ідэалагічныя дэбаты на тэму ««Беларускае грамадства паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі і свабодай асобы»

Нет ответов
mor
User offline. Last seen 2 недели 3 дня ago. Offline
Зарегистрирован: 04/24/2007
Баллы: 1697

 

 

 
БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСТВА ПАМІЖ ТРАДЫЦЫЙНЫМІ КАШТОЎНАСЦЯМІ І СВАБОДАЙ АСОБЫ
 
Ідэалагічныя дэбаты
Мінск, 2 ліпеня 2010 года
 
"ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ"

запрашае прыняць удзел у ідэалагічных дэбатах паміж прадстаўнікамі моладзевых арганізацый на тэму «Беларускае грамадства паміж традыцыйнымі каштоўнасцямі і свабодай асобы»
З нядаўняга часу беларускае грамадства стала сутыкацца з адной з праблем сучаснага сусветнага соцыума:  пытанне аб прызнанні правоў сэксуальных меншасцяў і пошуку стратэгіі сацыяльнай адаптацыі дадзенай катэгорыі грамадзян.  Нягледзячы на тое, што арганізаваныя рухі сэксуальных меншасцяў дамагліся права на паўнавартаснае прызнанне сваіх інтарэсаў і, нават, прадстаўляюць сур'ёзную палітычную сілу, у Беларусі ў бальшыні грамадскіх колаў дамінуе дастакова неліберальны погляд на ролю і стан прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Дадзены факт, бясспрэчна, супярэчыць грамадскай талерантнасці і цярпімасці беларусаў. Ліберальнай пазіцыяй па дадзеным пытанні не могуць пахваліцца нават і многія якія дэмакратычныя арганізацыі, сцвярджаючы, што прызнанне паўнавартасных правоў дадзенай сацыяльнай группы ніяк не адпавядае гістарычным традыцыям і духоўным каштоўнасцям беларускага народа. Иншая частка грамадства ўпэўнена, што менавіта ў легітымізацыі правоў меншасцяў закладзены шлях да прагрэсіўнага і дэмакратычнага развіцця нашай дзяржавы. У выніку, пытанне па адносінах да правоў сэксуальных меншасцяў выклікае ў палітычным асяродку дыскусію, а часам і спякотную канфрантацыю. Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць асабістую пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.
 
У дэбатах прымуць удзел:
ГА “Рух будучыні”, ІКУ “Правы альянс”, грамадзянская кампанія “"Джынс за Свабоду"” vs МГА “Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада”, праваабарончы праект “ГейБеларусь”, МА “Маладыя дэмакраты”
 
Экпертны бок:
палітолагі, медыкі, рэлігіязнаўцы, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, праваабаронцы
 
Мадэратар дыскусіі:
Міхал Нядзвецкі – эксперт ГА “Ліберальны клуб”
 

Час правядзення дыскусіі: 2 ліпеня 2010 г. 19.00.
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30-19.00
Месца правядзення:  вялікая канферэнц-заля Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра  (пр-кт. Газеты Праўда 11).
 

 

Праграма мерапрыемства

 
19.00 – 19.10
 
Уступ мадэратара, прадстаўленне ўдзельнікаў дэбатаў
19.10 – 19.30 Выступы першай пары дыскусантаў. Дэбаты. Пытанні мадэратара
19.30 – 19.40 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
19.40-19.50 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
19.50 – 20.10 Выступы другой пары дыскусантаў.  Дэбаты. Пытанні мадэратара.
20.15 – 20.25 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
20.25 – 20.40 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
20.40 – 21.00 Кава-паўза.
21.00 – 21.20 Выступ трэцяй пары дыскусантаў. Дэбаты. Пытанні мадэратара.
21.20 – 21.30 Пытанні і каментары прадстаўнікоў іншых арганізацый. Выступ экспертаў
21.30 - 21.45 Пытанні з залі. «Свабодны мікрафон».
21.45 – 22.00 Падвядзенне вынікаў дэбатаў і аб'яўленне вынікаў галасавання.

 
Заяўкі на ўдзел дасылайце, калі ласка, па электроннаму адрасу: liberalclub2008@gmail.com
 
За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:
+375292552362 – Аляксандр
+375295632196 – Алена