Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст, які адмовіў руху “За Свабоду” ў легал
09/20/2007 - 23:54 / ЕРБВярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу руху “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, чыноўнікі адмовілі руху, лідэрам якога з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, у рэгістрацыі.
Нібыта, былі выяўленыя парушэнні, якія і сталі падставай для гэтага. Як паведамляе Радыё Свабода, Вярхоўны суд пакінуў рашэнне Мінюста без зменаў.
Аднак актывісты руху “За Свабоду” не збіраюцца здавацца. Вось што сказаў у інтэрв’ю “Еўрарадыё” Аляксандр Мілінкевіч:
“Мы па новай будзем падаваць. Будзем адстойваць сваё права”.
Отправить комментарий