КНІГІ І ДАСЛЕДАВАННІ АД BISS
Дарагія сябры і партнёры,
Прыйшло лета і Кубак свету з’ядае наш працоўны час, але BISS ніколі не спыняецца! Мы працягваем прадстаўляць Вам экспертныя ацэнкі палітычных, эканамічных і сацыяльных падзей у Беларусі і ставіць гэтыя падзеі ў больш шырокі кантэкст рэгіянальных і гістарычных тэндэнцый. Менавіта гэтым мы ўсё больш займаемся апошнім часам. І мы рады падзяліцца некаторымі важнымі вынікамі нашай працы з вамі.
У чэрвені 2010 BISS выпусціў . Традыцыя з 2003 года, Штогадовік стаў вынікам сумесных дзеянняў супольнасці экспертаў і аналітыкаў Беларусі па стварэнні летапісу найноўшай гісторыі краіны і яго асэнсаванні. Гэта - унікальнае выданне, якое прапаноўвае комплексны аналітычны агляд падзей і тэндэнцый у розных сферах грамадскага жыцця. Вы можаце запампаваць ці версію Штогадовіка з нашага вэб-сайта, або пакінуць запыт на рэзерваванне копіі на кампакт-дыску (на жаль, друкаваны наклад ужо практычна разышоўся, і мы не можам гарантаваць дастаўку асобнікаў ўсім жадаючым).
BISS таксама выпусціў поўны аналітычны даклад Гэтае даследаванне праводзілася ў першым квартале 2010 года ў супрацоўніцтве з лабараторыяй НОВАК у форме агульнанацыянальнага апытання (1071 рэспандэнтаў). Даследаванне імкнулася вызначыць эканамічныя і культурныя фактары, якія ўплываюць на выбар знешніх палітычных саюзаў і архітэктуры бяспекі ў беларускім грамадстве.
Гэтае даследаванне прынесла важныя і, часам, нечаканыя высновы. Напрыклад, аб прагматызацыі геапалітычнага выбару Беларусі. Фактары сацыяльнай дынамікі (узрост, адукацыя, доступ да незалежнай інфармацыі, індывідуальнай мабільнасьці) маюць вырашальны ўплыў на выбар паміж Усходам і Захадам, а рост празаходніх і праеўрапейскіх поглядаў назіраецца ва ўсіх сацыяльных і ўзроставых групах пры дадаванні новых чыннікаў сацыяльнага дынамізму (павышэнне ўзроўню адукацыі, з’яўленне доступу да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі і магчымасці падарожнічаць на Захад). Гэтыя вынікі ствараюць аснову для рэкамендацыяў у дачыненні да палітыкі для ўнутраных і еўрапейскіх палітыкаў, зацікаўленых у развіцці больш адкрытага і свабоднага грамадства ў Беларусі. Вы можаце запампаваць з нашага вэб-сайта. Мы таксама будзем Вам удзячныя за Вашыя меркаванні і заўвагі, якія мы горача вітаем!
BISS таксама апублікаваў вынікі свайго даследавання зробленага на аснове агульнанацыянальнага апытання, праведзенага ў супрацоўніцтве з лабараторыяй НОВАК у рамках праекту “Развіццё грамадскага дыялогу аб сацыяльна-эканамічных і палітычных альтэрнатывах: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”. Асноўнай мэтай дадзенага даследавання было вызначыць, наколькі эканамічны крызіс паўплываў на сацыяльна-палітычную стабільнасць у краіне і ці прывёў ён да карэнных зменаў у грамадскай думцы, у першую чаргу, ў плане грамадскай падтрымкі сацыяльных і эканамічных пераменаў. Наша галоўная выснова заключаецца ў тым, што падмурак сацыяльнага дагавора паміж дзяржавай і грамадствам не быў парушаны крызісам, у той час як значнага росту пратэстных настрояў у Беларусі таксама зафіксавана не было. У той час як крызіс закрануў даволі шмат сацыяльных груп, толькі некаторыя з іх моцна пацярпелі, але іх прадстаўнікі (прадпрымальнікі, беспрацоўныя) былі ў апазіцыі да ўрада ў любым выпадку. Большасць беларусаў, пацярпелых ад крызісу, абралі стратэгіі адаптацыі да цяжкіх часоў, а не пратэсты. Цікава, што ў выніку крызісу рэзка зменшыўся давер да апазіцыйных СМІ, якія распаўсюджвалі неабгрунтавана алармісцкую інфармацыю. У той жа час, намі зафіксавана тэндэнцыя павелічэння попыту на альтэрнатыўныя варыянты развіцця краіны сярод пэўных сацыяльных груп.
