунвальдам, пад Воршай. Андрэй Мельнікаў расказаў пра традыцыі сьвяткаваньня гэтых памятных датаў. На сустрэчы прагучаў урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля”перакладзены на ўкраінскую мову, зачытваліся старадаўнія ўкраінскія вершы прысьвечаныя слаўнай перамозе князя Альгедрда.
Арганізатарам канцэрту высупіла культурніцкая камісія Партыі БНФ.
Адбылося сьвяткаваньне
Вот так всю жизнь в праздиках и гулянках.
А работает кто-то другой.
Отправить комментарий