Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
Вне сферы личной ответственности нет ни добра, ни зла, ни возможности проявить свои высокие моральные качества, ни шансов доказать силу своих убеждений, жертвуя собственными желаниями ради того, что считаешь правильным. Только когда мы сами несем ответственность за свои интересы и свободны принести их в жертву по собственной воле, наше решение имеет моральную ценность.
Ф. Хайек
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« август 2008
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2
6 8
12 14 15
18 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Дата
Дэвід Меркел сустрэўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым
08/22/2008 - 00:23 / ЕРБ
Памочнік Дзяржсакратара ЗША Дэвід Меркел, які сёння прыляцеў у Мінск, каб правесці перамовы з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і афіцыйнымі асобамі, сустрэўся сёння з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўнік прэс-службы міністэрства Марыя Ваньшына.   “Сёння адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвідам Меркелем. Падчас сустрэчы быў дэталёва абмеркаваны ўвесь спектр беларуска-амерыканскіх адносін. Суразмоўцы абмеркавалі таксама шляхі і крокі паляпшэння гэтых адносін”. На заўтра ў спадара Меркела запланавана яшчэ некалькі сустрэч. Адна з іх — з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі. На ёй будуць прысутнічаць лідэры палітычных партый, а таксама Аляксандр Казулін. Па словах Анатоля Лябедзькі, адным з прыярытэтных пытанняў будзе ацэнка выбарчай кампаніі ў Беларусі. “На наш погляд, ужо ёсць падставы для таго, каб Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы не прызнавалі гэтую выбарчую кампанію ані справядлівай, ані легітымнай. Другое — гэта тое, што ў Беларусі засталіся палітвязні, і гэтае пытанне не да канца вычарпанае. У прыватнасці размова ідзе пра фігурантаў справы 14-і”. Анатоль Лябедзька адзначыў, што апазіцыянераў будзе цікавіць стратэгія Вашынгтона па беларускім пытанні.
комментарии: 0
Школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа
08/22/2008 - 00:21 / ЕРБ
Беларускія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа два разы на тыдзень. Пра гэта паведаміла “Настаўніцкая газета”.   Адзначаецца, што для першых і другіх класаў навучальныя ўстановы могуць арганізоўваць факультатывы, у тым ліку і на платнай аснове. Дагэтуль дзеці вывучалі замежныя мовы з першага класа, тры разы на тыдзень. Тыя школьнікі, якія перайшлі ў другі клас, працягнуць вучыць замежныя мовы.
комментарии: 0
Еўрасаюз разлічвае на хуткае развіццё больш цесных адносінаў з Белар
08/22/2008 - 00:19 / ЕРБ
Еўрапейскі Камісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра- Вальднер вітае вызваленне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча.   Яна выказала спадзяванне, што гэты пазітыўны імпульс атрымае працяг і дазволіць Еўрапейскаму Саюзу і Беларусі хутка развіць больш блізкія адносіны. Еўракамісар назвала вызваленне Кіма і Парсюкевіча, разам з нядаўнім вызваленнем Аляксандра Казуліна "абнадзейлівым знакам", падкрэсліўшы, што ЕС стала заклікаў да таго, "каб Беларусь зрабіла крокі ў кірунку павагі еўрапейскіх каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў".
комментарии: 0
Ось 'Россия-Иран'
08/22/2008 - 00:14 / Wall Street Journal Europe
Надругательство России над Грузией требует не только переосмысления вопроса о том, каким образом Запад может защитить другие государства бывшего СССР от усиливающегося Кремля. Теперь любой международный кризис, в который тем или иным образом вовлечена Россия, приобретает новое измерение.
комментарии: 0
Ландсбергис: Россия взрывает Европу
08/22/2008 - 00:07 / DELFI
Исполняются худшие предсказания о том, что расколовшаяся и, к сожалению, заискивающая Европа займет сторону России. Об этом свидетельствует неспособность глав Евросоюза даже заявить, что государство, нарушившее границы и свирепствующее на территории другого государства, является агрессором.
