Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Пропаганда — это искусство убеждать других в том, во что сам не веришь
А. Эбан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Друзья:
«Чырвоным па Белым»
музыкальная группа
Ultraвожык
юмор и хорошая музыка
Лимон
Сладко не будет!
« апрель 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  2 6
18
24 25
28 30        
Дата
Сяргею Парсюкевічу далі 2,5 году турмы
04/24/2008 - 04:54 / Радыё Рацыя
Суддзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў Сяргея Парсюкевіча цалкам вінаватым паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і прызначыў пакаранне ў выглядзе два з паловай году калоніі агульнага рэжыму. Адвакат Вера Страмкоўская лічыць віну падабароннага не даказанай, бо следства насіла тэндэнцыйны характар, а вынесены прысуд – палітычна матываваным. “Гэтая справа ставіць пад сумнеў давер да міліцыі і да ўлады”, – лічыць Вера Страмкоўская. Яна збіраецца рыхтаваць абскарджванне на рашэнне суда Маскоўскага раёна ў Мінскі гарадскі суд, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча. Як паведаміў актывіст руху “За Свабоду” Хрыстафор Жэляпаў, лекі, якія сваякі прынеслі для Сяргея Парсюкевіча, пасля заканчэння суда перадаць не дазволілі. Нагадаем, Парсюкевіч абвінавачваўся па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за напад на прапаршчыка міліцыі Аляксандра Дулуба падчас знаходжання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе прадпрымальнік адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня ў Мінску. З 4 сакавіка Парсюкевіч знаходзіцца пад арыштам.
комментарии: 0
Рэктар БДЭУ Шымаў вырашыў пакуль не выключаць актывістку «Маладога Ф
04/24/2008 - 04:53 / Хартыя97
Актывістку “Маладога Фронта” Маўлюду Атакулаву выклікалі 22 красавіка да рэктара БДЭУ Шымава. Паразмаўляўшы са студэнткаю «як з унучкаю», рэктар прыняў рашэньне яе не выключаць. Саму Маўлюду перш за ўсё парадавала студэнцкая салідарнасьць — за кароткі тэрмін на яе карысьць былі сабраныя ля 150 подпісаў. За актыўную грамадзкую дзейнасьць студэнтцы 3 курсу факультэту Вышэйшай школы турызму пагражала адлічэньне, паведамляе сайт Generation.bY. 17 сакавіка адбылося паседжаньне адмысловай камісіі па прававым выхаваньні і прафіляктыцы правапарушэньняў, дзе, апроч іншых, прысутнічаў дэкан Мікалай Кабушкін і прарэктар Сяргей Шаўрук. Камісія прыняла рашэньне прасіць у рэктара адлічэньня Маўлюды. 22 красавіка са студэнткаю сустрэўся Ўладзімер Шымаў. Цягам амаль гадзіны ён абмяркоўваў з Маўлюдаю ейную дзейнасьць, зачытаў характарыстыку: «Я была вельмі зьдзіўленая. Мне падавалася, што дэкан добра да мяне ставіцца. А ў характарыстыцы было шмат непрыемнага, напрыклад, што я «размаўляю цынічна», —кажа Маўлюда. Таксама рэктар патлумачыў Маўлюдзе, чаму ён выключыў у 2005 студэнтку БДЭУ Тацяну Хому. Хаць Атакулава будзе працягваць навучаньне на факультэце «Вышэйшая школа турызму», студэнты ўсё яшчэ зьбіраюць подпісы на ейную карысьць. «Найперш я ўдзячная студэнтам, якія мяне падтрымалі. Спадзяюся, ніякага ціску з боку дэканатаў на іх ня будзе. А пакуль буду рыхтавацца да сэсіі, аднак ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці я не адмаўляюся», - паведаміла дзяўчына. Рэктар Уладзімер Шымаў вядомы гучным выключэньнем Тацяны Хомы ў 2005 — тады ні студэнцкая салідарнасьць, ні міжнародны розгалас не дапамаглі. Тацяна ўвайшла ў Раду найбуйнейшай студэнцкай арганізацыі Эўропы ESU — і празь некалькі дзён яе выключылі з БДЭУ. Аднавіць права навучацца ў Эканамічным унівэрсытэце праз суд Тацяне не ўдалося, і яна была змушаная зьехаць у Аўстрыю. Даведаўшыся, што сёлета Шымаў у якасьці былога міністра эканомікі зьбіраецца наведаць Вену, тамтэйшыя студэнты падрыхтавалі акцыю пратэсту. Упершыню рэктар быў вымушаны публічна апраўдвацца, чаму была выключаная Тацяна Хома.
