Чыноўнікі прапануюць, каб "Чарнобыльскі шлях" ішоў на Бангалор 04/22/2008 - 01:13 / Радыё Свабода На Бангалор адпраўляе "Чарнобыльскі шлях" Мінгарвыканкам. Пра гэта чыноўнікі паведамілі заяўнікам акцыі.
Мінскія ўлады дазволілі правядзенне "Чарнобыльскага шляху" 26 красавіка са зборам з 14 да 15 гадзінаў каля Акадэміі Навук і шэсцем па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў.
У аўторак аргкамітэт акцыі праводзіць прэс-канферэнцыю. комментарии: 0
Вежа Пішчалаўскага замку магла абваліцца з-за несанкцыянаваных праца 04/22/2008 - 01:09 / ЕРБ Прычынай абвалу вежы Пішчалаўскага замку ў Мінску, дзе знаходзіцца следчы ізалятар, маглі быць несанкцыянаваныя працы. Такую версію высунуў старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Нагадаем, вежа замку, пабудаванага амаль 200 гадоў таму, абвалілася ў нядзелю. Падчас гэтага здарэння ніхто не пацярпеў.
Вось што кажа ў інтэрв'ю Антон Астаповіч:
"Гэта адна з версій. Ці то не падтрымлівалі належны тэхнічны стан, ці рабілі нейкія несанкцыянаваныя, няўзгодненыя работы. Без нармальнай экспертызы, без нармальнай праектна-каштарыстнай дакументацыі. Гэтага мы ведаць не можам, бо і само МУС - закрытая ўстанова, а тут яшчэ і турэмнае ведамства".
Астаповіч кажа, што кансультаваўся са спецыялістамі-архітэктарамі. Яны далі адназначны адказ: калі б былі нейкія грунтовыя праблемы, то гэтая вежа абрынуўся б праз некалькі год пасля пабудовы. Пры іншых праблемах абвал вежы не мог адбыцца імгненна, былі б нейкія прыкметы.
Адзначым, што цяпер адмысловая камісія рыхтуе на разгляд ураду прапановы па пераносе ізалятара № 1 у іншае месца. комментарии: 0
Працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту ў панядзела 04/22/2008 - 01:04 / ERB Працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту ў панядзелак працягваўся ў мінскім Цэнтральным судзе.
Праходзілі спрэчкі. Пракурор запатрабаваў 2 гады турмы для Андрэя Кіма. Аляксею Бондару і Арцёму Дубскаму ён запатрабаваў 2 гады хіміі, іншым — 2,5 года хіміі, але без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Пасля выступалі самі абвінавачваныя. комментарии: 0