За Беларусь, за Маккейна! 08/31/2008 - 22:42 / Павел Морозов Исходя из белорусских интересов, только сенатор Маккейн, с его огромным опытом и последовательной позицией по отношению к нашему региону, способен эффективно защитить белорусскую независимость и помочь нашей стране вернуться на демократические рельсы, а также стабилизировать ставшую угрожающей после русско-грузинской войны ситуацию в постсоветском пространстве. комментарии: 8
Будучыня Беларусі: што рабіць апазыцыі 08/31/2008 - 22:40 / Юрась Юрчанка Апазыцыя спадзяецца на выбары, - парлямэнтскія ці прэзыдэнцкія, чакае свайго прыходу да ўлады. Новыя слоганы, мэсаджы, але старыя тэмы. Між тым, усё больш становіцца зразумелым, што такія падзеі як продаж прадпрыемстваў ды магчымая прыватызацыя, перамовы з Расеяй наконт цаны на газ, маюць большы рэзананс у грамадзтве ды і рэальную значнасьць дзеля Беларусі, чым чарговае затрыманьне прадстаўнікоў апазыцыі ці нават байкот выбараў. комментарии: 0
Маладафронтаўца Міколу Дземідзенку спрабуюць выключыць з унівэрсытэ 08/31/2008 - 19:13 / Прэс-служба МФ
Актывісту Полацкай філіі "Маладога Фронту" Міколу Дземідзенку паведамілі, што ён будзе адлічаны з гістарычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Як распавёў Мікола, выключыць яго плянуюць за нібыта ня зданы іспыт. "Іспыт я здаў яшчэ на пачатку лета падчас апошняй сэсіі, - кажа М.Дземідзенка. – Але па дадзенай дысцыпліне ў мяне заўсёды былі вышэйшыя адзнакі, таму 6 ці 7 балаў мяне не задавальнялі, і выкладчык дазволіў мне пераздаць іспыт у жніўні".
Па словах Міколы Дземідзенкі, іспыт ён пераздаў, але ўжо іншаму выкладчыку. Працу Міколы правяраў асабіста намесьнік дэкана.
Што дзіўна, Мікола — адзін з найлепшых вучняў — стаўся адзіным студэнтам з 40, які атрымаў незадавальняючую адзнаку за пісьмовы іспыт. "Працу маю мне паглядзець не дазволілі", - адзначае Мікола.
Варта дадаць, што Міколу Дземідзенку, аднаму з самых яскравых рэгіянальных актывістаў, арганізатару разнастайных флэш-мобаў і акцый, і раней пагражалі выключэньнем за палітычную дзейнасьць. Зімою з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта была таксама адлічана Кацярына Салаўёва.
комментарии: 0
Игра с предельной ставкой 08/31/2008 - 15:28 / Gazeta.ru Признание Россией независимости Абхазии и Южной Осетии выходит далеко за рамки кризиса, который разворачивается с начала августа. Речь уже не о Грузии и ее вожде. Ставка резко возросла.
Похоже, что Москва решила сыграть ва-банк и взять на себя роль могильщика странной и во многом извращенной системы международных отношений, которая сложилась в мире к исходу второго десятилетия после завершения холодной войны. комментарии: 0
Ловушки "холодной войны" 08/31/2008 - 15:23 / Российская газета Проклятья рвутся изо рта. Несмотря на все заклинания, в том числе мои, и в том числе и на страницах "РГ", новая "холодная война", на мой взгляд, началась. Сейчас кажется, что главное - это нападение безрассудных или бесноватых тбилисских деятелей на Осетию. комментарии: 0
США предупредили власти Беларуси: не стоит идти на поводу у России 08/31/2008 - 14:45 / Хартыя'97 Соединенные Штаты «позитивно не воспримут» возможное признание Беларусью независимости Южной Осетии и Абхазии. Об этом заявил 29 августа официальный представитель Госдепартамента США Роберт Вуд.
В то же время, по словам Р.Вуда, он не намерен строить предположения, будет ли утрачен шанс на улучшение белорусско-американских отношений, если Минск вслед за Москвой признает независимость этих республик, входящих в состав Грузии.
