Российско-белорусский союз: этапы реструктуризации контракта 07/07/2008 - 18:33 / Валерия Костюгова Российско-белорусский договор изначально был вписан в систему институтов постсоветикума или, как их именует Анатолий Паньковский «буферных форм», к которым относятся основные постсоветские объединения. Прежде всего, это «площадка содружества» (СНГ), «площадка обороны» (ОДКБ), площадка экономической интеграции, роль которой выполняли ЕврАзЭС и ЕЭП, наконец, Союзное государство России и Беларуси. Что такое «буферные зоны»? Это структуры или организации, опосредующие отношения постсоветских стран с мировым сообществом. С одной стороны, они выступают в качестве коллективного защитного экрана, позволяющего по сю его сторону сформулировать основные ответы на вызовы «глобализма». С другой стороны, «буферные формы» позволяют смягчить или «буферизировать» некоторые эффекты суверенизации стран бывшего СССР. Последний момент очень важен. комментарии: 0
Товарищ Барак 07/07/2008 - 17:59 / Тенгиз Гудава Я бы ничего не имел против Барака Обамы, если бы не его узнаваемость. Тут коктейль коллективистских популистских призывов, и «несчастный негр», и надежда на парадоксального «варяга», и Бог весть какие американские несуразности. А я в эти бредни не верю. Мало-мальски серьезный взгляд на нынешнюю президентскую кампанию в США не говорит, а кричит о том, что идет старый «исторический спор» между социализмом и капитализмом. Во всем, начиная от рецептов здравоохранения и кончая глобальной политикой, товарищ Обама проповедует идеи Патриса Лумумбы, т.е. «все взять и поделить». комментарии: 4
Коктейль «Международный» 07/07/2008 - 17:53 / Россия в глобальной политике Завершение очередного внешнеполитического сезона обещает быть ударным. После саммита Россия – ЕС и примыкающей к нему встречи в верхах финно-угорских народов президент Дмитрий Медведев длинным путем – через Азербайджан, Туркмению и Казахстан – отправится на заседание «большой восьмерки» в Японию. Учитывая, что совсем недавно он посетил Астану, Пекин, Берлин и Минск, картина впечатляющая. комментарии: 0
Саммит Россия – ЕС: Найти формат 07/07/2008 - 17:47 / Россия в глобальной политике Саммит Россия — Европейский союз, проходящий 26-27 июня в Ханты-Мансийске, должен дать старт переговорам о новом политико-правовом формате отношений. Несмотря на заявленный интерес сторон к появлению всеобъемлющего документа, начинающийся процесс обещает занять несколько лет. Пока, как можно судить по официальным заявлениям, переговорные позиции Москвы и Брюсселя не совпадают практически ни по одному пункту. комментарии: 0
Без общих мест и ценностей 07/07/2008 - 17:32 / Россия в глобальной политике Процесс сближения Россия и Евросоюза закончился, как только обладатели дипломатических паспортов договорились о безвизовых поездках друг для друга.
Саммит России и Евросоюза, открывающийся 26 июня в Ханты-Мансийске, как ожидается, даст старт переговорам о новом основополагающем двустороннем договоре и является событием, вне всякого сомнения, не рядовым. Необходимость развития партнерства между РФ и ЕС очевидна. комментарии: 0
Конфигурация структур оппозиции накануне избирательной кампании 07/07/2008 - 17:20 / Наше Мнение Расстановка сил в белорусской оппозиции в преддверии кампании по выборам депутатов Палаты представителей Национального Собрания определяется процессами, происходящими как вне, так и внутри «оппозиционного сообщества». Таким образом, факторы, влияющие на конфигурацию оппозиционных структур, можно разделись на внешние и внутренние по отношению к ним. комментарии: 0
Тэрарысты перасьледуюць Мілінкевіча 07/07/2008 - 17:14 / Наша Ніва
У ноч на 5 ліпеня невядомыя праніклі на сядзібу Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты і пашкодзілі прыпаркаваныя аўто.
Злачынцы прабілі чатыры колы на дзьвюх машынах. У гэты час палітык разам зь сям’ёй быў у хаце. Суседзі бачылі немясцовыя машыны з падазронымі людзьмі.
