Эмігранцкія суполкі, беларускія арганізацыі за мяжой зьмяняюць сваю форму і нават сутнасьць – новыя правілы дыктуе сучасны глябальны сьвет. Беларуская моладзь, якая вучыцца і працуе за мяжой, стварае новыя мадэлі грамадзкай дзейнасьці. Пра гэта распавядаюць беларускія студэнты з Вашынгтону і Нью-Ёрку.
У розных краінах сьвету зарэгістраваныя арганізацыі беларусаў. У іх ліку такія, што існуюць паўстагодзьдзя і нават болей. Яны ствараюць адукацыйныя і культурныя цэнтры, бібліятэкі, выдаюць пэрыёдыкі і кнігі. Яны прадстаўляюць беларускую культуру ў сьвеце, займаюцца і грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Іх праца прынесла і прыносіць шмат плёну.
Часам да іх далучаецца моладзь зь Беларусі, якая прыяжджае за мяжу вучыцца, працаваць. Гэтыя маладыя беларусы, аднак, адчуваюць сябе адрознымі ад г.зв. старой дыяспары і ўжо не называюць сябе эмігрантамі. А калі яны вырашаюць рабіць нешта грамадзкі значнае, не заўсёды імкнуцца рэгістраваць свае суполкі.
Ці патрэбны афіцыйны штамп, каб пачаць супольную працу?
У беларускім замежжы ёсьць грамадзкі актыўная моладзь, якая мяркуе, што – не, гэта не абавязкова. Асабліва, калі разам дзейнічаюць людзі, якія жывуць у розных гарадах альбо нават на розных кантынэнтах. Папросту нараджаюцца новыя мадэлі грамадзкіх суполак, кажа беларуская студэнтка з ЗША, – Ганна бярэ ўдзел у такой новай мадэлі грамадзкай арганізацыі.
(Ганна: ) “Гэта ня тое што нейкая арганізацыя... Няма ніякай назвы, але мы дзейнічаем разам, шчыльна кантактуем адзін з адным, і гэта не ў традыцыйным сэнсе, як, да прыкладу, дзейнічае дыяспара, – ладзіць вячоркі, вечарыны, мерапрыемствы, – не, ня гэтак.
Гэта хутчэй у чыстым сэнсе грамадзкі актывізм па беларускім пытаньні, накіраваны на Беларусь. Я думаю, што гэта – новая мадэль працы дыяспары. Мы тут у Вашынгтоне адзін з адным цесна кантактуем. І таксама людзі і з Каліфорніі, ці Флёрыды, якія ўжо на іншым канцы краіны, – мы ўсе разам вельмі шчыльна працуем”.
Для звычайных беларусаў
Ганна далучылася адносна нядаўна, а жыве, вучыцца і працуе ў ЗША амаль пяць гадоў.
(Ганна: ) “Ня так даўно ўсё гэта пачалося, прыкладна год таму я папросту адчула патрэбу далучыцца да беларускай справы. Натуральна, найперш праз інтэрнэт я пачала цікавіцца, шукаць беларускую дыяспару, шукаць, хто ёсьць побач. І так выйшла на рэсурс амэрыканскіх беларусаў. Пасьля сёлетніх сакавіцкіх выбараў зьявілася ўжо больш кантактаў, людзей, якія хацелі б ня толькі сачыць за навінамі ды ўдзельнічаць у форумах, але і рабіць для Беларусі нешта большае”.
Ганна – звычайная беларуска, якая паехала ў ЗША вучыцца, і нават тое ж радыё “Свабода”, як яна ўзгадвае, пачала слухаць ужо за мяжой.
(Ганна: ) “Мне ў маёй дзейнасьці, у дзейнасьці новай дыяспары дапамагае досьвед амэрыканскай адукацыі. Амэрыканская адукацыя вельмі адрозная ад беларускай сыстэмы, бо тут, у ЗША, найбольшы акцэнт на пэрсанальнае, на індывідуальнае, на асабісты ўдзел кожнага чалавека ў канкрэтнай справе.
