Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Надежда
читать похожие материалы

цитата:
Пропаганда — это искусство лгать, чаще обманывая своих сторонников, чем противников
Ф. Корнфорд
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« декабрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Вэб-майстры 3dway.org пакуль праходзяць як сьведкі, заяўляе КГБ


08/20/2005 - 01:59

Вэб-майстры 3dway.org пакуль праходзяць як сьведкі, заяўляе КГБ

Любоў Лунёва, Менск

Кіраўнік сьледчай групы пракуратуры заявіў, што члены ініцыятывы “Трэці шлях” пакуль праходзяць па справе аб абразе Аляксандра Лукашэнкі як сьведкі. Самі хлопцы ня вераць, што іх прыцягуць да судовай адказнасьці. 16 жніўня менская пракуратура распачала крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнку. Супрацоўнікі КГБ, якія ўваходзяць у сьледчую групу, зрабілі ператрус на кватэрах сяброў ініцыятывы, забралі больш за дзясятак кампутараў і ўсе носьбіты інфармацыі. Усіх дапыталі наконт аматарскіх мультфільмаў палітычнага зьместу, разьмешчаных у інтэрнэце.

Сьледчую групу ўзначальвае сьледчы пракуратуры Віктар Шабан. Ён паведаміў, што справу распачалі, як кажуць юрысты, паводле факту абразы Аляксандра Лукашэнкі. Пакуль няма падазраваных і абвінавачаных. Усіх дапыталі ў якасьці сьведкаў. Дадам, што без адвакатаў. Вось што казаў сьледчы пракуратуры:

(Шабан: ) “На сёньняшні дзень у нас няма падазраваных. Яны дапытаныя ў якасьці сьведкаў і адпушчаныя дамоў. Тое, што ў іх зрабілі ператрусы ня значыць, што яны падазраваныя ці абвінавачаныя. Ну, забралі кампутары… Тое, што цікавіць сьледства”.

Але мы маем прыклады, калі ў выніку такіх справаў людзей каралі абмежаваньнем волі і накіроўвалі іх на “хімію”. Ці ёсьць у дадзеным выпадку такая небясьпека? Я размаўляла зь Міхаілам Пастуховым, і ён кажа, што насамрэч справа даволі сур’ёзная. Ён упэўнены, што ў выпадку адмысловага загаду сьледства ня будзе нават абгрунтоўваць базу доказаў і людзей могуць пазбавіць волі.

(Пастухоў: ) “Я думаю, што пры нашым правасудзьдзі на гэта ня будуць зьвяртаць увагі. У Беларусі гумар разумеюць ня так, як у іншых краінах. У нас за гумар могуць пацярпець людзі. Таму я лічу, што справа вельмі сур’ёзная і яе могуць давесьці да лягічнага канца – да судовага прысуду. Сьледства ня будзе шукаць сур’ёзныя доказы, тым больш, што такія коміксы могуць падыйсьці пад абразу канкрэтных асобаў”.

Наогул, за пэрформансы і сатыру пацярпела шмат людзей. У 1995 годзе адразу пасьля рэфэрэндуму да будынка адміністрацыі Лукашэнкі выйшлі студэнты. Спачатку яны прайшлі некалькі разоў як арыштанты вакол будынка адміністрацыі Лукашэнкі, а потым спалілі сьцяг БССР. Іх вельмі моцна зьбілі, нават школьнікаў, якія трапіліся на шляху амонаўцаў. Тады пачалі некалькі крымінальных справаў. Потым, у часе разгону дэманстрацый, самымі першымі хапалі людзей, якія трымалі сатырычныя плякаты. Не аднойчы ў якасьці доказаў віны міліцыянты прыносілі ў суд клюшку, на якой былі замацаваныя вусы і хакейны шлем. За гэта арыштоўвалі на 15 сутак. Усе памятаюць знакаміты пэрформанс Алеся Пушкіна у 1999 годзе. Мастак адзначыў пяцігодзьдзе кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, вываліўшы на ганак будынка адміністрацыі тачку з гноем. Гэта пацягнула крымінальны перасьлед. Некалькі дзясяткаў сяброў “Зубру” ў часе выбарчай кампаніі ў сусьветны дзень псыхічнага здароўя правялі пэрформанс у парку імя Горкага. Санітары ў белых халатах хапалі лыжніка, на твары якога была маска падобная да твару Лукашэнкі. Усіх затрыманых арыштавалі на тэрмін ад 10 да 15 сутак.

http://www.svaboda.org/xml/articles/2005/08/492C25F5-55BC-48C0-BB54-85252BA87CC2.html

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015