04/28/2006 - 20:50 / Аноним
Па прыблізных падліках экіпіроўка аднаго спецназаўца абыходзіцца беларускаму падаткаплацельшчыку ў 790 даляраў ЗША.
Даведацца з афіцыйных крыніц, колькі каштуе спецназаўская амуніцыя, амаль немагчыма. Таму мы знайшлі чалавека, які нядаўна вярнуўся з-за мяжы, дзе служыў у Французскім легіёне. Да гэтага ён праходзіў тэрміновую службу ў спецназе пад кіраўніцтвам палкоўніка Паўлічэнкі. На ўмовах ананімнасці Аляксандр пагадзіўся распавесці пра кошты на спецамуніцыю.
– Расцэнкі і там, і тут падобныя, – распавядае Аляксандр. – Шлёмы і абарона – копія французскай. У Францыі спецсродкі можна вольна набыць у краме. У войску, вядома, усю амуніцыю прадаюць без крамнай нацэнкі. Калі ўлічыць гэтыя фактары, лічбы ў перакладзе на даляры аторымаюцца такія.
Элемент амуніцыі / Прыкладны кошт (у далярах ЗША)
Шлём (з тытанавай устаўкай) 300
Шчыт 200
Гумовы дручок (з апорай) 20
Форма (новага тыпу) 100
Боты 20
Абарона (на корпус, галёнкі,
калені) 150
Усяго 790
У разгоне маніфестацыі на Дзень Волі прынялі ўдзел каля 2000 спецназаўцаў. Напэўна, столькі ж накіруюць у цэнтр горада на "Чарнобыльскі шлях". А гэта больш за мільён даляраў дзяржаўных сродкаў, сабраных з нашых падаткаў.
Если вы хотите стать хорошим гражданским журналистом, имеете желание и интерес к этому занятию, в проекте Bulletinonline.org ведущие эксперты Беларуси по современным европейским методикам научат вас технике написания интернет-публикаций и многому другому. Обращайтесь непосредственно к организаторам проекта, или же пишите на pavel@3dway.org и пополняйте команду гражданских журналистов Третьего Пути и пройти тренинг проекта Bulletinonline.org от нас.
Аноним
Отправить комментарий