Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Причины экономического роста
читать похожие материалы

цитата:
В государстве следует четко различать арифметическое большинство и большинство политическое
А. Ривароль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Грамадзянскі блогінг ці як “зрабіць” Буша за 3 гадзіны.


08/27/2007 - 23:42

На Захадзе блёгі ўжо занялі сваё месца пастаўніка першаснае інфармацыі для асноўных мэдыяў. Дзякуючы пошукавым сыстэмам па блёгах, як Technorati.com або Google, няма патрэбы ведаць назоў блёгу або ўсім людзям будаваць блёгі на аднае пляцоўцы, напрыкляд, на Livejournal.com. Livejournal.com пабудаваны паводле прынцыпу сацыяльнае сеткі, і пачыналася гэта менавіта як спосаб трымаць сувязь адзін з адным, для чаго там рэалізаваныя адпаведныя прыстасовы. На Захадзе, асабліва ў краінах, якія толькі зараз выходзяць на блёгінг, асаблівую папулярнасьць набіраюць блёгі на асобных дамэнах, пабудаваныя як уласныя сайты. Але пры ўмове, што матар’ял на такіх рэсурсах будзе прамаркаваны належным чынам (гэта значыць, кожнаму допісу будзе засвоены цэтлік, які парай словаў скажа пашукавіку, аб чым ён распавядае), кожны чалавек здолее знайсьці яго ў Гуглу або ў Тэхнараты.

Натуральна, сытуацыя на Захадзе розьніцца ад нашае. Па-першае, на Захадзе (да якога я далічаю яшчэ й Японію й “тыграў” Паўднёва-Заходняе Азіі) вырашаная праблема хуткасьці: хто заўгодна можа за нейкія 30 даляраў на месяц залатвіць сабе інтэрнэтавы канал ад 100 мегабіт на сэкунду (гэта тая хуткасьць, зь якой у нас працуюць хатнія сэткі) у Японіі ці да 40 мегабіт на сэкунду ў ЗША. У Эўропе, як гэта ня дзіўна, хуткасьць яшчэ меней – кожны чалавек можа атрымаць максымум 24 мэгабіты. Але ці можна гэта параўнаць з нашым Сецівам, дзе два карыстальнікі з трох усё яшчэ сядзяць на дыялапу – дазвонным дасягу?

Паступовае разьвіцьцё хуткаснага нэту на Захадзе дазволіла карыстальнікам пачаць абмен відэа-матэрыяламі. Паўсталі такія сэрвісы супольнага захоўваньня й абмена відэа й фота, як Youtube ды Flickr. YouTube, прададзены год таму Google за болей чым мільярд даляраў, атрымаў свае першыя палітычныя хрэсьбіны на кандыдацкіх дэбатах у ЗША ў 2007 годзе – Барак Абама супраць Гілары Клінтан. А Майкл Мур, рэжысэр, вядомы сваёй стужкай “911 па Фарэнгэйце”, выкарыстоўваў YouTube для таго, каб сабраць матэрыял для сваго новага фільму пра амэрыканскую сыстэму аховы здароўя – ля 100 чалавек запісалі відэаадказы на яго пытаньне й даслалі іх на гэты сэрвіс, і болей за 3000 даслалі тэкставыя камэнтары.

Нам да гэтага пакуль што далёка. У большасьці краінаў СНД, за выняткам Расеі і Ўкраіны, няма хуткаснага нэту па даступных цэнах – і прынамсі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады гэткага ніяк не прадбачыцца. Такім чынам, блёгерам застаецца толькі пісаць тэксты й запампоўваць невялічкія фоткі. Мала? Вельмі шмат.

Тэкставы блёгінг не дае магчымасьці рэалізоўваць у нэце дэмакратычныя гульні, як гэта адбылося ў ЗША на дэбатах. Калі Вам па кішэні запампаваць толькі тры–чатыры фотаздымкі дэманстрацыі, то замежнікі, хто бадай што нічога ня ведаюць пра нашую краіну, лепшага меркаваньня пра яе не складуць. Але яшчэ ніхто не пазбаўляў блёгінг самае базавае, і бадай што асноўнае функцыі: першаснага пастаўшчыка інфармацыі.

