Глыбей, каханы!

Тизер: 

 Калі пераходзіце на беларускую мову ў жыцці, то адразу зрабіце гэта ў ва ўсіх самых інтымных сферах жыцця. Кажыце сваё "фе" наконт залітай столі суседу, лайцеся з жонкай, ды і кахайцеся з ёй жа ўжываючы беларускія словы. Калі не ведаеце як насамрэч будзе тое ці іншае, а ў запале не да таго, каб па слоўніках лазіць, нават выдумляце!  Жонка не пакрыўдзіцца, калі вы назавеце яе якім "вожычкам", галоўнае, каб з правільнымі інтанацыямі ў голасе! Мова сапраўды "увойдзе ў кроў" калі будзеце яе менавіта ў самыя эмацыйныя моманты жыцця ўжываць.

Можно, конечно, смеяться мол женщина любит ушами, мужчина глазами, поморгал в ухо - вот и вся любовь! Но ведь слова в постели и впрямь огромную роль играют.

Не верите? А-нука назовите любимого(ую) в постели чужим именем! ааа! Что, ощутили силу слова?

Я тут с вами обычно опытом делюсь, а вот сегодня не столько опыт буду изливать в ваши невинные души, сколько пытаться делиться соображениями и учиться вместе. Не удивляйтесь, сейчас статья перейдёт на другой, но , надеюсь, не менее понятный нам всем язык.

Ну дык вось, хоць беларуская мова мая далёкая ад дасканаласці,  хачу паразмаўляць аб тым, як жа нам беларусам па беларуску кахацца. А менавіта што ды як казаць. Пагадзіцеся, калі пераходзіш на родную мову ў нашы часы, то некаторыя памылкі табе сябры паправяць, а што рабіць з ложкам, гэта ж інтымна, у былой настаўніцы, якой Станіславы Язэпаўны, не запытаешся проста так. Вось і падумем разам.

Я, як самая разумная і прасунутая свядомая жанчынка прапаную наступныя пункты:

Калі пераходзіце на беларускую мову ў жыцці, то адразу зрабіце гэта ў ва ўсіх самых інтымных сферах жыцця. Кажыце сваё "фе" наконт залітай столі суседу, лайцеся з жонкай, ды і кахайцеся з ёй жа ўжываючы беларускія словы. Калі не ведаеце як насамрэч будзе тое ці іншае, а ў запале не да таго, каб па слоўніках лазіць, нават выдумляце!  Жонка не пакрыўдзіцца, калі вы назавеце яе якім "вожычкам", галоўнае, каб з правільнымі інтанацыямі ў голасе! Мова сапраўды "увойдзе ў кроў" калі будзеце яе менавіта ў самыя эмацыйныя моманты жыцця ўжываць.

Дзяўчыну можаце называць "кветачкай", "сонейкам", "красунькай", "ластаўкай", банальна але прыемна і заўсёды спрацуе. А скажаце, што якая з нас "князёўна",  так  і будзе кожная сябе адчуваць. На ўсе сто адсоткаў!

 

Кожны ведае, што пасля сваркі невялічкай вельмі ж файна мірыцца ў ложку. Таму чаму б вам не прапанаваць сваёй каханай такі мэтад супакоіць непаразуменні, паўжартам пагражаючы "Зараз дам дубца, дзеўка! Надта борзая стала!" Канешне трэба сваячасова намякнуць, які канкрэтна дубец у Вас  для яе прыхаваны ды дзе.

Можна пазаляцацца больш ласкава. Напрыклад прапанаваць "патанчым карагод удваіх?"

Адзін мой сябра нафантаз'яваў вось такія складаныя заляцанкі: калі хочаш паказаць сябе ня толькі галянтным кавалерам, але і спартыўным хлопцам, то кажаш: "я і не з такімі як ты у гарадкі па 12 фігур выбіваў!" або "8 фігур з балета на лёдзе хочаш са мной вечарам развучыць, прыгажуня? ну то пайшлі пакажу, тут лес непадалёк ёсьць." Мо трошкі і занадта разумна ды доўга, але кажа з іншага боку , пакуль прыгажуня ўрубаецца, ты ужо ў працэсе! ;)

А як дзяўчыне пазаляцацца да хлопца, тут складаней... Кажуць дастаткова веямі правільна міргаць, ну ня ведаю. Можна і больш настойліва, напрыклад распавесці які твой каханы добры, вялікі, прыгожы,  разумны, як цвікі якасна забівае, ды як цябе ў дрыжыкі нецярпення кідае, калі чуеш, як бляшка ад яго папружкі звякае, калі ён яе расшпіляе на штанах .. Дарэчы, слову "Лупцаваць" можна і іншы сэнс надаваць. Так сама як і слова "казытаць" шмат да чаго падыходзіць. Не даваючыся ў анатамічныя падрабязнасці заўсёды сваю пару можна папрасіць паказытаць дзе заўгодны маючы на ўвазе канешне і пацалункі і нават аральны сэкс. Ды і спытацца на колькі каханай добра можна менавіта "Як табе ўжо там, казыча патрошачку?", "Дай ка я цябе заказытаю ... аж там..." :)

Вялікую сілу мае купальская тэма ў справах кахання. Можна канешне, пад час самаго працэса кахання і нічога не казаць, а можна загіпнатазываць сваю дзяўчыну да самых "казытанак" меладычным голасам на кшталт "ты ж мяне ачаравала, я табой п'яны, вядзьмарачка мая купальская, акруціла галаву, паланіла рукі, завязала вочы, адняла мову, магу толькі табой любавацца..."

І не думайце, што я гэта ўсё сама навыдумляла карыстаючыся гуманітарнай адукацыяй! Шчыра кажу, ад сапраўдных беларускіх хлопцаў пачула!

Кахайцеся, дзяўчаткі з беларусамі! Вой, яны заказычуць! ;)

Умееееюць.

 

 

 

 

 

 

Первая цитата: 
Кахайцеся, дзяўчаткі з беларусамі! Вой, яны заказычуць!

Комментарии

Галоўнае -

гэта словы "Каханы", "так" і "яшчэ" :)))

круць! ток можна выправіць пару рэч

на{}конт залітай столі суседу, лайцеся з жонкай, ды і кахайцеся {х}з ёй жа Ўжываючы беларускія словы. Калі не ведаеце як на{}сам{}рэч будзе тое ці іншае, а ў запале не да таго, каб па слоўніках лазіць, нават выдумляЙце!

Дзякуй!

выправіла

Летка

ад беларускіх паэтаў... :)

est takoi myzei

V zapodnoi tsasti Berlina ,stantsia metro ,ZOO ,rai,on pod tem ze nazvaniem-naxoditsia myzei Erotiki ,osnovala bivsii pilot Lyftvaffe [voenno-vozdysnie sili Natsiskoi Germanii}madam Unzee,bolsaia kollektsia sekx artifaktov ,raznix vekov Pora podarit tyda tstonibyt i ot Belarysi

piękne zdjęcia

witam nie wiele zrozumiałem z tekstu ale zauważyłem bardzo pięknbe zdjęcia . szczególnie to drugie jest bardzo pięknie uchwycone ...........gratuluję M.F