Як асоба я сфармавалася менавіта тут. І дзякуючы гэтаму ўсьведамленьню сваёй пэрсанальнай ролі і адказнасьці я адчула проста патрэбу нешта зрабіць для сваёй краіны, для Беларусі. Зрабіць тое і такім чынам, што, як я разумею, было б найлепшым для маёй радзімы.
Тут вельмі важныя кантакты зь іншымі, сетка кантактаў. І яшчэ адзін істотны акцэнт – грамадзянская супольнасьць. Падтрымлівае тое, што нас шмат, студэнтаў у ЗША і Эўропе, і гэта спрыяе стварэньню нашай віртуальнай глябальнай суполкі”.
Віртуальная суполка
Гэта суполка, паводле словаў Ганны, “якая ня мае, як арганізацыя, фізычных, геаграфічных, юрыдычных парамэтраў” і “прысутная больш у часе, чым у прасторы”. І за такой суполкай – альбо іх усё-ткі шмат, не адна? – жывыя, рэальныя людзі, канкрэтныя справы.
(Ганна: ) “Уся нашая дзейнасьць ускладняецца тым, што трэба сумяшчаць працу і вучобу. У нас мала вольнага часу. Але людзі, якія стала займаюцца грамадзкай дзейнасьцю, нават нягледзячы на тое, што не належаць да нейкай арганізацыі, яны гэта робяць на прафэсійным узроўні і заўсёды пэўны час прызначаюць для справы. Яны рэгулярна знаходзяць час. Усё пераходзіць у межы адказнасьці і абавязку, гэта мне падабаецца, мы настройваем адзін аднога, што гэта сур'ёзная справа, не хобі, а справа, якая ідзе поруч з працай і вучобай".
І яшчэ сярод моладзі зарадзілася суполка на сайце , дзе беларускія студэнты ЗША аб'ядноўваюцца па ўнівэрсытэтах...”
Ці варта рэгістравацца?
Рэгістрацыя афармляецца пры патрэбе, – напрыклад, для правядзеньня акцыяў, пікетаў.
У Амэрыцы рэгіструюцца новыя моладзевыя суполкі, – напрыклад, каля году таму была зарэгістраваная моладзевая філія Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Згуртаваньне беларускай моладзі Амэрыкі (ЗБМА). Нядаўна быў створаны сайт (), ёсьць і форум. Актывіст ЗБМА Андрусь Чыж у Нью-Ёрку два гады, ён вучыцца і працуе адначасова.
(Чыж: ) “Зараз моладзі шмат у Злучаных Штатах, многія студэнты сюды прыехалі. А на паседжаньнях БАЗА ў Нью-Ёрку зьбіраецца эміграцыя старэйшага пакаленьня, гэта чалавек 20-30, падобна і ў Нью-Джэрсі ў царкве. У нас вось зьявілася арганізацыя, мы згуртаваліся, спачатку сабраліся чатыры чалавекі найбольш актыўныя, зь якімі мы пачалі гэтую арганізацыю разьвіваць. Мы зрабілі статут, гэта была сур'ёзная праца”.
Калі статут істотны
Як Андрусь акцэнтаваў, для гэтай арганізацыі была вельмі важнай праца над статутам.
(Чыж: ) “Для нас гэта было важна таму, што ёсьць у нас такая думка, што тут КДБ сваіх людзей да нас высылае, каб нашую дыяспару разваліць. Таму мы канкрэтызавалі мэты, шляхі працы, каб ніхто ніякі разлад ня прыносіў. Такога, каб хаваць нешта, каб толькі для сваіх было ўсё, – такога ў нас няма, вядома. Тут Злучаныя Штаты, мы не можам дыскрымінаваць людзей, вызначаць, што камусьці можна да нас прыходзіць, камусьці – нельга.Мы запрашаем усіх, мы зьбіраемся ў беларускай аўтакефальнай царкве Кірылы Тураўскага ў Брукліне, раз на месяц. А сур'ёзныя справы вырашаем паміж тымі, хто да нас пастаянна прыходзіць. Бо ёсьць і такія, што прыходзяць на сустрэчы адзін раз, здымаюць нас з камэрамі, пасьля зьнікаюць... Мы хацелі ўсё гэта прадугледзець у статуце, і вось мы гэта і зрабілі“.
