Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Когда хотят сделать людей добрыми и мудрыми, терпимыми и благородными, то неизбежно приходят к желанию убить их всех
М.Волошин
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
Салидарнасць
Камітэт абароны рэпрэсаваных
праект «Моладзь.Орг»
молодежный интернет-проект
«Гарт»
гомельский молодежный центр
« июль 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Яго барацьба (частка 2)


01/09/2006 - 04:06 / Баўтрамей Горбач

 

...

Ідэя неэфэктыўнасьці парлямэнцкае дэмакратыі – гэта адна з тых прынадаў у кнізе, пасьля якой непадрыхтаваны чытач можа пачаць верыць аўтару. Пастка захлопваецца, як толькі наіўны чытач праглынае за гэтым і тое, што Гітлер прапануе замест раскрытыкаванае дэмакратыі.

«Параўнайце з гэтым сапраўдную германскую дэмакратыю, якая палягае ў свабодным выбары водцы з абавязальніцтвам дял апошняга ўзяць на сябе ўсю асабістуюадказнасьць за свае дзеяньні. Тут няме мейсца галасаваньням большасьці па асобных пытаньнях, тут трэба мець адну асобу, якая потым адказвае за свае рашэньні ўсёй сваёй маёмасьцю і жыцьцём. »

У разьвіцьці тэмы гэтак званай гітлераўскай “нямецкай дэмакратыі” патрыятызм і любоў да простых людзей расчыняецца ў аўтара яшчэ адным своеасаблівым чынам. “Статак баранаў і дурняў” – эпітэт ёмісты і паказальны, не патрабуе камэнтараў. Гітлер лічыць “арыйцаў” найлепшай часткай чалавецтва і бацькамі цывілізацыі – але, як высьвятляецца, гэтая “Прамэтэі чалавецтва” ня здольныя да самакіраваньня без апірышча на фюрэра-водцы.

Гітлер прапаноўвае замест дэмакратыі парлямэнтскага кшталту пабудову жорсткае ўладнае вэртыкалі, пабудову адказнасьці ад нізу да верху, калі дзяржаўны чыноўнік адказны не перад сваімі выбаршчыкамі, а перад прызначыўшым яго больш высокім начальнікам. «Задача дзяржавы палягае ў тым, каб пачынаючы з дробнага муніцыпалітэта і заканчаючы вышэйшымі органамі ўлады краіны пабудаваць такую арганізацыю, якая б цалкам забясьпечвала трыюмф прынцыпа асобы.

У нас ня будзе ніякіх рашэньняў зыходзячых з бальшыні галасоў, а будуць толькі адказныя асобы. Слову “рада” мы вернем яго старое значэньне. Канечне, кожны дзеяч мусіць мець дарадцаў, але вырашаць павінен ён адзін.

Мы павінны перанесьці ў сфэру дзяржаўнага жыцьця той асноўны прынцып, на якім у свой час было пабудаванае ўсё прускае войска і дзякуючы якому гэтае войска змагло стацца выдатным інструмэнтам усяго нямецкага народу: улада кожнага водцы ад верху да нізу і адказнасьць перад водцам ад нізу наверх.»

Схема кіраваньня нацыянал-сацыялістычнае дзяржавы выглядае на паперы вельмі прывабна і эпічна прыгожа. Высокамаральныя і высокапрафэсіянальныя дзяржаўныя мужы агульнай згодай прымаюць усе рашэньні, а мудры народ абірае сабе прарока-кіраўніка зь неабмежаванымі паўнамоцтвамі зь ліку звышчалавекаў і супэргерояў.

У праекце ўсё гэта гучыць цудоўна, няма ў гітлераўскай дзяржаве месца каупцыі, ілжы, інтрыгам, недобрасумленнасьці і іншым чалавечым заганам. Зашанам, якія заўжды перасьледвалі чалавечае грамадзтва і чалавечую дзяржаву тым болей, чым прыгажэй і ўтапічней былі словы і лёзунгі, якімі ўпрыгожвалі вуліцы гэтыя рэжымы.

Інтарэс выклікаюць і мэтады палітычнай працы Гітлера, таксама досыць шырока асбветленыя ў кнізе. “Мая барацьба” – гэта падручнік і летапіс паліттэхналёгіі першае паловы 20 стагодзьдзя. Роля і формы прапаганды, мэтады працы зь людзьмі, некалькі сакрэтаў публічнага выступленьня ад Гітлера. Многія з выкладзеных прыцыпаў мэтадалёгіі палітычнае работы актуальныя і дагэтуль, прычым часьцяком ня толькі для формаў таталітарызму.

