У лістападзе “Газпром” пачне з Беларуссю абмеркаванне кошту газу на
08/30/2007 - 10:07 / ЕўрарадыёУ лістападзе “Газпром” пачне з Беларуссю абмеркаванне кошту газу на 2008 год. Паводле крыніцы газеты “Коммерсантъ” у расійскай кампаніі, цана для нашай краіны. Як і для краін Прыбалтыкі і Украіны, дакладна будзе павышаная.
Ужо зараз Літве прапанавана плаціць за газ на 40% больш – замест цяперашніх 190-200 долараў за тысячу кубаметраў каля 280 долараў. Нагадаем, Беларусь зараз плаціць 100 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу.
У верасні пачнуцца перамовы “Газпрома” з Латвіяй і Эстоніяй, у кастрычніку – з Украінай, якая зараз плаціць за газ 130 долараў за тысячу кубаметраў. У выпадку паспяховых перамоваў, расійская кампанія зможа павялічыць свае прыбыткі на 15-40%.
Отправить комментарий