Бяз пячатак і статутаў
Іначай дзейнічае віртуальная суполка, пачаткам якой сталіся сёлетнія сакавіцкія падзеі. Ганна прыгадвае, як тады, бяз пячатак і рэгістрацыяў, пачалася дзейнасьць: каардынаваліся і ладзіліся пікеты, дэманстрацыі ў дадатак да тых, што арганізоўвала старая дыяспара, апэратыўна рассылаліся мэйлінг-лісты са сьвежай інфармацыяй.
(Ганна: ) “Пачаткам усёй справы, актыўнай працы сталіся выбары. Сакавік даў імпэту, роздуму, канкрэтныя напрамкі дзейнасьці. Я магу сказаць ня толькі пра сябе, але і, гледзячы на досьвед іншых маладзёвых ініцыятываў ЗША, што ўсё нараджалася спантанна”.
Тады значнай была дапамога ад украінскай дыяспары, яе досьвед часоў "аранжавай рэвалюцыі", які таксама пазьней дапамог паставіць працу на наступны ўзровень, каб актыўнасьць пратрымалася і пасьля выбараў, кажа Ганна.
(Ганна: ) “А пасьля гэтага ўжо справа пачалася больш арганізавана. Наладзіліся кантактныя рассылкі, мэйлінг-лісты. Да нас далучаюцца людзі, якія даўно жывуць за мяжой і раней удзелу ў працы суполак ня бралі, але пасьля сакавіку адчулі патрэбу быць разам з беларускай справай. Існуюць і пэўныя арганізацыі, некаторыя зарэгістраваліся, але ў асноўным ня важная назва арганізацыі, не істотна, ці ёсьць рэгістрацыя, калі ёсьць актывісты, якія хочуць нешта зрабіць, калі ёсьць неабыякавыя людзі.
І людзі гэтыя – пераважна беларуская моладзь за мяжой. І трэба прызнаць, што яны ня схільныя далучацца да нейкіх старых дыяспарных арганізацыяў. Напэўна, праблема ў тым палягае, што “старая дыяспара” працуе даволі павольна, а моладзевы максымалізм, аптымізм, бурлівая дзейнасьць проста ня могуць зьмяшчацца ў межах гэтай павольнасьці. Таму моладзевыя ініцыятывы ствараюцца асобна.
Тое самае было зроблена ў Парыжы, у Варшаве і ў Вашынгтоне. І атрымалася, што ўсе такія суполкі выйшлі з самаарганізацыі, – людзі захацелі нешта зрабіць, і зрабілі, і робяць па сёньняшні дзень”.
Самаарганізацыя
Такім чынам ідзе праца над сайтамі для Беларусі і сайтамі пра Беларусь для замежжа, праводзіцца міжнародная кампанія "За свабоду палітвязьняў у Беларусі" () – прычым амаль што выключна сіламі моладзі з дыяспары. Такім чынам арганізоўваецца зусім рэальны, другі ўжо па ліку, канцэрт Лявона Вольскага ў Амэрыцы, падтрымліваюцца інфармацыйныя рэсурсы ўнутры Беларусі праз валянцёраў замежжа.
(Ганна: ) “Галоўнае, што гэта ўсё робіцца не адною пэўнаю арганізацыяй замежжа, а супольна, праз партнэрства і супрацоўніцтва.
Найгалоўнейшым здабыткам "новай дыяспары" стала практыка супрацоўніцтва і арганізацыя супольных акцый. Таму і відавочная эфэктыўнасьць.
Адрозьненьне ў тым, што старэйшае пакаленьне накіраванае на фізычны кантакт: зладзіць імпрэзу, сход. І сайты ў іх статычныя. Моладзь ідзе больш дынамічным шляхам. Самае галоўнае – гэта супрацоўніцтва з актывістамі ў Беларусі, пачынаючы ад сяброўскага ўзроўню, і супольныя праекты. А “старыя дыяспары” больш скіраваныя на працу ўнутры дыяспары, якая ня мае выйсьця на Беларусь. “Старая дыяспара” была доўгі час увогуле ў інфармацыйным вакуўме. А зараз мы хочам злучыць моладзевых актывістаў за мяжой і ў самой Беларусі. Думаю, гэта будзе самым пазытыўным момантам у дзейнасьці самой дыяспары.