Усе даследаванні і даклады апублікаваны на нашым вэб-сайце Вы можаце напісаць нам на адрас info@belinstitute.eu і падзяліцца сваімі заўвагамі і прапановамі, якія мы заўсёды будзем прымаць з удзячнасцю.
Дзякуй, што вы з намі!
ВЫКАНАЎЧАЕ БЮРО ЗАКЛІКАЕ СЯБРАЎ АСАМБЛЕІ ПАДАВАЦЬ ЗАЯЎКІ ДЛЯ ЎДЗЕЛУ Ў ІІ ФОРУМЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЭРСТВА
Шаноўныя калегі, паводле неафіцыйнай інфармацыі беларускія НДА дэманструюць вельмі невялікую актыўнасьць у справе падачы заявак на Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга Партнэрства, які адбудзецца ў Бэрліне 18-19 лістапада 2010 году. Выканаўчае бюро Асамблеі заклікае сябраў Асамблеі актыўна высоўваць свае кандыдатуры для ўдзелу ў форуме - дэдлайнам для падачы першасных заявак пазначна 2 ліпеня.
ІІ Форум Грамадзянскай Супольнасьці адбудзецца у Бэрліне ў працяг І Форуму, які ў мінулым лістападзе сабраў больш за 200 грамадзкіх арганізацыяў. Падчас Форуму будуць абмяркоўвацца праблемы й пляны па разьвіцьці праграмы Усходне-Эўрапейскага Партнэрства.
Да ўдзелу запрашаецца НДА любога кшталту (прафсаюзы, прафэсійныя асацыяцыі, некамэрцыйныя фундацыі, нацыянальныя сеткі грамадзкіх арганізацыяў і г.д.).
Выдаткі на праезд і пражываньне будуць кампэнсаваныя прадстаўнікам усходне-эўрапейскіх краінаў-партнэраў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 2 ліпеня 2010 г.
Форму заяўкі глядзіце ў даданым файле "application_form_csf_2010_en".
Запоўненую заяўку дасылайце на эл. адрас: RELEX-EAP-CIVIL-SOCIETY@ec.europa.eu
Больш падрабязная інфармацыя па-ангельску - па спасылцы:
СТАЖЫРОЎКІ ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ, ПОЛЬШЧЫ Й НЯМЕЧЧЫНЫ
З 2 па 11 кастрычніка 2010 году ў Кшыжавей, Польшча, адбудзецца сустрэча маладых журналістаў (16-20 год) зь Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, якую арганізуе Фонд Кшыжова. Гэта будзе першая з трох сустрэчаў у межах пректу "Spotlight on Human Rights - Young Journalists on Tour".
Мэта праекту - прадстаўленьне розных сьветапоглядаў моладзі зь Беларусі, Польшчы й Нямеччыны.
Удзельнікі праекту правядуць інтэрвію з моладзьдзю зь Беларусі, Польшчы й Нямеччыны, якая з пункту погляду правоў чалавека належыць да найбольш адчувальнай сацыяльнай групы. Таксама ўдзельнікі будуць мець магчымасьць падзяліцца сваім вопытам праз Twitter, змогуць стварыць блёг і дадаць туды фотаздымкі са справаздачаў. Напрыканцы візыту ўдзельнікі напішуць артыкул на сваёй роднай мове. Артыкулы з фотаздымкамі будуць апублікаваныя на спэцыяльным сайце. Пазьней на аснове ўсіх справаздачаў і фотаздымкаў будзе створаная газэта „Spotlight” і выстава.
У межах праекту адбудуцца практычныя сэмінары па журналісцкай тэхніцы, фатаграфіі й правам чалавека, а таксама лекцыі экспэртаў, дыскусіі ды інтэграцыйныя гульні.
Працоўная мова праекту - ангельская.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 20 год, у якіх ёсьць вопыт у журналістыцы, якія шукаюць інфармацыю, пішуць ды фатаграфуюць, а таксама маюць зацікаўленасьць і жаданьне падарожнічаць.
