Першы нацыянальны дапаможнік па арганізацыі грамадска-палітычнай барацьбы ў падпольных варунках. “Кансьпіратар Беларускі” на 120 старонках распавядае, як эфэктыўна дзейнічаць свабоднаму чалавеку ў таталітарным грамадзтве. Выданьне адрасаванае актывістам дэмакратычнага супраціву, сябрам нелегальных арганізацыяў і рухаў. Укладальнікі працягваюць традыцыю, закладзеную польскім “Малым кансьпіратарам”, які 25 гадаў таму дапамагаў актывістам “Салідарнасьці” разумна змагацца з дыктатурай. “Кансьпіратар Беларускі” зьмешчае вытрымкі з “Малога”, аднак асноўная частка тэксту напісаная з улікам сучаснай беларускай практыкі. Сярод іншага, кніга дае практычныя рэкамэндацыі да наладжваньня інфармацыйнай працы, абароне носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі...