У Гародні працягваецца знішчэнне помнікаў архітэктуры 04/05/2008 - 17:47 / harodnia.com Гарадзенскія улады прыступаюць да рэалізаці праекта знішчэння гарадзенскага Новага Свету. У бліжэйшыя дні будуць разбураныя два будынкі.
Завулак Рэйманта, што паміж вуліцамі Рэйманта і Даватара, – ціхая і сапраўды элітная вуліца нашага горада. Замест таго, каб рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна (напрыклад, надбудоўваць ў двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці), гарадскія ўлады пачалі завулак Рэйманта паступова знішчаць дзеля вызвалення дадатковай тэрыторыі для дзіцячай бальніцы. Ужо выселены два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х г. і з’яўляецца цікавым прыкладам двухпавяховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром. Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам.
Па-сутнасці, пачынаецца новы этап знішчэння Новага Свету. У верасні гэтага года ўлады плануюць знесці выдатны прыклад драўлянай эклектыкі – былую пякарню Любэга, а зараз кватэрны дом па вул. 17 верасня № 8. У планах уладаў таксама знішчэнне будынкаў на вуліцы Астроўскага і знос каля дзясятка дамоў па вуліцы Горкага паміж вуліцамі 17 верасня і Міцкевіча. Для Горадні гэта будзе азначаць страту цэлага гарадскога раёна, які сфарміраваўся ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст. і меў назву Новы Свет. комментарии: 0
Гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча выкінул 04/05/2008 - 17:44 / harodnia.com 10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.
Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады. Пасля пад усціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А.Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных “рэканструктараў” горада галоўны архітэктар горада Ул.Анісімаў. комментарии: 0
Гомель: удзельнікаў сьвяточнай экскурсіі будуць судзіць 04/05/2008 - 17:40 / Радыё Свабода Дзевяць гомельскіх актывістаў, якія 23 сакавіка ўзялі ўдзел у сьвяточнай экскурсіі па месцах зьвязаных з дзяячкай БНР Палутай Бадуновай у Гомелі, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
Пра гэта яны даведаліся 4 красавіка ў аддзяленьні міліцыі Навабеліцкага раёну Гомеля, куды іх выклікалі каб азнаёміць з адміністрацыйнымі пратаколамі, складзенымі на ўдзельнікаў экскурсіі. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства – жыхары гораду нібыта скардзіліся, што шэсьце было незаконным, а яго ўдзельнікі парушалі грамадзкі парадак. комментарии: 0
Вялікі Брат пільнуе цябе! 04/05/2008 - 17:37 / "Наша Ніва" У 2008 годзе на вуліцах Мінска будзе дадаткова ўстаноўлена 67 новых сістэм відэаназірання.
Пра гэта 4 красавіка ў Мінску на пасяджэнні круглага стала паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў.
Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі функцыянуе больш за 150 сістэм відэаназірання з вывадам выявы на маніторы аператыўна‑дзяжурных службаў органаў унутраных спраў або пастоў дэпартамента аховы МУС. У Брэсцкай вобласці такіх відэасістэм устаноўлена 10, у Віцебскай — 25, у Гродзенскай — 4, у Гомельскай — 5, у Магілёўскай — 39, Мінскай — 11. Найбольшая колькасць відэасістэм устаноўлена ў Мінску — 57.
Паводле слоў А. Барсукова, сістэмы відэаназірання выкарыстоўваюцца для доказу вінаватасці правапарушальнікаў, устанаўлення асоб, вінаватых ва ўчыненні дарожна‑транспартных здарэнняў. комментарии: 0
Нацыянальная архітэктура 04/05/2008 - 17:35 / "Наша Ніва" Напярэдадні Вялікадня ў Міністэрстве жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі адбылася прэс‑канфэрэнцыя, на якой былі агучаныя ідэі, што перадвызначаць на бліжэйшыя паўстагодзьдзя аблічча нашых гарадоў. комментарии: 0
США-2008: Великая депрессия 04/05/2008 - 17:29 / The Independent В США продовольственные карточки - символ бедности. В эпоху кредитного краха они помогают выжить 28 миллионам американцев. Это рекордное число - явный признак того, что самая богатая страна мира переживает экономический кризис комментарии: 0