Пракуратура Беларусі не рэагуе на заклік Казуліна
02/23/2006 - 18:38Пракуратура Беларусі не адрэагавала на патрабаваньне Аляксандра Казуліна распачаць крымінальную справу паводле зьвестак, якія выклаў ў сваёй кнізе “Рэстрэльная каманда” былы міліцыянт Алег Алкаеў.
“Да нас ніякіх зьвестак пра завядзеньне такой крымінальнай справы не даводзілі”, -- паведаміў Радыё Свабода супрацоўнік прэсавай службы пракуратуры Беларусі Ягор Лявай. Ён нагадаў, што ў пракуратуры дагэтуль не закрытыя справы аб зьнікненьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага , пра якія пісаў у сваёй кнізе Алег Алкаеў. Пры гэтым супрацоўнік пракуратуры не змог ўдакладніць, на якой стадыі зараз знаходзіцца гэтае расьсьледаваньне.
А як Алег Алкаеў паставіўся да прапановы Аляксандра Казўліна распачаць крымінальную справу паводле артыкулу аб дыскрэдытацыі Беларусі супроць Лукашэнкі альбо супроць Алкасева?
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/2/f172270c-0835-45...
Отправить комментарий