Першая частка праекту будзе праходзіць з 2 па 11 кастрычніка 2010 году ў Кшыжавей і ў некалькіх нямецкіх гадарох, дзе ўдзельнікі будуць праводзіць дасьледваньні. Другая частка - у Беларусі (дата будзе вызначаная пазьней, пасьля абмеркаваньня з удзельнікамі), трэцья частка будзе праходзіць з 15 па 21 сакавіка 2011 году ў Польшчы.
Арганізатары часткова кампэнсуюць выдаткі на праезд да Кшыжавей. Аплата за ўдзел у першым сэмінары для ўдзельнікаў зь Беларусі - 30 эўра.
Форма заяўкі на ўдзел знаходзіцца на сайце:
Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Ніны Людэрс праз тэл.: +49-30-53836362 альбо эл. пошту: lueders@kreisau.de
МІЖНАРОДНЫ ФОТАСПАБОР "SHOOT NATIONS 2010"
Грамадзкая арганізацыя "PLAN", Лёндан, абвесьціла міжнародны фотаспабор "Shoot Nations 2010" для маладых фатографаў. Тэма конкурсу: "Жыцьцё ў горадзе".
Арганізатары праекту імкнуцца пабудаваць глябальны малюнак таго, як моладзь успрымае гарадзкую сераду. Удзел могуць прымаць як прафэсійныя фатографы, так і аматары, якія фатаграфуюць на звычайную "мыльніцу".
Ідэі для фотаздымкаў (малюнкаў):
- Што для цябе значыць горад?
- Сталея ў горадзе хлопцам ці дзяўчынкай.
- Зь вёскі ў горад, з гораду ў вёску - жыцьцё ў перамяшчэньні.
Аўтары мусяць быць не старэйшыя за 25 год. Фотамантаж не дапушчальны.
Пераможцы будуць узнагароджаныя фотакамэрамі Olympus, падпіскай на часопіс "NATIONAL GEOGRAPHIC" ды ўдзелам у выставе ў Вялікабрытаніі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 ліпеня 2010 году.
Больш падрабязна на ангельскай мове - на сайце:
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА "POLITISCHE BILDUNG IN AKTION" 2010 - 2011
Федэральны цэнтар грамадзянскай адукацыі (BPB) сумесна з Фондам імя Робэрта Боша праводзяць трэцюю праграму „Politische Bildung in Aktion/Civic Education in Action". Гэта праграма паказальных урокаў у нямецкіх установах для маладых прафэсыяналаў у галіне палітычнага й сацыяльнага выхаваньня.
Да ўдзелу запрашаюцца людзі з краінаў Цэнтальнай і Ўсходняй Эўропы, якія зьяўляюцца валянтэрамі альбо працуюць у сацыяльна-адукацыйных установых і няўрадавых арганізацыях, ведаюць нямецкую мову на размоўным узроўні, і жадаюць у межах свайго паказальнага ўроку арганізаваць і правесьці праект у адной зь нямецкіх палітычных і адукацыйных установаў сацыяльна-палітычнага выхаваньня.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2010 году.
Больш падрабязная інфармацыя - на сайце:
ЗАПРАШАЕМ БЕЛАРУСАЎ НА КАНФЭРЭНЦЫЮ ПА ЭЎРАПЕЙСКА-АМЭРЫКАНСКІХ СТАСУНКАХ
Цэнтар імя прафэсара Браніслава Герэмека і Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў канфэрэнцыі «Эўропа й Злучаныя Штаты ў зьменьлівым сьвеце», якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня 2010 году. Канфэрэнцыя зьбярэ выбітных адмыслоўцаў па міжнародных стасунках, экспэртаў і палітыкаў з краінаў Эўропы й ЗША для абмеркаваньня эўрапейска-амэрыканскіх стасункаў. Канфэрэнцыя арганізуецца супольна зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы.
Беларускай дэлегацыі будзе кампэнсаваны праезд, пражываньне, а таксама будуць арганізаваныя сустрэчы ў польскіх няўрадавых арганізацыях, органах самакіраваньня й сродках масавай інфармацыі.
Пэрыяд азнаямляльнага візыту адбудзецца з 12 па 18 верасьня. Месца візыту: Варшава й яе навакольле.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросьце да 35 год – маладыя прафэсіяналы, грамадзка-актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету й даслаць яе на два эл. адрасы: ngo@belngo.info і marcin.starzewski@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 ліпеня 2010 году.
Сумоўе з патэнцыйнымі ўдзельнікамі адбудзецца 20 ліпеня ў Менску.