комментарии: 0
Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту
04/24/2008 - 04:49 / Радыё Рацыя
Палітык і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне 23 красавіка прыняў раённы суд у Старых Дарогах. Вячаслаў Сіўчык, які ўзначальвае мемарыяльнае аддзяленне “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, быў затрыманы 23 красавіка каля будынка суда Маскоўскага раёна Мінска супрацоўнікамі міліцыі Старых Дарог. Яны даставілі грамадскага дзеяча ва ўпраўленне ўнутраных спраў раённага цэнтра, дзе прад'явілі абвінавачанне ў правапарушэнні па арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Пасля таго як В.Сіўчык даў у міліцыі тлумачэнні, яго накіравалі ў суд. Абвінавачанне звязана з устанаўленнем 19 красавіка мемарыяльнага крыжа ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёна ў памяць аб мірных жыхарах, знішчаных партызанамі 15 красавіка 1943 года. Шасціканечны крыж святой Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, устаноўлены побач з каталіцкімі могілкамі вёскі, частка якой была спалена, а многія жыхары забіты або спалены партызанамі ў сваіх дамах. У адкрыцці знака ўдзельнічала больш за 30 чалавек, у тым ліку жыхары вёскі і сведкі трагедыі. Перад пачаткам устаноўкі крыжа да могілак пад'ехалі прадстаўнікі мясцовай улады, у тым ліку спецслужб, міліцыі, ідэалагічнага аддзела Старадарожскага райвыканкама, якія спрабавалі перашкодзіць устанаўленню знака. Аднак цырымонія яго адкрыцця ўсё ж адбылася. 23 красавіка з'явілася інфармацыя, што памятнік дэмантаваны.
комментарии: 0
Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў вызваліць Кіма
04/24/2008 - 04:48 / Наша Ніва
«Мы заклікаем да неадкладнага і безагаворачнага вызваленьня спадара Кіма, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі» — з такой заявай 22 красавіка ў Вашынгтоне выступіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Том Кейсі. Нагадаем, што Андрэй Кім прыгавораны да паўтара года пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым ва ўчыненьні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэксу (насільле або пагроза насільля ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі). Справа па гэтым артыкуле была распачата ў сувязі з акцыяй пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 21 студзеня. Ён таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па падзеях 10 студзеня. Паводле слоў прадстаўніка амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства, «беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць жорсткую тактыку як для разгону дэманстрацый апазіцыі, так і для суровага прыгавору, які, як мы бачым, вынесены ў дачыненьні да Андрэя Кіма і шэрагу іншых актывістаў». «Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як беларускі ўрад працуе над тым, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і грамадзянскую супольнасьць», — заявіў Кейсі. Як паведамлялася раней, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур прыгавор, вынесены 22 красавіка маладзёжнаму актывісту, назваў «палітычным рашэньнем». «Відавочная выснова — Андрэй Кім зьяўляецца палітычным зьняволеным», — заявіў амерыканскі дыпламат. Ён падкрэсьліў, што «ЗША закліка́лі і будуць заклікаць беларускі рэжым вызваліць усіх палітычных зьняволеных». «На сёньня гэта Аляксандр Казулін і Андрэй Кім», — сказаў Джонатан Мур.
комментарии: 0
Cканфіскаваныя ўсе ўлёткі да Чарнобыльскага Шляху
04/24/2008 - 04:47 / Наша Ніва
Паводле зьвестак «НН», сёлета КГБ сканфіскавала ўсе да аднае ўлёткі і абвесткі да шэсьця: і тыя, што рыхтаваў БНФ, і тыя, што АДС, і Руху за Свабоду. Наклады канфіскоўваліся яшчэ на дарозе да партыйных офісаў. З порцыямі налепак былі затрыманыя, у прыватнасьці, грамадзкія актывісты Ўдавічэнка, Кішкурна, Жучкоў. Ператрусы ў пошуку ўлётак ажыцьцяўляліся ва ўсіх падазроных офісах, пад рознымі прэтэкстамі. Некалькі друкарняў, якія падазраваліся ў друку ўлётак, былі апячатаныя напярэдадні дэманстрацыі. Цяпер ва ўсёй сталіцы не відаць аніводная налепка пра маючую адбыцца традыцыйную маніфэстацыю апазыцыі. Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся ад правядзеньня мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Такое рашэньне было прынята 22 красавіка на аргкамітэце акцыі. Гарвыканкам дазволіў сабраць удзельнікаў 26 красавіка а 14.00 каля будынку Акадэміі навук. Пасьля гэтага — прайсьці па вуліцы Сурганава да храму «Спатоля загінулых» на скрыжаваньні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчаньня.
комментарии: 0
Каддафи обещает
04/24/2008 - 04:45 / Россия в глобальной политике
Похоже, у России прибавилось друзей. По крайней мере, число государств, заявляющих свою приверженность стратегическому партнёрству с Москвой, увеличилось. На прошлой неделе, как считается, очень успешно в Ливию съездил президент Путин. Конечно, росту количества российских союзников хочется порадоваться. Однако несколько примеров последнего времени предостерегают от поспешной радости.
комментарии: 0
Смена власти, аминь
04/24/2008 - 04:41 / Россия в глобальной политике
В полку левых популистов, пришедших к власти в странах Латинской Америки, прибыло. На воскресных выборах в Парагвае одержал победу бывший епископ Фернандо Луго, пообещавший разобраться с коррупцией в рядах партии «Колорадо», правившей страной 62 года подряд. Кандидат партии власти Бланка Овелар де Дуарте уже признала свое поражение.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015