На нядзелю 6 ліпеня ў Мілінкевіча былі заплянаваныя сустрэчы з будучымі кандыдатамі ў палату прадстаўнікоў. Менавіта гэтым плянам, на думку экс-кандыдата ў прэзыдэнты, і спрабавалі перашкодзіць «невядомыя».
Падобным жа чынам, дамарослыя тэрарысты спрабавалі сарваць у красавіку сустрэчы Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў і Горадні. Тады былі пашкоджаныя чатыры машыны ў двары дома. А на месцы здарэньня засталіся сьляды вайсковых берцаў.
Дзіва што ўлады не далі рады за тры гады знайсьці аўтара віцебскіх тэрактаў - міліцыя і КДБ пільнуюць кожны крок апазыцыйных палітыкаў, ды так і «ня могуць» адшукаць зладзеяў у берцах.
комментарии: 1
8 гадоў таму зьнік Зьміцер Завадзкі 07/07/2008 - 17:08 / Радыё Свабода Апэратар тэлеканалу ОРТ Зміцер Завадзкі таямніча зьнік 7 ліпеня 2000 году па дарозе ў меснкі аэрапорт. Ад таго часу пра ягоны лёс нічога невядома.
За выкраданьне Зьмітра Завадзкага ў 2002 годзе былі асуджаныя былыя афіцэры спэцпадразьдзяленьня МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч і Максім Малік (на пажыцьцёвае зняволенне), былы курсант Акадэміі міліцыі Аляксей Гуз (на 25 гадоў зняволеньня) і Сяргей Савушкін (на 12 гадоў зняволеньня).
Цела Завадзкага сьледствам знойдзена не было. Савушкін ужо знаходзіцца на волі. комментарии: 0
Міліцыя дапытвае актывістаў апазыцыі пра выбух 07/07/2008 - 17:02 / Радыё Свабода У нядзелю міліцыянты з Чэрыкава й Клімавічаў дапыталі мясцовых грамадзкіх актывістаў Сямёна Панізоўцава й Сяргея Аржанцава пра здарэньне ў Менску ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня.
Да чэрыкаўскага грамадзкага актывіста й журналіста Сямёна Панізоўцава міліцыянт наведаўся каля шаснаццаці гадзінаў дня. Спадар Панізоўцаў кажа, што міліцыянт назваў яго Сямёнавым (такі ў яго журналісцкі псэўданім). Потым пачаў распытваць пра дарожна-транспартнае здарэньне:
“Што вы чулі пра дарожна-транспартнае здарэньне?”. Якое дарожна-транспартнае здарэньне, пытаюся я. “Тое, што ў Менску”. Дык гэта надзвычайнае здарэньне, кажу я. Чуў, аднак, тое, што па тэлебачаньні, гавару, казалі. Ну й усё на гэтым. Ужо потым я сам сабе думаю, што найперш мне трэба было запытацца, чаму яны шукаюць Сямёнава, а не Панізоўцава. Відаць ім заданьне далі апытаць некага, мо жыхароў. Гэта ўжо потым я сам сабе пракруціў. А яму пытаньняў ніякіх не задаў. Ведаеце, гэта атрымалася неяк зьнянацку ўсё”, – пераказвае абставіны гутаркі Сямён Панізоўцаў.
Прыкладна ў гэты ж час міліцыянт, але ўжо клімавіцкі, наведаўся да мясцовага журналіста й грамадзкага актывіста Сяргея Аржанцава.
Гутарку міліцыянт пачаў, кажа спадар Аржанцаў, са здарэньня, якое нібыта адбылося напярэдадні каля мясцовай школы. Потым пачаў распытваць, што чуў пра менскія падзеі, ці быў у Менску, альбо ці былі там знаёмыя.
Сяргей Аржанцаў лічыць, што выбух у Менску улады спрабуюць скарыстаць для псыхалягічнага ціску на мясцовых журналістаў і актывістаў апазыцыі:
“Хутчэй за ўсё ўлады вырашылі скарыстаць гэты выпадак, каб нэрвы паказытаць апазыцыянэрам. Прайсьціся хаця б, у кожным жа раёне ёсьць нехта актыўны, і як бы не спыталіся наўпрост, аднак людзі будуць думаць. Потым глядзіш й нехта падумае: “Навошта мне гэта трэба, будуць вязацца праз кожную дробязь”, – мяркуе Сяргей Аржанцаў.
І Сямён Панізоўцаў і Сяргей Аржанцаў – карэспандэнты крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад”. Рэдактар газэты Сяргей Няроўны пагаджаецца з тым, што менскія падзеі мясцовая улада карыстае як нагоду для запалохваньня актывістаў:
“Акрамя “Вольнага гораду” ў Клімавічах і Чэрыкаве зьяўляюцца таксама і маланакладныя газэты клімавіцкая “Інфа-панарама” й “Чэрыкаўскія навіны”, а таксама газэта “Свабода” ды “Выбар”. Гэты інфармацыйны паток не падабаецца мясцовым уладам і яны спрабуюць празь міліцыю ўзьдзейнічаць на новых людзей, якія актывізавалі сваю дзейнасьць у тым ліку журналісцкую”.
Выбух у Менску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў іўеўскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Ўласевіча. Палітрада партыі вылучыла яго ў Іўеўскую выбарчую камісію Гарадзеншчыны.
Пасьля вылучэньня, кажа старшыня партыі Анатоль Лябедзька, да Ўласевіча наведаўся ўчастковы міліцыянт:
“Участковы міліцыянт проста задаў пытаньне: “А дзе вы былі ў ноч з трэцяга на чацьвёртага ліпеня”. Такі ўскосны намёк на тое, што калі вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, то мы вас можам прыцягваць да нейкай адказнасьці ў рамках крымінальнай справы, распачатай па гэтым выбуху”.
Адразу ж пасьля тэракту ў Менску лідэры беларускай апазыцыі засьцераглі беларускія ўлады ад спробаў яго выкарыстаць для барацьбы з апанэнтамі. Прэзыдэнт Лукашэнка паабяцаў, што расьсьледаваць выбух у Менску будуць паводле закону
комментарии: 0
За налепкі «Байкот» актывістку апазыцыі катавалі ў міліцыі 07/07/2008 - 16:57 / Хартыя'97 Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі Алеся Ясюк заявіла “Радыё Свабода” пра катаваньні з боку менскай міліцыі.
Алеся Ясюк распавяла, што ўчора яе затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС знайшлі ў яе сумцы некалькі налепак з надпісам “Байкот”.
Яе завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну, у пакой да яе прыйшлі 2 чалавекі ў цывільным зь відэакамэрай. Адзін мужчына сарваў зь яе валасоў гумку, зьняў акуляры і кінуў іх на падлогу, другі парваў чахол на мабільным тэлефоне і разадраў правую далонь да крыві.
Усім працэсам, паводле Алесі Ясюк, кіраваў маёр Анатоль Шытыка.
Потым у пакой увайшла супрацоўніца міліцыі і пачала распранаць Алесю дагала. Усё гэта здымалася на відэакамэру. Алена патрабавала, каб мужчыны выйшлі з пакою. Але ніхто яе не паслухаў. Калі яе пратрымалі больш за 3 гадзіны, яна запатрабавала, каб яе адпусьцілі. Але ў адказ яе пачалі палохаць, што завязуць у турму на Акрэсьціна і пасадзяць у адну камэру з бамжамі. Пратрымаўшы 6 гадзінаў, Алесю адпусьцілі без складаньня пратаколу пасьля таго, як тая заявіла, што будзе скардзіцца на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру.
Алеся Ясюк зазначыла, што цяпер знаходзіцца ў шокавым стане і называе тое, што зь ёю адбылося зьдзекам і катаваньнем.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску пацьвердзілі, што Алеся Ясюк была ўчора затрыманая, але прычынаў і падрабязнасьцяў затрыманьня не падалі. Камэнтаваць заяву Ясюк аб зьдзеках і катаваньні там адмовіліся, паведамілі толькі што маёр Анатоль Шытыка адпачывае пасьля дзяжурства і на працы зьявіцца ў сераду. комментарии: 0