Найбольш частай вонкавай прычынай шчасьця аднаго чалавека зьяўляецца глупства іншага, бо няма такога спосаба раптоўна дасягнуць вялікага посьпеху, як скарыстаўшыся памылкамі іншых людзей.
Фрэнсіс Бэкан
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
Сяргей Парсюкевіч: «У турме я задыхаюся» 04/19/2008 - 23:58 / Радыё Свабода Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч даслаў дамоў ліст, у якім паведамляе пра рэзкае пагаршэньне здароўя.
Распавяла жонка прадпрымальніка Натальля:
“Піша, што адчувае сябе блага, але добрай мэдычнай дапамогі не атрымлівае. Адносіны, канечне, нечалавечыя. Яму ў камэры не хапае паветра. Калі ён пачынае задыхаецца, б’е кашаль, ванітуе, да яго выклікаюць доктара. Той прыйдзе, паглядзіць і сыходзіць, вось і ўся дапамога. Як пра гэта паведаміць? У мяне ўражаньне, што нікога гэта ў турме не цікавіць”.
Сяргея Парсюкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары з 4 сакавіка. Прадпрымальніка абвінавацілі ў зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна падчас адбыцьця там адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнае і кажа, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты.
Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху пачнецца 22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску. Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. комментарии: 0
Беларускі дэпутат: Радыяцыя ў Чарнобыльскай зоне - не перашкода экату 04/19/2008 - 23:54 / ЕРБ Забруджаныя ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыі, і ў прыватнасці Палескі дзяржаўны запаведнік, выглядаюць перспектыўнымі для развіцця экатурызма. Такую заяву зрабіў не проста дэпутат, а намеснік старшыні сталай камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню беларускага парламента Мікалай Сергіенка.
Па яго словах, некранутая прырода поймы Прыпяці здольная прыцягнуць замежнікаў, асабліва "экстрымалаў".
«Там ёсць трохі радыяцыі, але калі пабыць на гэтай тэрыторыі дзень-два, то, па нашых медыцынскіх паказаннях, гэта на здароўе не паўплывае», - заявіў дэпутат. комментарии: 0
Уладзімір Навумаў зноў абраны старшынём "Федэрацыі хакея Беларусі" 04/19/2008 - 23:52 / ЕРБ 19 красавіка на справаздачна-выбарнай канферэнцыі асацыяцыі "Федэрацыя хакея Беларусі” таемным безальтэрнатыўным галасаваннем старшынём ФХ РБ пераабраны міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, які ачольвае арганізацыю з 2001-га года.
За Навумава выказаліся 25 з 27 дэлегатаў. Супраць былі пададзеныя 2 галасы. комментарии: 0
Одиннадцать мифов о белорусском режиме и его перспективах. Часть II 04/19/2008 - 23:47 / Алексей Пикулик Многие уверены в том, что демократизация возможна тогда и только тогда, когда для этого существуют структурные предпосылки: высокий уровень модернизации, сильное и консолидированное гражданское общество, эффективные политические партии, «правильная» национальная идентичность… Здесь аналитики солидарны в том, что историческое наследие Беларуси – советская модернизация, урбанизация, русификация – предопределили провал демократизации и экономической либерализации в середине 90-х годов. Иначе говоря, по мнению многих, структурные предпосылки обладали здесь настолько сильным действием, что политики попросту не были способны перевести белорусский поезд на альтернативную колею комментарии: 4
Масты: міліцыянты затрымалі А.Мілінкевіча 04/19/2008 - 14:50 / Радыё Свабода Разам зь ім у міліцыю павялі дэпутата Мастоўскага райсавета Зьміцера Кухлея й актывіста Язэпа Палубятку.
Затрыманьне адбылося падчас сустрэчы жыхароў Мастоў з А.Мілінкевічам, якая адбывалася ў самым цэнтры горада побач з райвыканкамам. У ёй бралі ўдзел каля 30 чалавек.
