Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Люди, хвалившиеся тем, что сделали революцию, всегда убеждались на другой день, что они не знали, что делали, — что сделанная революция совсем не похожа на ту, которую они хотели сделать
Ф. Энгельс
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Студэнтаў выхоўваюць на цытатах Платона і Лукашэнкі

06/18/2007 - 16:25 / gazetaby.com

 

 

У Беларусі новая тэндэнцыя папулярызацыі выказваньняў Аляксандара Лукашэнкі. На вулічных рэклямных шчытах-бігбордах у Берасьці, Бабруйску, Жлобіне ды ў іншых гарадох пад каляровымі фотаздымкамі разьмяшчаюцца цытаты прэзыдэнта.

 

На вялікім вулічным бігбордзе ля дзяржунівэрсытэту імя Пушкіна ў Берасьці цытата Лукашэнкі: “Усё, што ў нас зроблена, чаго мы дасягнулі на сёньняшні дзень — усё гэта дзякуючы таленту, мужнасьці і ўпартай працы нашага народу”. Яшчэ адна масіўная шыльда з цытатай дзейнага прэзыдэнта вісіць на першым паверсе галоўнага корпусу вну. Рэктар установы Мечыслаў Часноўскі тлумачыць:

“Яна цалкам тычыцца навучальнага й выхаваўчага працэсу. Ёсьць Ратэрдамскі, ёсьць Платон... Ёсьць кіраўнік дзяржавы Лукашэнка”.

Запытваю, ці ўплываюць думкі Лукашэнкі на студэнтаў?

“Вядома, — запэўнівае рэктар Часноўскі, — калі студэнт будзе ведаць выказваньні кіраўніка дзяржавы, то ён будзе больш дасканала ведаць, якімі крытэрыямі кіруецца сам кіраўнік дзяржавы адносна студэнцкай моладзі”.

Сёлетні выпускнік дзяржунівэрсытэту імя Пушкіна, філёзаф Эдуард Носаў:

“Гэта — тэндэнцыя. Звычайна ўсе аўтарытарныя рэжымы схіляюцца да культу асобы”.

Гутару зь мінакамі.

“У прынцыпе разумныя фразы кіраўніка краіны мусяць быць. Але не на рэкляме”.

«Гэта вельмі сьмешна. Магчыма нават, што гэтыя цытаты гавораць пра тое, чаго насамрэч у Беларусі няма».

«Гэта выклікае сумневы».

«Мне падаецца, што людзі прызнаюцца клясыкамі ўжо пасьля жыцьця, а не падчас яго».

У Жлобіне, як паведамляе тутэйшы жыхар Марат Афанасьеў, цытаты Лукашэнкі зьявіліся ня толькі на бігбордах і вулічных расьцяжках:

«Прагнуцца вырашыў дырэктар мэталюргічнага заводу. Выхапленыя фразы Лукашэнкі ён павесіў на сценах будынкаў. Амаль усьлед за гэтым асобныя гумарысты пачалі гэтыя рэчы перабіраць. Асабліва вось на матэрыялах Падгола».

 Вячаслаў Кулік,

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015