Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Сегодня все страны могут быть разделены на два класса - страны, где правительство боится людей, и страны, где люди боятся правительства.
Амос Р. Е. Пиночет
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« сентябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 3 4 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Гарадзенцы — пра Ўсебеларускі сход

02/28/2006 - 15:31

Ці ведаюць гарадзенцы аб маючым адбыцца 2 сакавіка ў Менску Ўсебеларускім сходзе? Што яны думаюць аб мэтах яго правядзеньня? Ці чулі яны аб выбарах дэлегатаў на сход у сваім горадзе? Усе гэтыя пытаньні задаваў жыхарам Горадні наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Што датычыць гэтага “курултая”, дык што напішуць ім, тое яны і прымуць — тыя людзі, якія туды абраныя ці прызначаныя, калі казаць больш дакладна. Магчыма, на гэтым сходзе і ўзьнікнуць нейкія канкрэтныя пытаньні, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі. А што там насамрэч будзе —адному Богу вядома”.

(Спадарыня: ) “Я працую ў праектным інстытуце “Гроднаграмадзянпраэкт”. У нас быў сход, і мы як быццам на Ўсебеларускі сход парэкамэндавалі чалавека, нават двух, здаецца, я ўжо дакладна ня памятаю: як трэба, дык трэба. Карацей, пра Ўсебеларускі сход чулі, нездарма ж у нас свой сход быў, і там было ўсё вельмі сур’ёзна”.

(Карэспандэнт: ) “А вам гаварылі — якія яго мэты, што там будуць абмяркоўваць, якія рашэньні прымаць?”

(Спадарыня: ) “Можа й казалі, я ня слухала (са сьмехам), я палітыкай не цікаўлюся”.

(Спадар: ) “Гэта ўвогуле ў нейкай ступені, канешне, рэкляма прэзыдэнта адбываецца праз гэты сход. Прэзыдэнт, дзякуючы сходу, забясьпечвае свае інтарэсы, маўляў, “народ — за яго”.

(Спадар: ) “Канешне, я аб сходзе чуў. Безумоўна, гэта агітацыя ў сваіх мэтах. Гэта адназначна. Усе мы цудоўна ведаем — у якой краіне мы жывем”.

(Спадар: ) “Мой пункт гледжаньня такі: з аднаго боку, гэта можа быць і перадвыбарчая кампанія, бо там будуць дэлегаты, запрошаныя з усёй рэспублікі. А з другога боку, у нас такія мерапрыемствы напярэдадні выбараў заўжды адбываюцца”.

(Карэспандэнт: ) “Я пацікавіўся ў кіраўніка абласной управы ідэалёгіі Уладзіміра Амелькі: як ён можа пракамэнтаваць меркаваньні гарадзенцаў аб тым, што Ўсебеларускі сход будзе выкарыстаны ў перадвыбарчых мэтах аднаго з кандыдатаў?”

(Амелька: ) “А чаму на карысьць аднаго? Гэта на карысьць усіх, усёй Беларусі прымаецца. У нас жа пяцігадовае заданьне. Чаму толькі на карысьць аднаго? Кандыдаты на прэзыдэнта ўсе гавораць на карысьць Беларусі, за далейшы росквіт яе, каб была багатая. Гэта — для ўсіх, і праводзіць гэта ўлада”.

(Карэспандэнт: ) “Я разумею, але ж там будзе выступаць толькі адзін з кандыдатаў. Я ж так разумею, што той жа Мілінкевіч ці Казулін — яны ж ня будуць выступаць?”

(Амелька: ) “Так, яны ня будуць. Ну, дык гэта ж улада праводзіць і цяпер дзеючы прэзыдэнт, усе разам праводзяць”.

Мясцовыя прадстаўнікі апазыцыі таксама зьвяртаюць увагу на тое, што Ўсебеларускі сход прызначыў сам Лукашэнка, прычым у час сваёй выбарчай кампаніі. Яшчэ яны прыгадваюць, што напярэдадні галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году Лукашэнка правёў каля Горадні буйныя вайсковыя манэўры, і Беларускае тэлебачаньне рэклямавала яго тады ў мундзіры галоўнакамандуючага.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/2/9f467d92-4726-4d3...

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015