Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Капитализм - это то, чем занимаются люди, если их оставить в покое.
Кеннет Мигоут
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Сябра ініцыятыўнай групы Мілінкевіча выключылі з унівэрсытэту

02/15/2006 - 21:08
Студэнту 3-га курсу філялёгіі Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Я.Купалы Яўгену Скрабутану сёньня паведамілі ў дэканаце, што ён больш ня вучыцца ва ўнівэрсытэце. Днямі Мастоўскі раённы суд пакараў яго штрафам — 290 тысяч рублёў за знойдзеныя ў яго 5 тысяч календарыкаў са здымкам Аляксандра Мілінкевіча і словамі “Люблю Беларусь”. Студэнт зьяўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Мілінкевіча.

У дэканаце Яўгену Скрабутану патлумачылі, што, паводле загаду, ён другі раз дапусьціў парушэньне за час навучаньня. Першы раз яго выключылі за графіці ў 2004 годзе, яму тады ўдалося вярнуцца ва ўнівэрсытэт. Яўген Скрабутан гаворыць, што цяпер яго выключылі надзвычай хутка — на другі дзень пасьля суду, прычым, яго нікуды не выклікалі. У дэканаце толькі паказалі электронны варыянт выпіскі з загаду пра выключэньне.

Дэкан філялягічнага факультэту Віктар Царлюкевіч сказаў мне, што ня бачыў загаду аб выключэньні студэнта. Праўда, наколькі яму вядома, ва ўнівэрсытэце ёсьць ліст з Мастоўскага суду. Віктар Царлюкевіч гаворыць:

(Царлюкевіч: ) “Будзе выпіска з загаду, тады будзем размаўляць. Бо гэта даволі складаныя, далікатныя рэчы. Гэта як з судом: калі ня вынесена канчатковае рашэньне, няма сэнсу абмяркоўваць. Карацей, будзе загад — будзем абмяркоўваць”.

Між тым, Яўген Скрабутан наведаў аддзел кадраў, дзе занатаваў, зноў-такі электронны варыянт загаду ад 14 лютага. Паводле яго, там напісана: “адлічыць Яўгена Скрабутана”, прычым на прадстаўленьне дэкана — за парушэньне ўнутранага раскладу і правілаў Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Пасьля гэтага я сам патэлефанаваў у аддзел кадраў унівэрсытэту, але там адмовіліся са мной размаўляць.

Адзін з выкладчыкаў дапускае, што паводзіны ўнівэрсытэцкіх службоўцаў можна патлумачыць тым, што не зьбіралася рада выкладчыкаў, каб выключыць студэнта, а таксама прафсаюзны сход. Паўтара году таму Яўгена Скрабутана выключылі з унівэрсытэту за графіці. Зроблена гэта было з парушэньнямі, таму яму ўдалося аднавіцца ва ўнівэрсытэце.

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015