Падчас пікету, які адбыўся 8 верасьня ля будынка ААН, быў прыняты зварот да генэральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН. Праз месяц зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.
Запрашаем усіх, хто жадае дапамагчы гэтай справе, надрукаваць зварот і назьбіраць подпісаў лякальна ў сваім падьездзе, на сваёй вуліцы, ў сваім раёне. Кожны подпіс узмацніць вагу зварота і прыцягне больш увагі да праблемы парушэньня правоў чалавека на Беларусі. Так сама заклікаем грамадзкія арганізацыі падтрымаць зварот і далучыцца да збору подпісаў.
- Раздрукуйце яго, прэшчапіўшы форму для подпісаў.
- Дзеля таго каб подпіс быў улічаны, дастаткова пакінуць поўнае імя з подпісам.
- Адсканаваць запоўненую форму з подпісамі і адаслаць фаіл на пошту руху ( belmov@gmail.org Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script )
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі гарантуе канфедыцыйнасць. www.belmov.org
Отправить комментарий