А што да гэтага адрозьніваньня паміж “старой дыяспарай” і маладымі... Ёсьць пэўная насьцярожанасьць з боку старэйшых адносна моладзі, але, я думаю, гэта з часам зьнікне, калі мы пакажам, што можам сапраўды працаваць”.
Розныя шляхі
Гэтыя моладзевыя актывісты не арыентуюць сваю дзейнасьць на захаваньне сваёй тоеснасьці ў замежжы, ім ня трэба супрацьстаяць асыміляцыі, кажа Ганна, і яны не адчуваюць сябе эмігрантамі.
(Ганна: ) “Самая важная акалічнасьць, якая адрозьнівае нас ад “старой дыяспары”, гэта тое, што мы зьехалі зь Беларусі не назаўсёды. Калі мы цяпер фізычна не ў Беларусі, маральна і віртуальна мы да радзімы далучаныя. Вядома, уплывае тое, што магчымасьці чалавека сучаснага не абмежаваныя адной краінай, можна паехаць на вучобу, працу ў іншую краіну, усё залежыць ад асобы чалавека, яго амбіцыяў. У ЗША мы адчуваем сябе беларусамі, і ўсе мы ведаем, што можам прыехаць у Беларусь. Калі мы жывем у ЗША, зусім не абавязкова далучацца да мясцовых суполак, мы можам далучацца да суполак у Брусэлі ці ў Парыжы, мы можам далучацца да тых, зь кім нам цікавей. Я не магу сказаць, што я – беларуска Амэрыкі, я беларуска дыяспары глябальнай”.
Гэтыя актывісты – хто ў Нью-Ёрку, хто ў Каліфорніі, хто ў Мінэсоце, хто ў Эўропе... Ім не абавязкова сустракацца, каб нешта супольна зрабіць, ім не патрэбныя сродкі на паездкі, гатэлі.
“Думай глябальна, працуй лякальна”
(Ганна: ) “Хачу нагадаць тут выслоўе: думай глябальна, працуй лякальна. Гэта менавіта тое, што мы робім. Пачынаецца ўсё на сяброўскім, побытавым узроўні, і заканчваецца глябальнымі, важнымі справамі, таму што фактар камунікацыі паміж людзьмі – самы асноўны. Так што, я думаю, што будучыня Беларусі – у грамадзкім супрацоўніцтве і добра наладжанай грамадзкай сетцы”.
“Калі думаць пра сябе, як пра маленькага чалавека, нічога ня здольнага зьмяніць, то замыкаесься ў сваю штодзённую рутыну”, – сказала мне Ганна напрыканцы размовы. Але, калі чалавек думае пра сябе як пра асобу, ён разумее, што можа ўплываць на сытуацыю ў сваёй краіне, вось з гэтага і пачынаецца дзейнасьць ды абіраецца ўласны шлях.
Магчыма, я не спыталася ў Ганны, пра ўсё, што цікава вам асабіста – ёй можна напісаць на адрас initiativegroup@nashih.info
А з Андрусём Чыжам з Нью-Ёрку можна скантактавацца па адрасе zbma-owner@yahoogroups.com . Да аўтара перадачы “Беларускае замежжа”, як звычайна, можна пісаць на адрас pokladt@yahoo.co.uk – дасылайце, калі ласка, свае прапановы і пытаньні, далучайцеся!
Комментарии
Если вы уехали
Если вы уехали из Беларуси, вы больше не можете считаться беларусами. Тусуйтесь с ниггерами или там кто вам нынче мил. Беларус тот, кто живет в этой стране и рожает для нее новых беларусов! Махайте БЧБ флагами, развешивайте по комнате Погони - ничто из этого не сделает вас Нами.