Як толькі Мілінкевіч пачаў размаўляуць зь людзьмі, міліцыянты некалькі разоў папярэдзілі праз гукаўзмацняльнік, што сустрэча несанкцыянаваная ўладамі й адбываецца з парушэньнем заканадаўства, а потым падыйшлі й прапанавалі А.Мілінкевічу, З.Кухлею і Я.Палубятку прайсьці ў райадзьдзел.
Сёньня ўначы, у вёсцы Бершты, дзе жыве А.Мілінкевіч, невядомыя ізноў пракалолі ўсе колы ў ягонай машыне, а таксама яшчэ ў трох аўтамабіляў, якія стаялі побач.
Пазаўчора такое ж адбылося ў Пінску, а ўчора ў Слоніме машыну А.Мілінкевіча аблілі фарбай.
Плянавалася, што сёньня павінна адбыцца сустрэча А.Мілінкевіча з жыхарамі Горадні. комментарии: 0
Вячаслава Сіўчыка адпусцілі без тлумачэнняў і прабачэнняў 04/19/2008 - 14:48 / ЕРБ Палітыка Вячаслава Сіўчыка, затрыманага ўвечары 18 красавіка пасля заканчэння суду над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў, адпусцілі праз дзве гадзіны пасля затрымання без тлумачэння прычынаў затрыманняў і прабачэнняў.
В.Сіўчык адзначыў, што за ім сачылі з абеду. Увечары намеснік началніка Ленінскага РУУС Кайловіч запрасіў Сіўчыка на размову ў ГАМ №1, дзе загадаў выключыць мабільны тэлефон. Аднак, з палітыкам так ніхто і не размаўляў. комментарии: 0
Пералік захворванняў ад наступстваў аварыі на ЧАЭС будзе скарочаны 04/19/2008 - 14:46 / ЕРБ Да 2010 году ў Беларусі плануецца перагледзець крытэры ўсталявання прычыннай сувязі інваліднасці з наступствамі катастрофы на ЧАЭС. Аб гэтым паведаміў загадчык лабараторыяй эпідэміялогіі ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека" Уладзімір Масякін 18 красавіка.
Па яго словах, асновай новых крытэраў стане аналіз дадзеных, назапашаных ў дзяржаўным рэестры асоб, пацярпелых ад уздзеяння аварыі на ЧАЭС. "Напэўна, пералік захворванняў, абумоўленых наступствамі катастрофы на ЧАЭС, будзе скарочаны да разумнага мінімуму", — сказаў эксперт.
У.Масякін паведаміў, што ў дзейсным сёння палажэнні ўтрымліваецца цэлы спектр захворванняў, у тым ліку анкалагічныя, сардэчна-сасудзістыя, катаракта і шматлікія іншыя, якія дазваляюць прызнаць інваліднасць радыяцыйна абумоўленай. Але, па яго меркаванню, у большасці выпадкаў інваліднасць з уздзеяннем радыяцыі не звязаная. Так, за гады назіранняў радыяцыйная абумоўленасць, напрыклад, анкалогіі не даказаная статыстычна. Акрамя таго, часцяком сам факт захворвання, без уліку таго, якую дозу атрымаў чалавек, становіцца падставай для ўсталявання прычыннай сувязі інваліднасці з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Між тым у гэтым выпадку, па меркаванні У.Масякіна, прынцыповым з'яўляецца тое, што захворванне, якое можна было б назваць радыяцыйна абумоўленым, па сваёй клінічнай карціне не адрозніваецца ад захворванняў, з радыяцыяй ніяк не звязаных.
Па дадзеных ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека", за дзевяць месяцаў 2007 года сярод насельніцтва, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, упершыню прызнана інвалідамі 544 чалавекі. Прычынная сувязь інваліднасці з наступствамі катастрофы на ЧАЭС устаноўленая ў 132 чалавек. У 2006 годзе гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 1.255 і 539 чалавек. комментарии: 0
Больш за 3 мільёны беларусаў паўдзельнічалі ў рэспубліканскім суботн 04/19/2008 - 14:44 / ЕРБ У рэспубліканскім суботніку 19 красавіка, па дадзеных на 11.00, прынялі ўдзел больш за 3 мільёны чалавек.