Інфармацыя пра візыт і аплікацыйныя формы па расейску й беларуску - у даданых файлах "Ankieta RU" ды "Ankieta BY".
СТАЖЫРОЎКА Ў ЗША ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ ЛІДЭРАЎ
Міжнародная праграма Цэнтра філянтропіі й грамадзянскай спольнасьці (ЗША) прадастаўляе прафэсійныя магчымасьці для старшых мэнэджэраў трэцяга сэктару, якія працуюць у сфэры разьвіцьця дабрачыннасьці й патэнцыялу трэцяга сэктару ў іх родных краінах.
Праграма прапануе:
- удзел у месячным сэмінары, уключаючы лекцыі й інтэнсіўныя заняткі з вопытнымі практыкамі,
- наведваньне фондаў і дабрачынных арганізацыяў для азнаямленьня са спэцыфікай іх штодзённай дзейнасьці,
- сустрэчы з выбітнымі дзеячамі ў некамэрцыйнай сфэры,
- уступ у сетку больш за 145 выпускнікоў з 45 краінаў,
- пашырэньне нацыянальных і міжнародных сетак,
- напісаньне дасьледніцкай працы па прапанаванай тэме, якая закранае будучыя стратэгіі стыпэндыята.
Да ўдзелу запрашаюцца прафэсіяналы, якія працуюць у трэцім сэктары, старэйшыя за 25 год. Прэтэндэнты мусяць гаварыць і пісаць па ангельску.
Стажыроўка адбудзецца з 18 кастрычніка па 12 лістапада 2010 году ў Нью-Ёрку, ЗША.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 ліпеня 2010 году.
Кантакты: Amal A. Muhammad, Tel.: 212-817-2014/2010, The Graduate School and University Center The City University of New York, 365 Fifth Avenue, New York, NY 10016-4309, FAX 212.817.1572.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце:
Паводле рассылкі БАСР.
V ЭКАНАМІЧНЫ ФОРУМ МАЛАДЫХ ЛІДЭРАЎ
З 7 па 11 верасьня 2010 году ў Новым Сончы недалёка ад Кракава, Польшча, адбудзецца V Эканамічны форум маладых лідэраў. Арганізатарамі форуму зьяўляюцца Эўрапейскі дом сустрэчаў - Фонд у Новым Ставе, Эканамічны форум у Крыніцы й Фонд разьвіцьця сыстэмы адукацыі - Польская нацыянальная Агенцыя праграмы "Моладзь у дзеяньні".
Форум будзе месцам сустрэчаў і дыскусіяў з палітыкамі, прадпрымальнікамі, прадстаўнікамі Эўракамісіі, кіраўнікамі дзяржаваў і ўрадаў. Удзельнікі форуму будуць ня толькі абмяркоўваць набалелыя праблемы сёняшней Эўропы, але й самі паспрабуюць знайсьці на іх адказы. Форум вызначыць ролю маладога пакаленьня ў грамадзкіх і эканамічных пераўтварэньнях, якія адбываюцца на эўразійскім кантынэнце. Гасьцямі Эканамічнага форуму ў 2010 годзе будуць выбітныя палітыкі, эканамісты й лідэры.
Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца маладыя лідэры няўрадавых арганізацыяў, палітычных, грамадзкіх і студэнцкіх арганізацыяў зь Беларусі ды іншых краінаў Эўропы.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн заяўку на сайце:
Апошні тэрмін падачы заявак: 16 ліпеня.
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце:
ВАЛЯНТАРЫЯТ У БЕЛАРУСІ - АДНАЎЛЕНЬНЕ ЗАМКУ Ў ЛЮБЧЫ
Моладзевы адукацыйны цэнтар "Фіальта" запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту зьяўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.
Валянтэры зь Беларусі й Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замку, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца зь гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце заплянаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі.
Дата правядзеньня праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.
Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ й суправаджальным лістом, а таксама свае пытаньні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА Ў МАСКВЕ
Маскоўская Хэльсынская Група сумесна зь міжнародным Моладзевым Праваабарончым Рухам у межах адукацыйнай праграмы "Міжнародная Школа Правоў Чалавека й Дэмакратыі" абвясьціла набор слухачоў для ўдзелу у трэцяй Летняй Школе Правоў Чалавека, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 1 жніўня 2010 году ў Маскве.
