Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Как в природе, так и в государстве, легче изменить сразу многое, чем что-то одно
Ф. Бэкон
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Рух “За Свабоду” зьвярнуўся да рэктараў ВНУ з папярэджаньнем

03/21/2007 - 12:07 / Радыё Свабода

Сёньня прадстаўнікі руху “За Свабоду” дашлюць лісты рэктарам амаль 30 беларускіх унівэрсытэтаў з папярэджаньнем аб пэрсанальнай адказнасьці за кожны выпадак адлічэньня студэнтаў-удзельнікаў апазыцыйных вулічных акцыяў. Летась паводле палітычных матываў з вучобы адлічылі больш за 300 чалавек.

Рэктары менскіх ВНУ атрымаюць лісты сёньня. У навучальныя ўстановы, якія знаходзяцца ў абласных гарадах, лісты прыйдуць заўтра, 22 сакавіка.

Напярэдадні маючых адбыцца вясновых акцый апазыцыі, аўтары лістоў даводзяць да ведама рэктараў, што яны будуць несьці асабістую адказнасьць у выпадку адлічэньня студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях.

Актывістка руху “За Свабоду” Алена Танкачова паведаміла “Свабодзе”:

“Рух “За Свабоду” разглядае адлічэньне студэнтаў, якія будуць пакараныя судом, перасьледам за іншадумства. Рэктарам паведамляецца, што яны нясуць пэрсанальную адказнасьць за рэпрэсіі. У дадзены момант вядзецца маніторынг выпадкаў адлічэньня студэнтаў з ВНУ. Гэта спроба давесьці да ведама рэктараў, што грамадзкасьці стануць вядомыя ўсе гэтыя факты. Паводле міжнароднага права, гэта ёсьць ня толькі перасьледам за іншадумства, але й парушэньнем акадэмічных свабодаў”.

Паводле дадзеных групы грамадзянскага назіраньня руху “За Свабоду”, за ўдзел у вулічных акцыях апазыцыі летась з вучобы адлічылі больш за тры сотні студэнтаў. Большасьць студэнтаў выключылі з ВНУ, якія знаходзяцца ў Менску – БДУ, Пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М.Танка, з Унівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, БНТУ, эканамічнага, тэхналягічнага і аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэтаў, а таксама з Акадэміі музыкі.

У такіх умовах стыхійна стварыўся Камітэт дапамогі палітрэпрэсаваным і іх сем’ям. Гаворыць старшыня камітэту Іна Кулей:

“Камітэт дапамогі палітрэпрэсаваным “Салідарнасьць” падлічваў усе гэтыя выпадкі, якія адбываліся са студэнтамі летась пасьля вясновых падзеяў. Разам зь іншымі праваабаронцамі мы пільна сочым за тым, што адбываецца ў акадэмічным асяродзьдзі. Студэнты вымушаныя былі пакідаць краіну і вучыцца ў замежжы. Яны не хацелі гэтага, але былі прымушаныя. Мы хочам, каб гэта не паўтарылася”.

Цягам двух апошніх тыдняў некаторых актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” выклікалі да дэканаў і там уручалі ім позвы на допыты. Але ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакуль ня меў для іх нэгатыўных наступстваў на вучобе.

Любоў Лунёва, Менск

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015