Кирилл Коктыш Трансформация политического режима Республики Беларусь, 1991-1999

Кніга ўяўляе сабой высокакваліфікаванае паліталагічнае даследаванне і складаецца з уводзін, дзвюх глаў, заключэння і бібліяграфіі. Ва «Уводзінах» К. Коктыш абгрунтоўвае актуальнасць, навізну, навуковую і практычную значнасць падобнага даследавання. У першай главе «Станаўленне палітычнага рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь» падрабязна разглядаюцца пытанні фарміравання эканамічнай і знешняй палітыкі, палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь пасля набыцця ёй дзяржаўнага суверэнітэту. У другой главе «Трансфармацыя палітычнага рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь» аналізуюцца складаныя, неадназначныя праблемы радыкальных змен у сферы палітычнай сістэмы, эканамічнай і знешняй палітыкі Беларусі на працягу апошніх пяці гадоў.