Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
18 Октября, Суббота, 17:30
Либеральный взгляд
Рабы отечества: человек на войне как собственность государства
читать похожие материалы

цитата:
Ни одно общество не может быть хуже, чем люди, из которых оно состоит
В. Швебель
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« ноябрь 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
4 5 7 8 9
10 11 15 16
17 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Беларускае радыё цэнзуравала выступы Казуліна і Мілінкевіча

03/07/2006 - 15:41

Сёньня прагучалі апошнія радыёзвароты Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча да выбарцаў у якасьці кандыдатаў на прэзыдэнта. Выбарчыя штабы Аляскандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча рыхтуюць скаргі ў Белтэлерадыёкампанію, Цэнтравыбаркам і АБСЭ з нагоды цэнзураваньня выступаў і патрабуюць іх паўтору ў поўным аб’ёме.

Прэсавая сакратарка Аляксандра Казуліна Ніна Шыдлоўская паведаміла, што з выступу на радыё было выкінута 7 хвілінаў запісу пра тое, што Аляксандар Лукашэнка некалі працаваў наглядчыкам у турме, што ягоны сын Віктар ледзь не застрэліў хакеіста Захарава і незаконна стаў памочнікам прэзыдэнта, падрабязнасьці працаўладкаваньня малодшага сына Лукашэнкі Дзьмітрыя, а таксама цытата з інтэрвію А.Лукашэнкі нямецкай газэце “Гандэльсблат” пра Гітлера і цытата з кнігі Алега Алкаева “Расстрэльная каманда” пра Дзьмітрыя Паўлічэнку.

(Шыдлоўская: ) “Гэтыя дзеяньні радыёкампаніі, таксама як і тэлекампаніі, цалкам парушаюць заканадаўства. За зьмест, які агучвае кандыдат, ён і нясе адказнасьць”.

Спадарыня Шыдлоўская паведаміла, што штаб Казуліна абскардзіць гэтыя дзеяньні і будзе дамагацца пакараньня вінаватых ды паўтору поўнага варыянту радыёвыступу.

Пацярпеў ад цэнзуры і выступ на радыё Аляксандра Мілінкевіча, зь яго выкінулі чатыры абзацы, прысьвечаныя заявам А.Лукашэнкі пра тое, што Францішак Скарына нібыта жыў у Пецярбурзе, а Быкаў пісаў вершы.

Спадар Мілінкевіч таксама абскардзіць факт цэнзуры і будзе дамагацца паўтору выступу ў поўным аб’ёме, паведаміў прэсавы сакратар Мілінкевіча Павал Мажэйка:

(Мажэйка: ) “Цэнзурай ягонага выступу ўлада спрабуе схаваць сваю неадукаванасьць і слабасьць. Прапагандыстам улады сорамна за свайго прэзыдэнта — гісторыка паводле адукацыі, але без гістарычнай памяці. Пасьля таго, як ён “саслаў” Францыска Скарыну ў Пецярбург, які быў заснаваны амаль праз 160 год па сьмерці Скарыны, стала зразумела, чаму быў перайменаваны ў Менску праспэкт Скарыны”.

Генэральны дырэктар Першага каналу Беларускага радыё Пётар Раманчук паведаміў, што ў штаб Казуліна быў накіраваны ліст з просьбай даць дакумэнтальнае пацьвярджэньне шэрагу пазыцыяў, які прагучалі ў выступе кандыдата, але такія дакумэнты атрыманы не былі:

(Раманчук: ) “І калі ён запісваўся ў нас на радыё (гэта было пазьней, чым на тэлебачаньні), у яго спыталі: “Ці ёсьць у вас такія паперы?”. Ён сказаў, што няма, бо гэта ўсе і так ведаюць. Добра — ведаюць, дык ведаюць”.

З выступу Мілінкевіча выкінулі згадку пра Лукашэнкаву заяву наконт таго, што Скарына жыў у Пецярбурзе. На гэты конт спадар Раманчук сказаў:

(Раманчук: ) “Не, ну гэта я не камэнтую”.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адмовіўся камэнтаваць сытуацыю, пакуль не атрымае скаргаў. Між тым, кіраўнік штабу Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб паведаміў, што ён асабіста накіраваў 3 сакавіка скаргу ў ЦВК на тое, што быў цэнзураваны выступ ягонага кандыдата па БТ, але адказу не атрымаў.

Источник: Радио Свобода

Отправить комментарий

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015