Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Быть свободным значит не предаваться безделью, а самолично решать, что делать и чего не делать
Ж. Лабрюйер
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Сярод расстраляных у Катыні было шмат беларусаў

09/18/2007 - 00:40 / Радыё Свабода

Сёньня прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі наведаў Катынь на Смаленшчыне — месца, дзе ў 1940 годзе карнікі НКВД масава расстрэльвалі палонных польскіх афіцэраў. Але ў Катыні загінулі ня толькі палякі, але і тысячы беларусаў, якія служылі ў польскім войску. Кіраўнікі Беларусі мэмарыяльнага комплексу ў Катыні, што зусім блізка ад мяжы зь Беларусьсю, не наведваюць.

Адзінай мэтай неафіцыйнага візыту прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага ў Смаленскую вобласьць было наведваньне Катыні.

Лех Качыньскі ўсклаў на мэмарыяльных могілках кветкі і ў сваёй прамове падкрэсьліў: “Сярод загіблых у Катыні былі разам з палякамі габрэі, украінцы, беларусы, мусульмане і нават немцы — гэта значыць усе, хто жыў у другой Рэчы Паспалітай”.

Доктар гістарычных навук Аляксей Літвін, дасьледчык ваеннай гісторыі кажа:

“Канечне, там ёсьць пэўны працэнт і беларусаў. Туды трапілі і з Заходняй Беларусі, і з Заходняй Украіны так званыя “палякі”. Гэта хлопцы, якія трапілі ў Катынь, заявілі нашым органам НКВД, што яны палякі. Як правіла, гэта былі афіцэры, службоўцы. Таму нават калі і беларусы-каталікі — гэта людзі, якія сьвядома вызначылі сябе як палякі”.

Дасьледчык гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў таксама перакананы:

“У польскім войску сярод афіцэраў былі і этнічныя беларусы, альбо беларусы, якія запісваліся палякамі, прадстаўнікі інтэлігенцыі, якія жылі на тэрыторыі Заходняй Беларусі да ўваходжаньня ў склад БССР у верасьні 1939 году”.

Вось толькі дакладных лічбаў — колькі беларусаў загінулі ў Катыні — ні адзін навуковец не дае.

Гаворыць доктар гістарычных навук прафэсар Эмануіл Ёфэ:

“Там была, канечне, пераважная большасьць палякаў. Былі габрэі, былі і беларусы. Яны ж ваявалі таксама. Але наколькі многа, я не магу сказаць дакладна, гэта пытаньне трэба дасьледаваць”.

Пасьля Катынскай трагедыі, ужо ў сьнежні 1941 году, выйшла пастанова Дзяржаўнага камітэту абароны СССР №1064. У параграфе 4 запісана: “У сувязі з павелічэньнем колькаснага складу польскай арміі да 96 тысяч чалавек, дазволіць прызыў у польскую армію грамадзянаў польскае нацыянальнасьці, якія насялялі да 1939 году тэрыторыі Заходняй Украіны й Заходняй Беларусі. Грамадзяне іншых нацыянальнасьцяў, што жылі на гэтых тэрыторыях, прызыву ў польскую армію не падлягаюць”.

Але і раней у Войска польскае траплялі пераважна тыя, хто вызначаў сябе палякамі.

Доктар гістарычных навук Аляксей Літвін кажа:

“Сярод іх былі і тыя, якія вызначалі сябе не палякамі, а беларусамі. Зь імі нашы органы вялі адпаведную працу. Адзін зь іх — Францішак Кушаль, капітан, муж паэткі Натальлі Арсеньевай. Ён ня трапіў туды. Яму далі магчымасьць аб’яднацца з жонкай, і напярэдадні вайны ён апынуўся ў Менску”.

Усе польскія вайскоўцы, расстраляныя ў Катыні, Харкаве і Медным, што пад Цьвер’ю, будуць пасьмяротна павышаныя ў званьні — гэта амаль 15 тысяч чалавек. Так пастанавіла міністэрства нацыянальнай бясьпекі Польшчы.
Іна Студзінская, Менск

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015