Анатолий Чубайс: У нас сейчас новый, смертельный враг 08/03/2008 - 21:15 / The New Times Закончилась целая эпоха в истории экономических реформ в России. Приватизация, финансовая стабилизация, выборы-96, реформа электроэнергетики. Это все — Чубайс. С его именем связаны знаковые этапы развития страны, но в то же время — и олигархический капитализм. Поэтому логичен вопрос, адресованный Чубайсу: «Анатолий Борисович, вы проиграли страну?» Вот что он ответил. комментарии: 2
З чым прыяжджаў у Менск Уга Чавэс? 08/03/2008 - 15:10 / Радыё Свабода Адбыўся аднадзённы візыт у Беларусь прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса. Як уплывае на двухбаковыя дачыненьні аднатыпнасьць палітычных рэжымаў? Якія пэрспэктывы мае эканамічнае супрацоўніцтва дзьвюх краін? Як будуць разьвівацца ваенна-тэхнічныя сувязі? комментарии: 0
Боснийское эхо 08/03/2008 - 15:06 / Gazeta.ru Арест бывшего лидера боснийских сербов Радована Караджича, самого разыскиваемого из участников войны 1992–1995 годов, тянет на сенсацию, но не вызывает сильных эмоций. Слишком многое случилось с тех пор на европейской и международной арене. комментарии: 0
На адаптацыю да новых правіл беларускай мовы - два гады 08/03/2008 - 14:55 / ЕРБ З 1 верасня 2008 года ўводзяцца новыя правілы беларускай мовы. Аднак толькі ў 2010 годзе яны стануць абавязковымі для ўжывання ў дакументазвароце, сродках масавай інфармацыі, школах, гімназіях, ПТВ, ВНУ, навуковых і іншых установах.
Нагадаем, што праца па падрыхтоўцы новай рэдакцыі Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі пачалася яшчэ ў 1998 годзе. Вынікам працы стала падпісанне 23 ліпеня бягучага года закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Гэты дакумент дазволіць забяспечыць стабільнасць нормаў првапісання, пераемнасць пісьмовай практыкі і палегчыць працэс вывучэння беларускай мовы ў школе.
Новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы будуць уводзіцца паступова. Плануецца, што ўжо на жнівеньскіх педагагічных канферэнцыях філолагі атрымаюць неабходную інфармацыю. Але ў любым выпадку, як у школе, так і вышэйшых вучэбных установах, ад навучэнцаў і студэнтаў ніхто не будзе патрабаваць 1 верасня 2008 года выкарыстання толькі новых правіл. Да 2010 году дапускаецца выкарыстанне і таго і іншага варыянтаў. комментарии: 0
Бел-чырвона-белы сьцяг лунаў на “Эўра-прайдзе” 08/03/2008 - 14:45 / Радыё Свабода Сёньня ў Стакгольме завяршыўся “Эўра-прайд” – фэстываль прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
Сёньня – кульмінацыя фэстывалю, “Прайд-парад”. Сярод сьцягоў іншых краінаў, якія луналі ў Стакгольме, быў і бел-чырвона-белы сьцяг, прывезены беларускімі ўдзельнікамі фэстывалю.
Тэма сёлетняга Эўра-прайду: “Швэдзкі грэх: пераадольваючы межы”. Акцэнт і фэстывалю, і параду – гэта правы сэксуальных меншасьцяў у сьвеце.
Паўсюль у Стакгольме лунаюць вясёлкавыя сьцягі, сабралося вельмі шмат людзей. Дружалюбна, вельмі свабодна трымаюцца і ўдзельнікі параду, і гледачы. Большасьць удзельнікаў – гэта людзі традыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, якія падтрымліваюць ідэю свабоды і роўных правоў для сэксуальных меншасьцяў. У знак падтрымкі правоў сэксуальных меншасьцяў у калёне праходзілі пажарныя, паліцыянты – іх вельмі хораша віталі.
Сёлетні фэстываль агульнаэўрапейскі, на яго прыехалі ўдзельнікі з розных краінаў. Прайшла досыць вялікая калёна ўдзельнікаў “Прайду”, якія прадстаўляюць тых, хто па нейкіх прычынах ня можа прыехаць і ўзяць у ім удзел. У гэтай калёне былі тыя, хто прадстаўлялі сэксуальныя меншасьці Беларусі, Літвы, іншых краінаў, дзе людзі баяцца паказаць, што яны ёсьць і дзе ёсьць праблемы з правамі сэксуальных меншасьцяў.
У часе канфэрэнцыі, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Amnesty International”, каардынатар гэтай арганізацыі ў Беларусі Вячаслаў Бортнік распавёў пра сытуацыю з правамі прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі.
Ён падкрэсьліў, што беларусам варта прыяжджаць на такія фэстывалі, таму што важна паказаць, што Беларусь – гэта частка Эўропы, і што ўсе беларусы незалежна ад сэксуальнай арыентацыі мусяць разам будаваць талерантную эўрапейскую краіну. комментарии: 1