комментарии: 0
Почему даже Лукашенко не поддержал Россию в Грузии?
08/21/2008 - 21:07 / Павел Морозов
Александр Лукашенко не поддержал позицию России относительно Грузии, потому что выбрал путь нормализации отношений с Западом, подтверждением чего стало освобождение его злейшего врага Александра Козулина из тюрьмы. Учитывая тот факт, что Республика Беларусь для России — союзное государство, а Лукашенко — ближайший союзник и ставленник Кремля, закономерно возникает вопрос: как президент Беларуси мог промолчать в ситуации, которая требовала его безальтернативной поддержки? Я имею в виду конфликт между Россией и Грузией, который разразился в августе.
комментарии: 0
Распаўсюдніка “Товарища” аднавілі на працы
08/20/2008 - 23:28 / Радыё Свабода
Дырэкцыя гомельскага заводу “Электраапаратура” без суду аднавіла на працы актывіста ПКБ, падпісчыка газэты “Товарищ” Васіля Мамкіна. Яшчэ да сёньняшняга паседжаньня суду Чыгуначнага раёну Гомеля дырэкцыя заводу “Электраапаратура”, дзе Васіль Мамкін працаваў начальнікам бюро аддзелу матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пісьмова паінфармавала актывіста, што адмяняе загад на датэрміновае скасаваньне кантракту. Актывіста прасілі паведаміць у аддзел кадраў, ці згодны ён, каб яго аднавілі на працы на ранейшай пасадзе. Дырэктар Жыгар і ягоная памочніца па ідэалёгіі спадарыня Стаіна, якая даслала ліст актывісту ПКБ, рабілі выгляд, што нічога ня здарылася. Маўляў, прыходзь і працуй. Аднак спадар Мамкін і ягоны прадстаўнік у судзе па даверанасьці, юрыст Леанід Судаленка, запатрабавалі ня проста ліст, а адпаведны загад дырэктара на аднаўленьне на працы з выплатай сярэдняга заробку за вымушаны прагул. І такі загад юрыст заводу Натальля Капцякова прынесла ў суд Чыгуначнага раёну. З заўтрашняга дня Васіль Мамкін прыступае да працы. Таму ён пагадзіўся адмовіцца ад пазову да дырэкцыі заводу й спагнаньня 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду: “У прынцыпе, з аднаго боку, я задаволены такім вынікам справы, бо два пункты з трох майго пазову выкананыя. І ў такім разе я пайшоў насустрач адміністрацыі, улічваючы, што яна пайшла насустрач мне”. Ад грамадзкай дзейнасьці й падпіскі на газэту “Товарищ” спадар Мамкін адмаўляцца й ня думае. Дырэктар заводу “Электраапаратура”, член Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Жыгар, які падпісаў загад на звальненьне Мамкіна з працы нібыта за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў, сказаў радыё “Свабода”, што звальненьне актывіста ніяк не зьвязана зь яго палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю, а пра газэту “Товарищ” ён і ведаць ня ведае: “Я думаю, што ён хоча разыграць гэтую карту ў гэты пэрыяд. Зараз выбары. Але ж, вы разумееце, гэта беспэрспэктыўна. На прадпрыемстве ніхто так не разглядаў пытаньне. Тым больш, чэснае слова, першы раз чую такую назву газэты. Дайце хоць запішу: “Товарищ”. Юрыст Леанід Судаленка, які па даверанасьці ПКБ прадстаўляў у судзе інтарэсы Васіля Мамкіна, лічыць, што дырэкцыя заводу “Электраапаратура” своечасова адумалася, аднавіўшы на працы сумленнага супрацоўніка, які больш за чвэрць стагодзьдзя аддаў гэтаму прадпрыемству: “Дырэкцыя дапусьціла памылку, звольніўшы з працы Мамкіна. І, па ўсім відаць, не з-за прафэсійнай дзейнасьці, а менавіта з-за грамадзкай, у тым ліку й за тое, што ён распаўсюджвае газэту “Товарищ”. Цяпер адміністрацыя заводу прызнала сваю памылку й выправіла яе — аднавіла на працы грамадзкага актывіста. І гэта я лічу яго асабістай перамогай”.