Представитель американского внешнеполитического ведомства заявил, что Соединенные Штаты могут отменить санкции в отношении Беларуси, если страна предпримет шаги в направлении политических реформ. При принятии решения об отмене санкций и визовых ограничений будет учитываться ход «парламентских выборов» в Беларуси 28 сентября, сообщает "Голос Америки".
Кроме того, Соединенные Штаты хотят, чтобы Беларусь разрешила вернуться американским дипломатам, которые покинули Минск по требованию властей.
Вашингтон рассчитывает также, что американскому гражданину Эмануилу Зельцеру, который получил три года лишения свободы за покушение на коммерческий шпионаж и использование заведомо подложного официального документа группой лиц, будет обеспечено надлежащее медицинское обслуживание и право на посещение его в тюрьме.
29 августа Александр Лукашенко во время кадровых назначений в силовых ведомствах заявил, что "в ответ на искреннее желание Беларуси нормализовать отношения с Западом, с Соединенными Штатами, на наши конкретные шаги ни Евросоюз, ни США с адекватными мерами спешить не собираются", "позитивная конкретика в этом направлении отсутствует", напоминает БелаПАН.
"В этом плане хочу упомянуть о главном политическом событии — «парламентских выборах». Эти выборы наши западные партнеры уже определили как самый главный критерий — лакмусовую бумажку — во взаимоотношениях Беларуси с США и Западом. Еще раз подчеркну свою принципиальную позицию: мы эти «выборы» проводим для себя, для белорусского народа, для нашей страны", — заявил А.Лукашенко.
Санкции в отношении концерна "Белнефтехим" были введены 13 ноября 2007 года и уточнены Министерством финансов США 6 марта нынешнего года. После этого Минск отозвал из США посла Михаила Хвостова и сократил персонал белорусского посольства, потребовав аналогичных шагов от американской стороны в отношении своего диппредставительства. комментарии: 0
Прадстаўнік Эўракамісіі азнаёміўся з сытуацыяй у Беларусі 08/31/2008 - 14:42 / Радыё Свабода Х.Мінгарэлі абмяркоўваў у Менску “пэрспэктывы інтэнсыфікацыі дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўрапейскай камісіяй”.
Сёньня ў Менску намесьнік генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату Эўракамісіі па міжнародных сувязях Х’юга Мінгарэлі сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.
Прадстаўнік Эўракамісіі правёў сустрэчы ў адміністрацыі прэзыдэнта і міністэрстве замежных справаў. Як паведамляе прэсавая служба беларускага МЗС, “бакі абмеркавалі пэрспэктывы інтэнсыфікацыі дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўрапейскай камісіяй”.
Якія ж крокі будуць зроблены з эўрапейскага боку ў справе “інтэнсыфікацыі дыялёгу”? На гэта прадстаўнік офісу Эўракамісіі ў Менску Яніс Айзсалніекс сказаў:
“Гэта цяжка сказаць. Такое абмеркаваньне толькі пачынаецца ў Эўразьвязе. І цяжка сказаць, якія крокі будуць зроблены. Усе сустрэчы адбыліся, і ён едзе з гэтай інфармацыяй у Брусэль, каб перадаць яе свайму кіраўніцтву”.
Сёньня Х’юга Мінгарэлі сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі. Абмяркоўваліся дзьве галоўныя тэмы: вызваленьне палітвязьняў і выбарчая кампанія ў Беларусі. Таксама спадар Мінгарэлі адзначыў, што эўрапейцы і надалей будуць працягваць кантакты з дэмакратычнымі сіламі. Паводле ўдзельніка сустрэчы, каардынатара кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктара Карняенкі, інтэнсыфікацыя дыялёгу паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем будзе залежаць ад наступных крокаў уладаў:
“Адна ўмова з 12-ці выканана. Засталося яшчэ 11. Магчыма, тут трэба ісьці на нейкія кампрамісы, у тым ліку Эўразьвязу. Мы гатовы таксама выказацца адносна гэтых 11-ці прапаноў. Магчыма, гэта павінна быць пакрокавая стратэгія. Але залежыць гэта ўсё, канечне ж, ад беларускіх уладаў. Зараз мяч на іх баку. У тым ліку, мы адзначылі, і па выбарах”.
Віктар Карняенка сказаў, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы віталі вызваленьне палітвязьняў:
“Мы таксама лічым гэта важным фактам. Але ні ў якім выпадку нельга зьвязваць вынікі выбараў з вызваленьнем палітвязьняў. Гэта розныя тэмы. Безумоўна, ускосна гэта ўплывае, зьніжаецца пачуцьцё страху ў грамадзтве. Але па першае, гэта вельмі позна адбылося. А па другое, толькі ўскосна зьвязана. А што тычыцца выбарчай кампаніі, то тут няма заўважаных, сур’ёзных пераменаў, якія маглі б сьведчыць пра пазытыўныя зрухі”.
Паводле намесьніка старшыні АГП Яраслава Раманчука, спадар Мінгарэлі паабяцаў перадаць Эўракамісіі пазыцыю прадстаўнікоў дэмсілаў:
“Патрэбны сыстэмны падыход да дэмакратызацыі краіны, а ня проста нейкія касмэтычныя меры, якія могуць стварыць уражаньне, што Беларусь ужо стала нейкай дэмакратычнай краінай. Я казаў, што папярэднія выбары мы праводзілі па савецкай мадэлі, сёньня мы накіроўваемся да расейскай, казахскай мадэлі, але яшчэ да іх не дайшлі”.
У сустрэчы з Х’юга Мінгарэлі ўзялі ўдзел таксама былыя палітвязьні Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Спадар Кім заявіў:
“Улада пайшла на нейкія касмэтычныя зьмены. Быў адзін такі дастаткова важны крок – вызваленьне палітзьняволеных. Але прынцыповых зьменаў улада не рабіла. І пакуль мы ня бачым жаданьня гэта рабіць”. комментарии: 0
Партыя БНФ зьніме сваіх кандыдатаў з выбараў 08/31/2008 - 14:37 / "Наша Ніва" Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні сойма Партыі БНФ, якое прайшло 30 жніўня.
Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў пасяджэння Франак Вячорка, сойм прыняў заяву аб тым, што выбары ў Палату прадстаўнікоў, прызначаныя на 28 верасня, ужо цяпер не могуць з'яўляцца свабоднымі і справядлівымі.
"З 320 кандыдатаў, вылучаных ад Партыі БНФ у акруговыя выбарчыя камісіі, было абрана толькі сем чалавек. У гэтых умовах Партыя БНФ прыняла рашэнне аб тым, што ўсе кандыдаты ў дэпутаты поўнасцю выкарыстаюць свае магчымасці для камунікацыі з выбаршчыкамі. Аднак яны не будуць выкарыстоўваць сродкі Цэнтрвыбаркама на выраб друкаванай прадукцыі і за пяць дзён да выбараў здымуцца з перадвыбарнай кампаніі", — паведаміў Ф. Вячорка.
Ад Партыі БНФ для ўдзелу ў выбарах зарэгістраваны 20 кандыдатаў у дэпутаты з 25 вылучаных партыяй. У ліку тых, хто не прайшоў рэгістрацыю, такія вядомыя палітыкі, як Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Нагадаем,
31 жніўня ў Мінску пройдзе пасяджэнне прэзідыума палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл, на якім АДС павінны выпрацаваць адзіную пазіцыю адносна ўдзелу або няўдзелу ў парламенцкіх выбарах. Няўдзел кандыдатаў ад Партыі БНФ павялічыць колькасць безальтэрнатыўных акругаў да 20-25-ці. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў лічба такіх акругаў ужо склала 12 з 110-ці.
Да зняцця кандыдатаў заклікалі таксама Малады Фронт, Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ і ініцыятыва "Хартыя-97". Аналагічнае рашэнне прыняла гомельская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў. Улады зусім не ўключылі незалежных прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, вялікую частку кандыдатаў не зарэгістравалі. А галоўнае -
выбары адбываюцца ў атмасферы тэрору і запалохвання. Усіх кандыдатаў і назіральнікаў цягаюць КДБ і падатковыя інспекцыі, дзяржаўныя СМІ і ідэолагі працягваюць кампаніі шальмавання.
У такіх умовах, на думку гамельчукоў, прысутнасць апазіцыйных кандыдатаў у бюлетэнях патрэбная толькі ўладам для стварэння бачнасці дэмакратыі. комментарии: 0
Акцыя па пошуку злачынца ў справе аб выбуху 08/26/2008 - 12:54 / "За свабоду" Мінулымі днямі магілёўскія актывісты БУНТ'у правялі акцыю - разлепкі па горадзе ўлётак з выяваю і асабістымі прыкметамі Галоўнага Падазраванага ў выбуху 3-4 ліпеня ў Менску "па версіі моладзі", заклікаючы ўсіх, каму вядомы пазначаны на фота чалавек, паведамляць у Магілёўскую міліцыю.
Як вядома, улады даўно шукаюць злачынцу. На допыты выклікаліся сотні, калі не тысячы, людзей, што адпачывалі той ноччу на канцэрце альбо проста ведаюць розьніцу між балтом і гайкаю. На жаль, сьледства пакуль прасунулася толькі да знаходжаньня былых у выкарыстаньні пачкаў ад соку "Садочак", "суткамі" і ператрусамі для апазіцыянераў. Таму нашы актывісты вырашылі дапамагчы доблеснай міліцыі дайсьці да ісьціны.
Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу мінакоў. Многія сьмяяліся, некаторыя адварочвалі і як мага хутчэй абыходзілі небясьпечныя ўчасткі вуліц. Хаця, трэба прызнаць, акцыя скончылася даволі хутка дзякуючы пільнасьці сьвядомых грамадзян БССР - праз гадзіну ад аб'яваў на сьценах і прыпынках нічога не засталося. комментарии: 0
Меркель настаивает на предоставлении Грузии и Украине ПДЧ 08/26/2008 - 09:56 / Хартыя'97 Канцлер Германии Ангела Меркель настаивает на предоставление Грузии и Украине Плана действий по членству в НАТО (ПДЧ), что станет следующим шагом на пути вступления этих стран в североатлантический альянс.
В понедельник, 25 августа, Меркель встретилась с премьер-министром Швеции Фредриком Райнфельдом, с которым обсудила, в том числе, и эту тему, передает «Корреспондент».
"Мы обсудили то, каковы должны быть следующие шаги, - сказала она на пресс-конференции по итогам встречи с премьер-министром. - Бесспорно, что следующая ступень - это План действий по членству в НАТО (ПДЧ). Это еще не членство в НАТО, но путь в направлении к нему".
"Я должна вновь обратиться к бухарестскому документу. Тогда всеми государствами-членами НАТО было четко зафиксировано, что Украина и Грузия будут членами союза. Такова была моя позиция и позиция других стран-участников", - заявила она.
На апрельском саммите НАТО в Бухаресте члены альянса не удовлетворили заявки Украины и Грузии на присоединение к ПДЧ, перенеся вопрос на декабрь.
В настоящий момент в рамках альянса идет совместная работа стран-участников с Украиной и Грузией над программой Партнерство для мира, сообщила канцлер. По ее словам, идет и другая работа с этими странами, но факт, что в будущем и Украина и Грузия должны стать участниками НАТО, ни у кого из нынешних членов альянса не вызывает сомнений.
Говоря в этой связи о России, канцлер Германии заявила, что считает распад Советского Союза важнейшим шагом на пути к становлению демократии, и напомнила, что страны, в прошлом - союзные республики, теперь являются свободными государствами.
"Некоторые представители России все еще указывают на то, что распад СССР является одним из тяжелейших событий 20 века. Распад Советского Союза в то же время был частью демократического движения. Отдельные независимые государства, которые раньше входили в состав Союза, сейчас свободны в своих решениях. Это относится к Украине. Это относится к Грузии, к Азербайджану и к другим бывшим союзным республикам", - сказала Меркель.
По ее мнению, "отдельные независимые государства могут строить между собой отношения таким образом, чтобы третья страна не препятствовала и не мешала этим отношениям".
Меркель также напомнила, что на прошлой неделе была в Грузии и считает, что Евросоюз может внести серьезный вклад в восстановление инфраструктуры страны.
"Там (в Грузии) действительно идет развитие. Я бы очень хотела, чтобы оно было поддержано многими международными инвесторами", - сказала она.
Ранее сообщалось, что президенты Литвы Валдас Адамкус и Польши Лех Качиньский призвали руководство стран-членов НАТО как можно скорее предоставить Грузии и Украине План действий по членству в Североатлантическом альянсе.
Президент Эстонии Томас Хендрик Ильвес считает, что нападение России на Грузию должно убедить членов НАТО в необходимости немедленно принять Грузию и Украину в Альянс. комментарии: 0