Падчас Школы пройдуць заняткі па наступных тэмах:
- уводзіны ў тэорыю й філязофію правоў чалавека,
- гісторыя праваабарончага руху ў СССР, Расеі, Эўропе й сьвеце,
- нацыянальныя й міжнародныя мэханізмы абароны правоў чалавека,
- судовыя й пазасудовыя мэханізмы абароны правоў чалавека,
- дзеяньні ў абарону грамадзкіх інтарэсаў,
- сучасныя праблемы й выклікі міжнароднай сыстэмы абароны правоў чалавека,
- кіраваньне й стратэгія разьвіцьця сучасных праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў,
- новыя тактыкі абароны правоў чалавека,
- сучасны праваабарончы рух, стратэгіі яго будучага разьвіцьця,
- стратэгія Гуманітарнага Антыфашызму як супрацьдзеяньне ксэнафобіі, дыскрымінацыі й інталерантнасьці.
Акрамя заняткаў у праграме Школы факультатыўныя блёкі "Кіно за правы чалавека", прэзэнтацыя сацыяльных праектаў НДА, дыскусіі аб месцы й ролі дзеяньняў па абароне правоў чалавека ў разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці. Удзельнікі школы маюць магчымасьць падрыхтаваць уласныя факультатыўныя блёкі.
Да ўдзелу запрашаюцца пачынаючыя праваабаронцы й грамадзкія актывісты, маладыя сябры грамадзкіх праваабарончых прыёмных, актывісты моладзевых грамадзкіх і студэнцкіх арганізацыяў, супрацоўнікі студэнцкіх юрыдычных клінікаў з Расеі ды іншых краінаў. Заяўкі ад прэтэндэнтаў зь іншых краінаў будуць прымацца толькі пры ўмове поўнай аплаты ўдзелу ў Школе па папярэднім ўзгадненьні з арганізатарамі.
Арганізатары забясьпечаць харчаваньне й пражываньне ўдзельнікаў, кампэнсуюць выдаткі на праезд.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца анлайн на сайце: , а таксама напісаць эсэ па адной з тэмаў, пазначаных на сайце.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: +7 (495) 607-60-69 альбо па эл. пошце: part@inthrschool.org
Больш падрабязная інфармацыя - на сайце:
"Паводле рассылкі
«Студенческая республика» уже в Беларуси!

Пятьдесят студентов, пятьдесят потенциальных бизнесменов, политиков, журналистов, спортсменов, общественных деятелей в своей стране, со своей экономикой и своим правительством. Всё это – фестиваль «Студенческая республика», который пройдет 23-25июля под Минском. Набор новоиспеченных граждан уже начался!
Представьте себе, что существует такая страна, где вы сможете прожить совершенно иную жизнь в течении трех дней. Где вы сможете пройти путь от рядового гражданина до удачного бизнесмена, политика, общественного деятеля. Где ваше видение лучшей жизни можно проверить на прочность. «Студенческая республика» – это игра, в которую стоит поиграть по нескольким причинам.
"Студенческая республика" - международное движение, которое зародилось в Украине и уже 12 лет становится все более и более массовым .
"Студенческая республика" – это жизнь! В эти три дня студенты смогут почувствовать себя в роли чиновника или кандидата в депутаты парламента, рядового «ипэшника» или милиционера. Целая страна со своими законами предоставляется в распоряжение молодым людям, которые сами будут решать, как должна эта страна развиваться и каким путем идти. Может быть, кто-то захочет просто работать и наслаждаться веселой жизнью или вести свой бизнес, а кто-то более амбициозный – стать в этой стране депутатом, а того и гляди главой государства.
"Студенческая республика" – это образование! Граждане на собственном опыте смогут прочувствовать все «прелести» бюрократической системы, понять принципы ведения бизнеса и темные уголки политических игр. Кроме этого смогут ознакомиться с такой непонятной для большинства беларусов темой как права человека и права студентов.
"Студенческая республика" – это веселье! В программе фестиваля предусмотрены развлекательные и познавательные мероприятия, которые называются суб-фестивалями: турниры по играм «Мафия», «Схватка», спортивные игры, конкурс красоты «Первая Леди», а также кое-что еще;)
Если ты уверен, что хочешь почувствовать, каково это – строить государство… то смело заполняй анкету и отправляй ее до 18 июля включительно на адрес
students.republic@gmail.com.
, .
Фестиваль пройдет 23-25 июля.
Отъезд участников вечером 23 июля.
По любым вопросам и предложениям без промедления обращайся на электронный адрес: students.republic@gmail.com.
Источник: