Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Справедливость без силы беспомощна; а сила без справедливости - деспотична.
Блез Паскаль
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Партнеры:
Office for a Democratic Belarus (Brussels)
неправительственная белорусская лобби организация в Брюсселе
«Инициатива»
для тех, кто хочет действовать
«BIE.EE»
Беларускія Ініцыятывы ў Эстоніі - гістарычна-краязнаўчая старонка беларусаў у Эстоніі.
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

У Вільні пачала дзейнасьць Беларуская школа правоў чалавека

02/13/2006 - 16:01

Беларуская школа правоў чалавека пачала сваю дзейнасьць сэмінарам для журналістаў у Вільні, пры падтрымцы Міжнароднай фэдэрацыяй журналістаў. Беларускія студэнты тэарэтычна і практычна далучаюцца да стандартаў эўрапейскай журналістыкі і ўжо заснавалі свой студэнцкі часопіс, які будзе выдавацца ў Вільні.

Нацыянальная школа правоў чалавека ствараецца зараз у Беларусі вядучымі праваабарончымі арганізацыямі і Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Першым крокам яе дзейнасьці стаўся на гэтым тыдні віленскі сэмінар “Журналістыка і правы чалавека” з удзелам вядучых беларускіх і замежных журналістаў. У ім бралі удзел і студэнты, якія вучацца ў ЭГУ па спэцыяльнасьці “Мас-мэдыі й камунікацыі” ды іншых, а таксама навучэнцы Гуманітарнага ліцэю імя Я.Коласа.

Прафэсар ЭГУ Эдуард Мельнікаў кажа, што галоўная мэта – каб па заканчэньні навучаньня студэнты былі здольныя працаваць практычна паводле эўрапейскіх і сусьветных стандартаў журналістыкі для беларускіх свабодных СМІ.

(Мельнікаў: ) “Праграма – разнастайная: праваабарончая тэматыка, спэцтрэнінгі па прававой культуры працы ў СМІ, актуальныя тэмы – як працаваць журналісту ў спэцыфічных умовах у Беларусі, з магчымымі судовымі перасьледамі, каб нават ва ўмовах нашай праваахоўнай сыстэмы не парушаць законы, валодаць тэхнікай юрыдычнай бясьпекі для журналіста пры зборы і распаўсюдзе інфармацыі. Гэта трэба ведаць маладым журналістам, каб яны ўмелі прававымі мэтадамі абараняць сябе і сваю прафэсію”.

Неўзабаве ў студэнтаў будзе азнаямленчая практыка ў вядучых СМІ Літвы, некалькіх іншых эўрапейскіх краінаў, і ў беларускіх незалежных СМІ. Ужо цяпер яны далучаюцца і да практычнай працы – напрыклад, адна з дацкіх газэтаў замовіла ім матэрыял пра ЭГУ.

(Студэнт: ) “Мне падабаецца, тут добрыя веды практычныя і тэарэтычныя што датычацца права, стасункаў журналістаў з уладамі, практычныя парады, як слушна трымацца ў выпадку судовых перасьледаў”.

(Студэнтка: ) “Вялікая колькасьць людзей, інфармацыі вельмі карыснай – я думаю, будзе плён у гэтай працы”.

(Студэнт: ) “Вельмі карысна, таму што шмат новага даведаліся, практычныя парады адразу даюцца. Мы ўжо, да прыкладу, заснавалі тут свой часопіс, які будзе выдавацца у Вільні, будзе называцца “Рэзыстанс”.

Куратар бакаляўрскай праграмы па спэцыяльнасьці “Мас-мэдыі й камунікацыі” прафэсар ЭГУ Э.Мельнікаў адзначыў, што найперш важная грунтоўная падрыхтоўка студэнтаў, разуменьне якаснай журналістыкі, у той жа час навучаньне магчыма і варта спалучаць з практычнай дзейнасьцю.

(Мельнікаў: ) “Вядома, патрэбны сайт, і газэта свая, і не студэнцкая, а сапраўдная газэта, магчыма, стварыць нейкія рэпартажы, інфармацыю для вашага радыё (Свабода), для іншых радыё, для Эўрапейскага радыё для Беларусі, і гэтак далей, відэасюжэты пра Беларусь. Вядома, пляны можна выказваць, хаця рэальнасьць нас стрымлівае, але, вядома, усё гэта ёсьць у нашых плянах”.

Прэзыдэнт Нарвэскай асацыяцыі журналістаў Он-Могрыт Аўстэна, якая таксама прыехала ў Вільню, сказала для нашага радыё:

(Аўстэно: ) “Мы надалей будзем падтрымліваць розныя праграмы. Цяпер праз Міжнародную фэдэрацыю журналістаў мы фінансуем маніторынг будучых прэзыдэнцкіх выбараў. Мы рабілі гэта і ва Ўкраіне ў 2004 годзе, акцэнт быў на тым, у якіх умовах даводзілася працаваць журналістам у часе выбараў, як у розных СМІ паказваліся спрэчныя тэмы, які зьмест розных выданьняў у часе выбараў”.

Прадстаўнікі некалькіх найбуйнейшых нарвэскіх СМІ таксама бралі ўдзел у віленскім сэмінары “Журналістыка і правы чалавека”.

Источник: Радио Свобода

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015