Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Свободное общество - это место, где безопасно быть непопулярным.
Адлай Стивенсон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Сьпіс затрыманых і асуджаных перад акцыяй 27 ліпеня

07/27/2007 - 02:03 / Прэс-група Партыі БНФ

Перад акцыяй да Дня абвяшчэньня Сувэрэнітэту ўлада пачала масава затрымоўваць актывістаў АДС. Гэта сьпіс незаконна асуджаных і затрыманых:
23.07. 2007.
Алег Корбан, сябра “Маладога фронту” затрыманы асобамі ў цывільным па падазрэньні ў крадзяжы мабільнага тэлефона. Корбана даставілі ў апорны пункт міліцыі і пасля ўстанаўленьня асобы адпусцілі без складаньня пратакола.
24.07.2007
Суд Фрунзенскага раёну
Павел Севярынец - 15 сутак за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазіцыі, прымеркаваных да Дня Незалежнасці 27 ліпеня.
Аляксей Шэін – 15 сутак за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазыцыі, прымеркаваных да Дня незалежнасьці 27 ліпеня.
Суд Савецкага раёну
Сяргей Клюеў -10 сутак па арт. 23.34 КаАП РБ (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве). Сябра моладзі БНФ
Сяргей Малахаў, затрыманы разам з Сяргеем Клюевым, адпушчаны, паколькі непаўнагадовы ( дакладнай інфармацыі пакуль няма)
Кацярына Cухардзінава - 30 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Марыя Серая – 20 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Суд Цэнтральнага раёну
Валянцін Сакалоўскі - 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Быў затрыманы напярэдадні ўвечары на вуліцы міліцыянтамі ў цывільным, якія паведамілі, што ён падобны на нейкага злачынцу. Аднак, у пастарунку на Валянціна Сакалоўскага склалі пратакол за дробнае хуліганства: маўляў, ён нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі.
Аляксандар Чарнышоў -15 сутак па арт. 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”).
Юры Вольфсан - 7 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (быў затрыманы за расклейку налепак: “Скажы Лукашэнку — не!”).
Аляксей Бондар абвінавачваўся у дробным хуліганстве і распаўсюджванні ўлётак – 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
25.07.2007
Суд Партызанскага раёну
Аляксей Шыдлоўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна) – 15 сутак арышту па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства) Суддзя Алена Ціцянкова. 8 жніўня адбудзецца яшчэ адзін суд над Шыдлоўсуім па ранейшаму пратаколу. Ён абвінавачваецца ў расклейваньні налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Павал Бараноўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна). Суд прызначаны на 8 жніўня. Абвінавачваецца па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства). Сябра моладзі БНФ
Сьцяпан Луцэвіч (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі тпа месцы жыхарства.
Яўген Малахоўскі (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.
Алесь Вішняк (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.
26.07.2007
Зьміцер Хведарук, затрыманы ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядалася.
Інфармацыя пададзена па стану на 12-00 26 ліпеня. Сачыце за аднаўленьнем!
Усяго 20 чалавек. Магчымыя ўдакладненьні.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015