Асабліва цікавы тэарэтыка-ідэалягічны і сьветапоглядны аспэкт работы Гітлера.

« Кожная палітычная партыя мае пэўную тэндэнцыю імкненьня да дэспатычнага адзінаўладзьдзя; у гэтыя сэньсе ў кожнай партыі заключаная частка сьветапогляду. Але ўжо вузкія рамкі праграмы збольшага пазбаўляюць партыю таго гераізму, якога патрабуе прыхільнасьць да суцэльнага сьветапогляду. Памяркоўнасьць і кампраміснасьць шэраговае партыі прыцягаюць да яе і слабых людзей, зь якімі немагчыма зладзіць крыжовых паходаў. Вось чаму звычайныя партыі збольшага хутка драбнеюць і застаюцца на гэтай стадыі разьвіцьця, што азначае сабой тое, што гэтая партыя адмовілася ад сур’ёзнае барацьбы за сьветапогляд і перайшла выключна да гэтак званай “пазытыўнай працы”. Іншымі словамі, яна сьпяшаецца заняць мейсца каля казённага пірагу і хоча як мага дольш затрымацца на гтым мейсцы. Да гэтага цяпер зводзяцца яе памкненьні. А калі хцівыя канкурэнты намагаюцца яе адштурхнуць ад казённага пірагу, усе намаганьні партыі накіроўваюцца на тое, каб сілай ці хітрасьцю ў сваю чаргу адпіхнуць канкурэнта. Гэта шакалы палітыкі.

Суцэльны сьветапогляд ніколі не пагадзіцца дзяліць свой уплыў зь іншым сьветапоглядам. Вось чаму ён ніколі не пагадзіцца супрацоўнічаць з тымі ўстановамі, якія ўцелаўляюць іншы сьветапогляд. Вось чаму ён бачыць сваю задачу ў тым, каб цалкам разбурыць увесь ход думкі праціўніка, каб падарваць яго ўсімі сродкамі, змагацца, пакуль даога ня будзе ачышчаная.

Каб давесьці да завяршэньня выішчальную барацьбу суроць старога і прыступіць да сур’ёзнага будаўніцтва новага, спатрэбяцца сапраўды рашучыя змагары, бо барацьба гэтая заўсёды зпалучаная з сур’ёзнымі небясьпекамі. Суцэльны сьветапогляд пераможа толькі ў тым выпадку, калі ў шэрагах яго прыхільнікаў зьбяруцца найбольш рашучыя і мужныя людзі эпохі і калі яны здолеюць стварыць з гэтай мэтай сапраўды моцную баявую арганізацыю. У гэтых мэтах з усяе сумы дадзеных ідэяў трэба вылучыць самыя важныя, самыя буйныя ідэі, надаць ім ясную і зразумелую форму, і здолець зрабіць зь іх пэўны сымбаль веры для пэўнага калектыву людзей. Праграма шэраговае палітычнае патыі звычайна ёсьць толькі рэцэптам для той ці іншай выбарчае кампаніі. Зусім іншая рэч – праграма, якая выцякае з суцэльнага сьветапоглду. Такая праграма ёсьць абвяшчэньне вайны ўсяму існуючаму старому парадку з усімі ягонымі дзяржаўнымі ўстановамі, абвяшчэньне вайны іншаму сьветапогляду.[…]»

Чаму, верагодна, нейкім чынам можна было б вучыцца ў Гітлера, дык гэта цьвёрдасьці ўласных перакананьняў і рашучасьць у абароне іх. Альбо ты маеш рацыю, альбо не. Калі ты лічыш сваё меркаваньне слушным, значыцца, ты павінен абараняць яе да канца, нават калі ніхто яе з табой не падзяляе. Ніякага кампрмісу зь ліхам, ніякай саступкі няпраўдзе, ніякіх гешэфтаў з праўдай і сумленьнем. Ад сябе хіба дадам, што тэба памятаць і тое, што больш за ўсё цьвёрдыя ў сваіх перакананьнях толькі дурань, якога немагчыма “выбіць зь пазыцыі”, немагчыма вырваць з прымітыўных і “ўсеабдымных” ідэй, якімі ён жыве. Будаваць у сваёй галаве маленькую нацысцкую Нямеччыну – гэта шлях, які вядзе да ўласнае абмежаванасьці – разумовае і пачуцьцёвае.