комментарии: 0
Полацак: штраф моладзеваму актывісту
08/20/2008 - 23:22 / Радыё Свабода
Алесь Круткін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў, за тое, што не прыйшоў у ваенкамат. Судзьдзя полацкага гарсуду спадарыня Абрамава прызнала актывіста "Маладога фронту" Алеся Круткіна парушальнікам правапарадку за тое, што ён нібыта праігнараваў першы выклік у ваенкамат, каб пазьбегнуць службы ў войску. Хлопец аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні, або 70 тысяч рублёў. Паводле Алеся Круткіна, позву ў ваенкамат, пра якую ідзе гаворка, ён не атрымліваў і зьявіўся туды ўжо на паўторны выклік — каб атрымаць накіраваньне на мэдычную камісію для вайсковага прызыву. Дарэчы, камісія палічыла яго непрыдатным для службы ў войску, бо ў хлопца дужа кепскі зрок. Аднак гэта ня сталася аргумэнтам для суду, які вырашыў, што моладзевы актывіст сьвядома спрабаваў ухіліцца ад вайсковага абавязку.
комментарии: 0
А.Кіма ўразіла, колькі людзей сядзіць ні за што
08/20/2008 - 23:17 / Радыё Свабода
Андрэй Кім вярнуўся дадому ў Менск, на Прытыцкага 124, толькі ўвечары. Там яго ўжо чакалі журналісты, шмат фотакарэспандэнтаў. На ганку дому Андрэй Кім даў журналістам інтэрвію – удома чакала маці, таму размова была вельмі кароткая. Ён распавёў, што ягонае вызваленьне адбылося фактычна за 7 хвілін. Ён працаваў уноч – яго выклікалі з працы, не далі паспаць, сказалі “Ты вольны”, паказалі ўказ пра памілаваньне, далі даведку аб тым, што ён памілаваны, і ня даўшы нават сарбраць рэчы фактычна “выкінулі” з Бабруйскай калёніі. Ён сеў на маршрутку, прыехаў у Менск, дадому дабраўся на мэтро. Паводле Андрэя, ягонае галоўнае ўражаньне з турмы – гэта тое, што вельмі шмат людзей, кажучы ягонымі словамі, сядзіць ні за што. Паводле яго, ён думаў, што ён такі адзін – а аказалася, што такіх людзей, – прадпрымальнікаў, вучоных, музыкаў – вельмі шмат, і ўсе сядзяць па 6-8 гадоў. Так што Андрэй лічыць, што яму яшчэ пашанцавала, што яму далі толькі 1,5 года... Настрой у Андрэя добры, ён вельмі задаволены. Андрэй казаў, што заўсёды верыў, што яго вызваляць датэрмінова. На пытаньне пра свае далейшыя пляны Андрэй Кім адказаў, што ён застаецца палітычна актыўным чалавекам, але пра дакладныя пляны не казаў – паводле яго, ён спачатку параіцца і потым скажа. Але мяркуючы паводле ягонага настрою і па тым, што ён казаў аб турме, відаць, што ён ня будзе сыходзіць кудысьці ў цень.        
комментарии: 0
Маленький ход пешкой в большой игре
08/20/2008 - 22:49 / Аргументы недели
События в Закавказье остаются новостью №1 для всех мировых информационных каналов. Западные СМИ рассказывают об агрессии России против Грузии. Наши – о реальной гуманитарной катастрофе, в которую был ввергнут целый народ. Между тем за разрывами установок ГРАД и танковыми маршами стоят не только планы военных по принуждению агрессоров к миру.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015