Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Да той пары, пакуль ты не прыняў канчатковага рашэньня, будзеш пакутваць ад сумніваў, будзеш увесь час памятаць аб тым, што ёсьць шанец павярнуць назад, і гэта не дазволіць табе працаваць эфектыўна. Але ў той момант, калі ты канчаткова вырашыш прысьвяціць сябе сваёй справе, Лёс аказваецца на тваім баку. Пачынаюць адбывацца такія рэчы, якія не маглі бы здарыцца пры іншых абставінах... На што б ня быў здольны, аб чым бы ты ня марыў, пачні здзяйсьняць гэта. Адвага надае чалавеку моц і нават магічную ўладу. Рашайся!
Іаган Гётэ
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« июль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 4 5 6
9 10 13
18 19 20
24 27
29      
Дата
Переосмысливая национальные интересы США: политический реализм в нов
07/01/2008 - 14:43 / Foreign Affairs
А что же Большой Ближний Восток - эта 'дуга' государств, протянувшаяся от Марокко до Пакистана? Подход администрации Буша к отношениям с этим регионом стал наиболее зримым отклонением от прежнего политического курса США. На деле, однако, он представляет собой распространение на этот регион традиционных принципов - восприятия проблемы прав человека и содействия демократическому развитию в качестве элементов политического курса, соответствующего нашим национальным интересом. Другое дело, что многие десятилетия Ближний Восток рассматривался как исключение из этого правила. Американская политика в этом регионе почти исключительно была нацелена на обеспечение стабильности. Диалога - тем более публичного - о необходимости демократических перемен с ближневосточными государствами почти не велось.
комментарии: 0
Будущее в трубе
07/01/2008 - 14:36 / The Wall Street Journal
Газовый бизнес является монопольным: строительство даже одного газопровода требует больших инвестиций, а строить второй - нерентабельно. Россия с ее гигантскими запасами природного газа, пользуется своей монополией на трубопроводы восток-запад для реализации политических интересов - и жестко реагирует, когда ей бросают вызов.
комментарии: 0
Павялічыліся цэны на газ
07/01/2008 - 14:28 / Радыё Свабода
Ад 1 ліпеня ўведзены новыя цэны на звадкаваны газ для запраўкі газавых балёнаў для насельніцтва. Пра гэта паведамляе міністэрства эканомікі Беларусі. Цяпер адзін кіляграм будзе каштаваць тысячу рублёў. Раней гэты кошт для балёнаў аб’ёмам 1-27 літраў (0,4-11,4 кг) складаў 750 рублёў за кіляграм. Ад 1 ліпеня грамадзяне за 1 балён аб’ёмам 5 літраў (2кг) мусяць заплаціць 2 000 рублёў. А 27-літровы (11,4 кг) балён цяпер каштуе 11400 рублёў. Міністэрства эканомікі тлумачыць гэта тым, што ў пэрыяд ад 2005 па 2008 гады цана пакупкі газу для арганізацый “Белтрансгаз” неаднаразова падвышалася. У зьвязку з гэтым рэалізацыя газу ад 2006 года зьяўляецца стратнай. Каб зьліквідаваць страты ад рэалізацыі звадкаванага газу ў балёнах й вырашана падвысіць цэны да ўзроўню сабекошту. Кіраўнік цэнтру Мізэсу Яраслаў Раманчук кажа, што гэта прадказальнае падвышэньне, бо цэны на газ наогул будуць расьці. “Урад зробіць усё, каб зьменшыць фінансавую нагрузку на бюджэт і будзе перакладваць гэта на людзей”.
