Белсат будет существовать! 04/15/2008 - 09:26 / Александр Федута Вопреки ранее появившейся в НН информации http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=16263 Белсат будет существовать. Оно и понятно: при финансировании без малого в миллион долларов ежемесячно, всей материальной базы, попавшей в руки белорусских силовиков, и было-то -- одна камера с сопутствующим оборудованием, да, может быть, пару компьютеров. На семьдесят тысяч евро. Это не критично. комментарии: 0
Уганараваньне ляўрэатаў Прэміі БНФ і паэтычнага конкурсу 04/15/2008 - 08:41 / http://za-svabodu.org/ Сёньня, 15 красавіка ў 18:00 на сядзібе Партыі БНФ распачнецца цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў прэміі БНФ. Нагадаем прэмія ўручаецца за зьдзясьненьні ў галіне грамадзкай чыннасьці, навукі/адукацыі й культуры. Таксама будуць узнагароджаныя пераможцы паэтычнага конкурсу "Заклён на волю", які адбыўся напярэдадні 25 сакавіка. комментарии: 0
У Вільні пачала працу фотавыстава “Еўропа вачыма беларусаў” 04/15/2008 - 08:32 / ЕРБ 14 красавіка ў Вільні распачаўся "Еўрапейскі тыдзень". З вітальным словам на цырымоніі адкрыцця выступіў прарэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў і ініцыятары праекту Паліна Магіліна, Алесь Патапенка і Настасся Мадчанка.
У панядзелак жа адбылося адкрыццё фотавыставы “Еўропа вачыма беларусаў”, на якой прадстаўленыя працы студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Здымкі, якія рабіліся ў розных краінах Еўропы, маюць сацыяльную і, па словах аўтараў, нават філасофскую накіраванасць, адлюстроўваюць бачанне Еўропы вачыма беларускіх студэнтаў.
Нагадаем, "Еўрапейскі тыдзень" - міжкультурны студэнцкі праект, у якім прымуць удзел каля 50 студэнтаў і проста маладых людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй з Беларусі, Літвы, Германіі, Польшчы і Фінляндыі.
У межах тыдня пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, а таксама шэраг інфармацыйных і культурных мерапрыемстваў - сустрэчы з прадстаўнікамі еўрапейскіх структур, фотавыставу, кінапаказы, прысвечаныя беларускай, медыйнай, еўрапейскай праблематыцы і пытанню студэнцкай мабільнасці. комментарии: 0
Хочаш за мяжу — праінфармуй рэктара 04/15/2008 - 08:28 / Радыё Свабода У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова студэнты й выкладчыкі абавязаныя інфармаваць кіраўніцтва пра свае замежныя паездкі.
Гэтага патрабуе загад рэктара. Загад выдадзены нібыта дзеля забесьпячэньня правоў і інтарэсаў грамадзян. Копію загаду зьмясьцілі на сваім нефармальным сайце студэнты ўнівэрсытэту.
Загадам забараняюцца несанкцыянаваныя ўзаеміны выкладчыкаў ды студэнтаў з прадстаўнікамі замежных краін падчас рэалізацыі зацьверджаных кіраўніцтвам унівэрсытэту адукацыйных праектаў. Акрамя таго, пры наведваньні ўнівэрсытэту замежнымі дэлегацыямі, згодна з загадам, за іх прадстаўнікамі мае быць замацаваны супрацоўнік адміністрацыі.
Таксама загадам забароненая рэалізацыя любых адукацыйных праектаў ва ўнівэрсытэце без папярэдняй згоды яго кіраўніцтва.
Адказным за выкананьне загаду прызначаны намесьнік рэктара па міжнародных сувязях Дзьмітры Рачыкаў. комментарии: 0
10 гадамі пазбаўленьня волі пакараны актывіст партыі "Грамада" Зьміцер 04/15/2008 - 08:25 / Радыё Свабода 10 гадамі пазбаўленьня волі пакараны актывіст партыі "Грамада" Зьміцер Лісяенка. Яго абвінавацілі ў тым, што ён захоўваў наркотыкі і фальшывыя грошы.
У суд Менскага раёну прыйшлі моладзевыя актывісты, большасьць зь якіх далучылася да дэмакратычнага руху пасьля сакавіка 2006 году. Зьміцер Лісяенка быў на лаве падсудных не адзін, а з грамадзянінам, якога ня ведаюць ягоныя паплечнікі — Камо Дадалянам.
Нягледзячы на тое, што Зьмітра трымаюць пад вартай ад 9 жніўня 2007 году, паплечнікі толькі нядаўна даведаліся пра крымінальную справу. На судзе высьветлілася, што падставай для абвінавачаньня сталі толькі паказаньні сьведкі, згодна зь якімі Зьміцер нібыта меў псыхатропныя сродкі і падробленыя купюры эўра. Саміх рэчавых доказаў сьледчыя не знайшлі.
Зьміцер у сваім апошнім слове заявіў, што на яго быў аказаны псыхалягічны і фізычны ціск. Казаў, што сьледчыя пагражалі ўчыніць расправу над ягонай маці.
Зьміцер Лісяенка служыў у брыгадзе спэцназу ў Мар’інай Горцы. У 2006 годзе, калі былі прэзыдэнцкія выбары і падзеі на Кастрычніцкай плошчы, стаў сябрам сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, лідэрам якой быў Аляксандар Казулін. Некалькі разоў удзельнічаў у вулічных акцыях.
комментарии: 0
«Голуби», «ястребы» и главный птичник 04/15/2008 - 08:18 / «Салідарнасць» Политики и политологи, пытаясь объяснить жесткие действия властей в последние недели, винят во всем силовиков, которые якобы стремятся сорвать диалог между руководством Беларуси и Западом. Однако эта «теория заговора» при ближайшем рассмотрении не выдерживает никакой критики. комментарии: 0
О любви к самим себе 04/15/2008 - 08:11 / Газета.ру Почему они нас не любят? Почему они все хотят от нас куда-то отдалиться, вступить в какие-то военно-политические блоки, где нас нет и в ближайшее время точно не предвидится? Почему за все время после распада советского блока мы не приобрели ни одного настоящего союзника, зато стольких потеряли? Вполне уместные вопросы, если уже даже члены СНГ, два «содружественных» нам государства – Украина и Грузия – стремятся вступить в это самое НАТО. комментарии: 0