Самыя безадказныя камунальшчыкі – у Мінскай вобласці. Пра гэта было заяўлена на чарговым выязным рэспубліканскім семінары Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які нядаўна прайшоў у Барысаве.
Самыя безадказныя камунальшчыкі – у Мінскай вобласці. Пра гэта было заяўлена на чарговым выязным рэспубліканскім семінары Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, які нядаўна прайшоў у Барысаве.
За першае паўгоддзе былі праведзеныя 244 рэвізіі юрыдычных асобаў. Па іх выніках былі выяўленыя страты на суму адзін мільярд 283 мільёны рублёў. Самыя буйныя факты безгаспадарчасці выяўленыя ў Мінскім абласным унітарным прадпрыемстве “УЖКХ”.
На семінары было заяўлена, што прамыя страты ад неэфектыўнай працы абласных камунальшчыкаў склалі 270 мільёнаў рублёў.