комментарии: 1
З жыхарамі вуліцы Гамарніка сустрэлася начальства
07/01/2008 - 14:24 / Радыё Свабода
У менскім ЖРЭА №68 адбылася сустрэча жыхароў вуліцы Гамарніка, ня згодных з будаўніцтвам дома на месцы былой дзіцячай пляцоўкі, з прадстаўнікамі адміністрацыі раёну. А напярэдадні невядомыя вывесілі на старчаку дому па вуліцы Гамарніка №20 расьцяжку з надпісам “Будоўлі – не!” На сустрэчу з жыхарамі прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі Савецкага раёну, фірмы-замоўцы ТАА “Карповіч”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Крук, кіраўніцтва ЖРЭА. Жыхары падрыхтавалі сьпіс з 25 пытаньняў, якія тычацца разьвязанага будаўніцтва. Яны патрабуюць прадставіць усе дакумэнты, якія тычацца разьлікаў інсаляцыі, узроўню шуму, санітарных нормаў і нормаў бясьпекі, а таксама вынікаў экспэртызаў. Жыхары дому патрабуюць свайго удзелу ў абмеркаваньні праекту, а таксама правядзеньня публічнага і адкрытага расьсьледаваньня абставінаў выдзяленьня зямельнага ўчастку пад будаўніцтва для выключэньня падазрэньняў у карупцыі. На сустрэчу спачатку прапускалі толькі “старшых па пад’езду” пасьля рэгістрацыі ў сьпісах. На ўваходзе ў залю дзяжурылі міліцыянты. Пасьля абурэньня жыхароў, у залю пусьцілі ўсіх жадаючых. Прадстаўнікі адміністрацыі і дэпутат У.Крук перад удзельнікамі сустрэчы ня выступілі. На пытаньні адказвалі прадстаўнікі фірмы-замоўцы ТАА “Карповіч”. Потым начальнік ЖРЭА сказаў, што ён спыняе балаган і сустрэча абарвалася.
комментарии: 0
Міхаіла Пашкевіча асудзілі на сем сутак
07/01/2008 - 14:13 / Наша Ніва
Суд Кастрычніцкага раёну Менску асудзіў актывіста "Маладых дэмакратаў", высунутага Палітрадай АГП у Цэнтарвыбаркам, на сем сутак адміністрацыйнага арышту Судзьдзя Рыта Шаграй таксама аштрафавала Міхаіла Пашкевіча на 10 базавых велічыняў (350 тыс. рублёў), а журналістку Радыё Свабоды Любоў Лунёву на восем б.в. (280 тыс. рублёў). Абаіх — за непавагу да суду. Як паведаміў Анатоль Лябедзька, Любоў Лунёва шэптам адказала камусьці па тэлефоне, штоц япер яна знаходзіцца ў судзе, а Пашкевіча за тое, што заявіў: «Я на ідыёцкія пытаньні не адказваю». Нагадаем, што моладзевы актывіст быў затрыманы ўвечары 28 чэрвеня ў Менску, калі вяртаўся з паседжаньня палітрады АГП. Пашкевіча затрымалі на чыгуначным вакзале за нібыта нецэнзурную лаянку. Хлопца адвезьлі ў спэцпрыёмнік‑разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе пратрымалі дзьве ночы. Паколькі Міхаіл раней быў асуджаны да гэтак званай «хатняй хіміі» (Справа 14‑ці), то любое правапарушэньне, а тым больш адміністрацыйны арышт можа пацягнуць за сабой зьняволеньне.
комментарии: 0
Будынак старой Нацыянальнай бібліятэкі зруйнуюць
07/01/2008 - 14:08 / Наша Ніва
У Менску на месцы былога будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па вуліцы Чырвонаармейскай, 9 запланавана ўзвядзенне адміністрацыйнага будынка для размяшчэння абедзвюх палат парламента і Канстытуцыйнага суда. Як паведаміў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, гэта прадугледжана пратаколам даручэння кіраўніка дзяржавы ад 3 чэрвеня 2008 года. Такім чынам, канстатаваў А.Астаповіч, адзін з нешматлікіх помнікаў архітэктуры эпохі канструктывізму ў Мінску будзе знесены. Паводле яго слоў, прэзідэнт даручыў ураду прадугледзіць у праекце Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2009—2010 гады будаўніцтва новага будынка на месцы старога па вуліцы Чырвонаармейскай, 9. Кіраўніцтву справамі прэзідэнта даручана сумесна з Нацыянальным сходам, Саветам міністраў і Канстытуцыйным судом у двухмесячны тэрмін унесці прапановы па зносе былой Нацыянальнай бібліятэкі і ўзвядзенні на яе месцы новай пабудовы «з архітэктурным абліччам будынка, што зносіцца» для размяшчэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Канстытуцыйнага суда. *** Будынак Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя Уладзіміра Леніна (пазней — Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь) узведзены ў Мінску ў 1929—1932 гадах па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. У Мінску захавалася некалькі будынкаў у стылі канструктывізму або з яго рысамі, у тым ліку фабрыка‑кухня, Дом урада, абсерваторыя, прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук і шэраг будынкаў універсітэцкага гарадка.
комментарии: 0

Европейский гуманитарный университет объявляет прием в магистратуру по политологии <Демократия и гражданское общество> с присвоением степени магистра политических наук.

ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015