У фонд суботніка пералічана каля 12 млрд. рублёў. Прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі вырабілі прамысловай прадукцыі ў бягучых коштах больш чым на Br21,4 млрд. Уласнымі сіламі выканана падрадных прац на суму больш 5,8 млрд. У Мінску ўдзел у суботніку сёння прынялі каля 646,7 тыс. чалавек, у Брэсцкай вобласці - 403 тыс., Віцебскай - 444,9 тыс., Гродзенскай - 428,5 тыс., Гомельскай - 551 тыс., Мінскай - 373,9 тыс., Магілёўскай вобласці - 413 тыс. чалавек. У фонд суботніка мінчукі пералічылі 4870 млн. З Брэсцкай вобласці паступіла 850 млн., з Віцебскай - 1360 млн., з Гомельскай - 1838 млн., з Гродзенскай - 981,6 млн., з Мінскай - 984,3 млн., з Магілёўскай - 1105 млн., паведамляе сайт Савета Міністраў краіны. комментарии: 0
Галоўны ідэоляг з новага пакаленьня 04/19/2008 - 14:40 / Наша Ніва У свой традыцыйны кадравы дзень, пятніцу, Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэньняў. Ён прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзыдэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта. Экс-гэбісту Дземянцею знайшлі пасаду на мытні, а міністрам сельскай гаспадаркі паставілі прарынкавага дырэктара Шапіру.
Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзідэнта Беларусі — начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе А. Лукашэнкі.
Да назначэння на гэту пасаду Усевалад Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Як паведаміў журналістам Усевалад Янчэўскі, перад давераным яму ўпраўленнем «стаяць задачы растлумачэння дзяржаўнай палітыкі, а не прапаганды або націску на людзей, як некаторыя спрабуюць паказаць ідэалагічную работу».
* * *
Перад прыходам у Адміністрацыю прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі займаў пасаду галоўнага рэдактара грамадзка-палітычнага часопісу «Планета» Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі. Ён спрабаваў зрабіць гэтае выданьне прапагандысцкім, прааўтарытарным, але ў форме «жоўтага» каляровага часопісу. Хадзілі чуткі, што менавіта Янчэўскаму належала ідэя паклікаць рок-музыкаў на канапу ў прэзыдэнтуру. Янчэўскі вядомы адноснай адкрытасьцю і ўвагай да недзяржаўных крыніцаў інфармацыі.
* * *
Усевалад Янчэўскі нарадзіўся 22 красавіка 1976 г. у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржунівэрсытэту (1998). Працаваў першым сакратаром ЦК Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі (БПСМ, 1997--2001).
Дэпутат палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі (з 2000).
Сябра праўленьня Фонду сацыяльнай абароны моладзі, сябра калегіі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, сябра калегіі Дзяржаўнага камітэту па справах моладзі.
Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А.Лукашэнкі, сябрам перадвыбарнага штабу (1995) С.Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет.
Быў у партыі Славянскі Сабор "Белая Русь".
Жанаты.
* * *
Сёньня Аляксандар Лукашэнка таксама прыняў некалькі кадравых рашэньняў. Былы намесьнік старшыні КДБ Васіль Дземянцей (зьняты разам з Сухарэнкам у часе скандалу вакол зьбіцьця Ломаця) прызначаны намеcьнікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту, Анатоль Сьцёпусь прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі, Сямён Шапіра (дырэктар агракамбінату «Дзяржынскі», вядомы сваёй прыхільнасьцю да капіталітыстых мадэляў разьвіцьця агракомплексу) — міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Уладзімер Астапенка - надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Рэспубліцы Куба, Ігар Сокал -- у Рэспубліцы Узбекістан. комментарии: 0
Эхо 30-х годов и стремительная российская аннексия 04/19/2008 - 14:31 / The Financial Times
Присмотритесь ко все более уверенной поступи Москвы, которая вот уже десять с лишним лет занимается такой постепенной аннексией
Покидающий скоро свой пост российский президент Владимир Путин в среду ускорил процесс присоединения Москвой грузинских территорий, перейдя от "ползучей" аннексии к решительным действиям.
комментарии: 0