Тытанік эўрапейскай дэмаграфіі 06/19/2009 - 13:17 / Эўропа даўно перастала быць эканамічным, навуковым ды інавацыйным лякаматывам плянэты, саступіўшы вядучую ролю ўжо ня толькі Злучаным Штатам, але ўсё болей і краінам паўднёва-ўсходняй Азіі, Індыі, Бразыліі і Кітаю. Дэмаграфія ж ставіць пад сумнеў жыцьцяздольнасьць традыцыйнай “эўрапейскай Эўропы” на чыста фізычным узроўні. Сярэдняя нараджальнасьць у краінах Эўрапейскага Зьвязу за апошнія гады паступова ўпала да 1,43 дзіцяці на жанчыну пры ўзроўні, неабходным для ўзнаўленьня, ніяк ня меншым за 2,1. комментарии: 0