Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Человек способен сделать путь великим, но великим человека делает путь
Конфуций
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Эўразьвяз зьбіраецца рэальна пашырыць санкцыі супраць Менску

01/31/2006 - 01:28

Міністры замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу падрыхтавалі праект рэзалюцыі па Беларусі наконт рэальнага пашырэньня дыпляматычных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ў тым выпадку, калі маючыя адбыцца 19 сакавіка прэзыдэнцкія выбары ня будуць адпавядаць стандартам АБСЭ, паведамілі Радыё Свабода ў Радзе Эўразьвязу.

Гэты дакумэнт будзе абмеркаваны ў Брусэлі ў часе сустрэчы кіраўнікоў эўрапейскіх зьнешнепалітычных ведамстваў.

Мяркуецца, што сёньня ўвечары ў бельгійскай сталіцы адбудзецца нефармальная сустрэча некаторых міністраў, у прыватнасьці, з краінаў Скандынавіі, Балтыі і Ўсходняй Эўропы зь лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам. Мясцовае выданьне, EU Observer паведамляе, што памяшканьне для гэтае сустрэчы прапанавалі літоўскія дыпляматы.

Паводле выданьня, афіцыйны Менск бачыць ў візыце Мілінкевіча ў Брусэль “відавочны палітычны манэўр”. “Гэта чарговым разам даказвае прадузятае стаўленьне Эўразьвязу да Беларусі. Аб’ектыўнасьць аналізу вынікаў сакавіцкіх выбараў з боку Брусэлю пад вялікім сумневам”, – сказаў брусэльскай газэце на ўмовах ананімнасьці беларускі дыплямат.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе Эўракамісіі, у аўторак і сераду Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з адказным прадстаўніком ЭЗ у пытаньнях міжнароднай палітыкі і бясьпекі Хав’ерам Салянам, старшынём Эўрапарлямэнту, лідэрамі буйнейшых эўрапейскіх партыяў.

Прэсавы сакратар Эўракамісіі Эма Адвін падкрэсьліла, што нягледзячы на ўсю важнасьць беларускага пытаньня для ЭЗ, візыт Мілінкевіча трэба разглядаць як нефармальны: “Гэта будзе абмеркаваньне перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, і гэта ніяк не прадугледжвае ўмяшальніцтва ў выбарчую кампанію”, – сказала спадарыня Адвін.

Крынiца: http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/1/9F3215A6-2BE5-4F81-B6D9-26ABE5BEDA22.html

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015