Пошукавыя сыстэмы прачэсваюць нэт досыць файна, таму, калі цэтлікі прастаўленыя слушна і ад адпаведнага правайдэру (а для гэтага я раю пры напісаньні допісаў карыстацца Windows Live Writer’ам), то які заўгодна нэт-сэрфэр парадзіць знайсьці Вашыя чатыры фотаздымкі з выбараў ці здымкі апошняга моманту перад тым, як цунамі накрые узьбярэжжа Шры-Ланкі.

Падчас катастрофы ў Новым Арлеану адзін расейскамоўны блёгер у дэталях падзённа расьпісаў, што чынілася тым адарваным натымчас ад сьвета месту, што сталася падставай для рэпортаў у расейскамоўным сэгмэнце Сеціва. Людзі ведаюць пра “дасканаласьць” іранскае судовае сістэмы праз YouTube і асобныя іранскія блёгі, на асобных дамэнах і асобных плятформах, якія досыць добра зарганізаваныя і дазваляюць пашукавікам лёкка сабе знаходзіць. Інфармацыю зь Беларусі заходнія агенцыі могуць атрымоўваць не праз карэспандэнтаў у замежных бюро, якіх, па-першае, да нас не дапусьцяць, а па-другое, іх утрымліваць будзе задорага – а праз блёгераў, якія пазначаюць цэтлікамі, што пішуць на палітычныя тэмы.

Натуральна, большасьці блёгераў бракуе й бракавала мастацтва слова. Але на тое яны й аматары – каб прафэсійныя карэспандэнты пабралі ад іх інфармацыю й распрацавалі яе ў артыкул, напісаны ад першых рук, не марнуючыся зборам плоймы інфармацыі. У 90-х гадох на тое, каб назьбіраць фактаў пра фільм аб сыстэме аховы здароўя ў ЗША, Муру спатрэбіліся б год. Зараз ён можа сабраць базавую частку інфармацыі сам за пару месяцаў, а выпадкі ад людзей пабраць праз Сеціва. Не патрабуецца нават відэа – стае магчымасьці проста пакідаць камэнтары.

Некалькі год таму Джорджа Буша-малодшага абвінавацілі ў тым, што ён звальняе судзьдзяў паводле партыйнае прыналежнасьці. Пасьля таго, як суд змусіў Белы Дом выдаць сьвету дакумэнты, што датычылі тае справы, Бушу параілі надрукаваць гэта ўсё па абедзе ў пятніцу, калі справавая актыўнасьць спадае. Разьлік быў на тое, што наўрад ці каму заманецца сядзець разьбіраць паперы на выходных (а то было 5000 старонак), а да панядзелку накал схлыне. Але The New York Times, што сачыла за гэтае гісторыяй ад самага пачатку й чыймі намаганьнямі справа дайшла да федэральнага суду, разьмеркавала 5000 старонак сярод 200 блёгераў у сваёй суполцы, і тыя за пару гадзін прагледзелі інфармацыю, занатоўваючы ўсе падазроныя пункты. Газэта праз 3 гадзіны атрымоўвае сьціслае рэзюмэ, і ў наступным нумары выходзіць з поўным матар’ялам. Ня надта прыемным для прэзідэнта.

Тое, што ў Беларусі дарагое Сеціва ці яго багата дзе проста няма – не падстава пераймацца. Менавіта то, якім чынам блёгіць у такіх умовах, і будзе адной з тэмаў канфэрэнцыі (http://www.3dway.org/node/7417) ў кастрычніку гэтага года ў Кіеве. Прынамсі, мабільнае сеціўнае пакрыцьцё ў нас ёсьць па ўсяе краіне. Значыцца, можна блёгіць мабільна. Так нават цікавей.

Eleonir

Eleonir

Блогінг вельмы

Блогінг вельмы цікавая рэч, i яго вельми складана кантраляваць дзяржаве. Таму трэба распрацовываць арыгинальныя падыходы нават ва умовах не вельмі хуткаснага інета. Гэта магчыма. Але ж якое ваша меркаванне - ці магчым пераход беларусаў з ЖЖ да якога-небудзь айчыннага блог-сэрвісу?

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015