На днях адбудзецца КДС. Зараней можна прадбачыць вынікі гэтага мерапрыемства.
Нават нецікава становіцца ад гэтай мышынай вазні. КДС абсалютна не патрэбнае мерапрыемства, але Вячорка упорна прабіваў гэты праект ў Эўрапарламянце і цяпер патрэбна паказаць яго неабходнасць. І не дыскуціруйце пан Вячорка, што гэта было не так. Я уважліва слухала Ваш даклад на камісіі Эўрапарламента. Калі б толькі гэта было не патрэбнае мерапрыемтсва, то гэта было б палова бяды. Але гэта мерапрыемства наносіць шкоду барацьбе, уводзіць шэраговых сябраў ад сапраўднай барацьбы і проста замбіруе людзей шкоднымі думкамі.
Валерый Карбалевіч у сваім артыкуле “ А где же альтернатива?» вельмі правільна гаворыць аб шэрасці прапануемых для разгледаньня дакументаў. Ён піша, што для насельніцтва гэтыя паперы нецікавы. А каму яны наогул цікавыя, акрамя саміх аўтараў? Калі праўду казаць, то загружаць такой туфтой мазгі людзей, можна назваць здрадай інтарэсам народа. Натуральна, што людзі гэта адчуваюць інтуітыўна і проста не вераць “правадырам” апазыцыі. Калі добра ўгледзецца ў гэтыя мерапрыемствы, яны каранямі уходзяць ў савецкія часы і вядуць да горшай сітуацыі, чым нават лукашызм. Найлепшы учынак ў гэтай сітуацыі – гэта не удзельнічаць ў гэтым мерапрыемстве, калі вы не хочаце станавіцца здраднікамі сваім інтарэсам.
А цяпер давайце яшчэ раз паспрабуем паглядзець трэзвымі вачыма на ўсё што адбываецца і што гаворыцца. Лідары апазыцыі кожны раз, з энтузіазмам, заяўляюць, што год-два і рэжым не утрымаецца. А мы бачым, што рэжым з кожным годам становіцца мацнейшым. Ну калі не мацнейшым, то ва ўсякім выпадку жыве. Нават калі рэжым будзе зусім слабым, ён усяроўна утрымаецца. Сёняшняя апазыцыя не з’яўляецца сапраўднай альтэрнацівай рэжыму. Стаць сапраўднай альтэрнацівай рэжыму – гэта гуляць ў смяротна-небяспечную палітычную гульню. І ў гэтую палітычную гульню ахвотнікаў гуляць няма, бо каму хочацца падзяліць лёс Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, З.Завадскага, Г.Карпенкі. І гэта разумна, не падвяргаць сваё жыцьцё такой небяспецы. Але хто сказаў, што патрэбна здаць усе пазыцыі і імітаваць барацьбу? А тут адбываецца відавочная імітацыя. І шмат людзей, ад безысходнасці (ім ужо няма куды дзявацца), удзельнічаюць ў гэтай імітацыі. Шмат хто ужо настолькі празамбіраваны, што нават не падвяргае аналізу такія дзеяньні і проста выконвае устаноўку, дадзеную зверху. Так і хочацца сказаць: “Людзі, расплюшчыце вочы, бяда ужо грукаецца ў нашы дзверы, а вы займаецеся бязглузьдзіцай”.
Мяне могуць запытаць: “Што за бяда грукаецца да нас?” Адказ вельмі просты – рабства, хаця мы яшчэ і не выходзілі з гэтага стану. Нам патрэбна праграма выхаду з рабства і недапушчэньня парабашчэння краіны. Такой праграмы няма ні у рэжыма, ні ў апазыцыі. Усё што нам дагэтуль прапаноўвалася, так ці інакш, вядзе да залежнасці і здае беларусаў ў рабства. У апазыцыі сваіх грошаў няма, на барацьбу апазыцыя бярэ грошы чужыя. А як тады апазыцыя можа абараняць інтарэсы народа? Чужыя грошы вядуць да акупацыі Беларусі чужынцамі, не абавязкова відавочнай. Гэта робіцца нябачна.
Сёняшні рэжым ў Беларусі – гэта сапраўды акупацыйны рэжым. І як бы ён не верашчаў аб незалежнасці, фактычна гэты рэжым нас прадае ў палон. Як бачыце з двух бакоў беларусаў здаюць ў рабства. Мы можам перамагчы і можам пазбегнуць рабства. У чым заключаецца альтэрнаціва гэтым памкненьням?
Гэта стварэньне нацыянальна-сведамай, патрыятычнай бізнес-эліты. Стварэньне – гэта не значыць, што нехта будзе сядзець і вылепліваць яе з гліны. Гэта значыць, калі ты не жадаеш працаваць на чужога дзядзьку, то працуй на сябе. Бізнес-эліта ёсць падмурак усіх працэсаў ў грамадстве. А каб пазбегнуць рабства, то гэта бізнес-эліта павінна быць і нацыянальна-свядомай. Не бывае свабоды, калі не абараняюцца нацыянальныя інтарэсы. Толькі нацыянальна-свядомая бізнес-эліта можа стаць гарантам свабоды і незалежнасці народа, стаць мурам на шляху знявольваньня. Такой загародай ў Беларусі была шляхта. Нездарма шляхта была знішчана. На сёняшні дзень ў Беларусі ужо ёсць бізнес-клас, але гэта не эліта і тым больш не нацынальна-свядомая. Гэта клас эксплуататараў, якім глубако напляваць на народ. А нам патрэбна патрыятычная эліта, а не клас эксплуатараў.
Такім чынам, найпершая задача беларусаў – гэта адраджэньне шляхецкага стану ў грамадстве. З чаго патрэбна пачынаць? У першую чаргу з сябе. Больш канкрэтныя рэкамендацыі:
не трэба працаваць на фашысцкі рэжым (лукашэнкаўскі рэжым – гэта ёсць фашысцкі рэжым);
не трэба жыць жабраком;
не трэба падтрымліваць імітатараў змаганьня;
не трэба паддавацца любому замбіраваньню, усе падзеі патрэбна спакойна падвяргаць аналізу;
не трэба глядзець ў рот чужынцам, тым больш класьці туды свой палец.
А што ж тады патрэбна рабіць?:
Шмат вучыцца, развіваць свае таленты, імкнуцца займаць ключавыя пазіцыі, асабліва ў эканамічнай сферы, развіваць сябе фізічна, заваёўваць аўтарытэт сярод людзей, ачышчацца ад маральнага бруду.
Шляхецкі стан – гэта не партыя і не грамадская арганізацыя, гэта клас насельніцтва, абшырная сацыяльная група ў народзе. І ў авангардзе гэтай групы павінны быць не хітрыя грантасосы, і не пасобнікі фашысцкага рэжыму, не здраднікі і не шкурнікі, а таленавітыя людзі з гонарам і годнасцю. Самая галоўная задача, якую павінен вырашыць авангард – знайсці крыніцы існаваньня для жыцця, альтэрнаціўныя лукашэнкаўскаму рэжыму і любой каланізацыі. Любы рэжым рухне, калі не будзе падпітывацца эканамічна і любая апазыцыя зможа прыйсці да улады, калі яна грунтуецца на сваіх фінасавых крыніцах.
Комментарии
Бонд
В целом согласен. Вот только смущает тезис о необходимости "адраджэньня шляхецкага стану ў грамадстве". Что значит "шляхетны стан? Тогда давайте и шляхту возрождать? Чур я сразу Великий князе и шляхтич!:)))