Да важных высноваў прыходзіш і пасьля прачытаньня кнігі, суадносячы напісанае ў ёй з сучаснасьцю. Калі знайсьці і зьмяніць сустракаючыся ў тэксьце слвоы “марксыст” на “дэмакрат”, а “параза ў Першай Сусьветнай вайне” на “развал Савецкага Зьвязу”, атрымаеш слова ў слова памфлет якіх-небудзь сёньняшніх расейскіх нацыяналістаў ці іхных беларускіх памагатых. “Ува ўсім вінаватыя чужынцы і жыды”, “нам патрэбная моцная ўлада”, “змова сусьветнага жыдоўскага капіталу” – адзін у адзін цытуюць свайго папярэдніка і духоўнага айца “нацыянал-патрыёты”. Кніга выдатна дэманструе, адкуль растуць ногі ўва ўсіх сёньняшніх “праваслаўных ініцыятываў” і “белых русей”, РНЕ і ґеґарухаў. “Вялікі фюрэр” ганарыўся б са сваіх нашчадкаў.

Як і любы злодзей, Адольф Гітлер ёсьць фігурай трагічнай. Асабіста я перакананы, што чалавек робіцца нягоднікам толькі ад жыцьця. Толькі ўласнае няшчасьце здольнае абазліць чалавека, толькі з-за асабістага гора сьвет можа стаць яму такім нянавісным.

Сьветапогляд Гітлера грунтуецца на ідэалізьме ў яго самай крайняй форме. Ідэалізм для яго – гэта і ідэя панаваньня волі над матэрыяй, і мэханізм падпарадкаваньня.

«Ідэалізм заўжды быў, ёсьць і будзе галоўнай перадумовай усяе чалавечае культуры! Больш за тое, ідэалізм і стварыў панятак “чалавек” Толькі гэтаму пачуцьцю арыйцы абавязаныя ўсім сваім становішчам у сьвеце. Толькі дзякуючы гэтаму пачуцьцю і магла быць выкаваная тая творчая праца, якая ў спалучэньні з простай фізычнай сілай і геніяльным інтэлектам стварыла найлепшыя помнікі нашае чалавечае культуры.

Калі б на сьвеце ня было ідэалізма, усе духоўныя здольнасьці людзей, у тым ліку нават самых адораных, былі б толькі простым “духам”, няздатным стварыцць штосьці сапраўды ўзвышанае і каштоўнае.

Сапраўдны ідэалізм ёсьць падпарадкаваньне інтарэсаў і ўсяго жыцьця асобнага чалавека інтарэсам і ўсяму жыцьцю грамадзтва. Толькі такое падпарадкаваньне і стварае магчымасьць нейкае арганізцыі. У гэтым сэньсе ідэалізм адпавядае найглыбейшай волі прыроды. Менавіта такі ідэалізм і пабуджае людзей добраахвотна прызнаць перавагу мацнейшага. Менавіта такі ідэалізм робіцца часткай таго сьветапарадку, які ўтварае наш сусьвет.»

Звычайна чалавек тым больш кідаецца ў крайні ідэалізм, чым болей яго ўласнае, матар’яльнае, жыцьцё далёкае ад ідэалу. Чым больш няшчасьця перажывае чалавек, тым больш хочацца яму адляцець далёка да сваіх мрояў, кудысьці ў краіну ідэальных людзей і ідэальнага парадку, дзе няма ліха і гора. Такім жа быў і Гітлер. Асабістыя няўдачы няшчасны малаадукаваны, але валявы чалавек ператварыў у нянавісьць да гэтага хлусьлівага, несправядлівага, жорсткага і варожага сьвету. Ён абвяшчае гэтаму сьвету сьмяротную вайну. Ён вядзе зь ім барацьбу. Яго барацьбу.

Адыграў сваю ролю і дух той эпохі, дзе жыў А. Гітлер. Пачатак 20 стагодзьдзя – час ідэалістаў. Цуды навуковага прагрэсу ўзбуджалі сьвядомасьць людзей, сэрапнтын чалавечае гісторыі вывеў нас на круты віраж, зь якога паказалася нам далёкая Вальгала грамадзтва звышмаральных і звышсьвядомых людзей. І хтосьці рынуўся насустрач гэтаму міражу, ня бачачы, што ад яго нас аддзяляе глыбокая бездань, якую абыходзіць стагодзьдзі і тысячагодзьдзі. Гэтыя летуценьнікі кінуліся, і бездань паглынула іх, а астатняя цывілізацыя пайшла далей наперад па выгнутай дарозе прагрэса, рухомая чалавечымі слабасьцямі і заганамі.

 

Баўтрамей Горбач

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015