Логика
Логика железная. Если уехал из страны на некоторое время, значит уже не гражданин этой страны. И даже не беларус. Ну тогда надо всех 500.000 белорусских гастарбайтеров в России и других странах лишить почётного белорусского гражданства и перевести в разряд русских и т.д.. А также десятки (если уже не сотни) тысяч бел. студентов в Европе и в Америке лишить гражданства, обозвать евреями, и не впускать в страну. Вот тогда-то Беларусь заживёт!!! А то всё вмешиваются во внутренние дела Беларуси и жить мешают нормальным истинным (!!!) беларусам ;)
Заметьте - "вы" пишет автор с маленькой, а "Нами" - с большой. Вообще очень-очень приятно, что нас читают не только отморозки, алкоголики и наркоманы, но и истинные правильные и чЭсные беларусы :)
Кстати,
Кстати, Беларусь, как выяснилось, родина Лесных Слонов! Погуглил тему, и в Википедии написано... Можете проверить!
Пардон, а я вот не могу рожать новых белорусов! Ну, так вышло, что меня мальчиком родили. Я не белорус? Зачать - могу, родить - увы ;(. Пайду убью себя ап сцену! С горя!
А если серьёзно, то Ваши слова - просто глупость, пахнущая оголтелым национализмом! Раз уж Вы такой белорус, то почему Вы не пишите на белорусском языке свои коменты?
Мы не хочам быць "Вамі"
Шаноўны, справа ў тым, што ніхто і не хоча быць "Вамі"! Макет беларуса "Вашага" пашыву нікому не карціць.
Вы павінны заставацца "Вамі", каб не замінаць Ім, каб не замінаць Нам!
Для гэтага пішыце сабе каментары, думайце аб культурніцкім сепаратызме, адмяжоўвайцеся ад глябальных тэндэнцый, зашывайцеся ў сваёй кватэры, не "тусуйцеся" з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Упасі Вас паехаць за мяжу, прамяняўшы зайцоў на распраклятыя даляры--згубіце ў раз усю "Вашую" беларускасьць!
І тыды...няўжо станіце Імі ці Намі?
Не, лепш заставайцеся "Вамі"!
Культура
Чыста савецкая рэторыка. Я вымушаны вас разчараваць. Арсеньнева, якая большасьць жыцьця правяла ў Амэрыцы, заўсёды будзе лічыцца беларускай паэткай - яна ўсім жыцьцём далучалася да беларускай культуры, а таго ж Сярогу, які ўсё жыцьцё аббіваўся аб гомельскія вуглы праз 50 гадоў і ведаць ніхто не будзе пра ягоныя карані, бо ён усё жыцьцё далучаецца да расейскай 'культуры'.
to the forest elefant
Dorogoi Slon , a pozvolte yznat' za kakie eto zaslygi Vy sebya belarusom shitaete , ili eto tolko po pravy rozhdeniya ?
Mnogo ochen' mnogo iz moix druzei ,dazhe ne bydychi belarusami , zdelali dlya moei Rodiny namnogo bolshe , chem te kotorie sidyat na kuxnyax i ostavlyaut ,myagko govorya, nerazumnie kommentarii , podobnie VAshemy .
Ребята, которые
Ребята, которые там делают что-то хорошее и полезное для Беларуси - это хорошо.Жалко только, что патриотами они становятся там и остаются ими там же.Они смелые, гордые, но там. И не надо критиковать тех, кто здесь за то, что они не такие смелые, и не такие гордые, и не такие патриоты. Так как быть партиотом Беларуси здесь иногда не так уж просто, легко и безопасно, как быть им там...
беларусы замежжа - чыстыя ад лукашы
беларусы замежжа - чыстыя ад лукашысцкай мозгамыйкі, яны ў нечым нясуць у сабе тыя часы, калі яны ад'ехалі. І гэта добра, што іх зараз няма ў Беларусі. Добра для іх і добра для Беларусі, якая такім чынам мае рэзэрв людзей са сьвежымі мазгамі.
Галоўнае, каб хутчэй прыйшоў час, калі яны змогуць вернуцца.
А может у них не
А может у них не чистые мозги, а они оторваны от реальности??? Получая новости отсюда, нельзя всё равно в полной мере знать как это жить тут.Смогут ли они вернуться и привыкнуть к этой жизни. А потом, что не говорите, но экономический фактор - один из наиглавнейших. Захотят ли они возвращаться к нашей экономике? Будьте реалистами!