Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Политика: управление общественными делами ради выгоды частного лица.
Амброз Бирс
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

У Маскве прайшла акцыя з патрабаваньнем спыніць падтрымку дыктатуры


02/19/2006 - 03:47 / ТП-Информ

Апоўдні 18 лютага некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на Смаленскай-Сянной плошчы Масквы, насупраць Міністэрства замежных справаў Расеі, каб заклікаць улады Расеі спрыяць дэмакратычным працэсам у Беларусі. Арганізатарам акцыі выступіла група беларусаў Масквы пры падтрымцы дэмакратычнага моладзевага руху "Оборона" і беларускай лібэральнай інтэрнэт-супольнасьці "Трэці Шлях", удзел узялі сябры дэмакратычных партый "Яблоко" і СПС.

Удзельнікі трымалі плякаты зь лёзунгамі "Канстытуцыя вышэй за прэзыдэнта", "Трэці - лішні!", "Лукашэнку пад суд!", "Не - аншлюсу Беларусі!", беларускія і расейскія нацыянальныя сьцягі. Гучэлі лёзунгі "Свабода Беларусі - братэрскі абавязак Расеі!", "Падтрымка Лукашэнкі - ганьба Расеі!".

З маленькімі прамовамі выступіў каардынатар руху "Оборона" Эргіл Осін, сьвятар беларускай аўтакефальнай царквы айцец Леанід (Акаловіч), дэпутат Маскоўскае гарадзкое Думы Сяргей Мітрохін, прэс-сакратарка партыі СПС Наталья Шаўшукова. Быў зачытаны зварот удзельнікаў пікету да кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у якім яно заклікалася спыніць падтрымку дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі, спрыяць правядзеньню дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў і спыніць перамовы па стварэньню г.зв. "Саюзнай дзяржавы", бо Беларусь прадстаўлена ў гэтым працэсе нелегітымнай уладай.

Акцыю паспрабавалі сарваць прадстаўнікі нэафашысцкіх арганізацый. Пранікнуўшы ў шэрагі пікетоўшчыкаў, нацысты пачалі крычаць экстрэмісцкія лёзунгі і нападаць на ўдзельнікаў пікету, але былі адразу затрыманыя міліцыяй.

Паралельныя акцыі былі зладжаныя ўдзельнікамі і партнэрамі ініцыятывы "Трэці Шлях" у Варшаве і Кіеве.

Знайсьці поўны тэкст звароту да МЗС Расейскай Фэдэрацыі і падпісацца пад ім можна ў інтэрнэце:

http://www.thepetitionsite.com/takeaction/378806998?ltl=1140259973

 

 

 

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015