Мядзьведзеў – трэцім прэзыдэнтам Расеі 03/03/2008 - 05:31 / Наша Ніва
Гэта папярэднія зьвесткі Цэнтарвыбаркаму.
Паводле дадзеных на 22:00 паводле менскага часу, за Мядзьведзева прагаласавалі 67,14% выбарцаў, за старшыню КПРФ Генадзя Зюганава – 18,8%, за лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага – 11,33%, за кіраўніка Дэмпартыі Андрэя Багданава – 1,43%.
Гэта зьвесткі пасьля апрацоўкі 38% бюлетэняў. Таксама паводле Цэнтарвыбаркаму, ўдзел у выбарах узялі 64 адсоткі выбарцаў. комментарии: 0
Ужо 100 кандыдатаў у сьпісе АДС 03/03/2008 - 05:28 / Наша Ніва
Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сіл на сваім пасяджэнні 2 сакавіка ўключыў ў адзіны спіс кандыдатаў на ўдзел у выбарах у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі 50 чалавек. Такая ж колькасць прэтэндэнтаў была ўключана ў адзіны спіс на пасяджэнні Палітсавета АДС 10 лютага.
На сённяшнім пасяджэнні былі зацверджаны 14 кандыдатаў у Мінскай вобласці, 13 — у Брэсцкай, 12 — Гродзенскай, 9 — Магілёўскай і па адным у Віцебскай вобласці і ў Мінску.
У зацверджаным 2 сакавіка спісе, у прыватнасці, прадстаўлены 12 членаў АГП, 8 — БНФ, 10 — БСДП (Грамада), 7 — ПКБ, 2 — аргкамітэта па стварэнні Партыі працы, 2 — ліквідаванай жаночай партыі "Надзея", адзін — незарэгістраванага "Маладога фронту", 3 — кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымаьніцтва".
Сярод кандыдатаў на ўдзел у выбарах выконваючы абавязкі старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Юрый Губарэвіч, прадстаўнікі АГП Яраслаў Раманчук, Юрый Істомін, Людміла Гразнова, кіраўнік мінскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валерый Фралоў.
Як зазначыў А.Ляўковіч, Палітсавет АДС прыняў "прынцыпова важнае рашэнне". Паводле яго слоў, спісаў кандыдатаў "можа быць шмат, але адзіны спіс — адзін". "Ён узгоднены, выпакутаваны. Рашэнне па кандыдатах з гэтага спісу прымалася кансэнсусам, праз уступкі прадстаўнікоў розных партый і рухаў", — зазначыў палітык.
2 сакавіка Палітсавет АДС мае намер таксама абмеркаваць кандыдатаў у адзіны спіс па акругах, у якіх не ўдалося прыняць рашэнне рэгіянальным кааліцыям.
комментарии: 0
У Менску пікетавалі амбасаду Расеі 03/03/2008 - 05:25 / Радыё Свабода Каля расейскай амбасады ў Менску адбыўся пікет пад лёзунгам: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі ў Беларусі!”.
Яго правялі актывісты Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам утварылі ланцуг перад расейскай амбасадай. Яны трымалі плякаты: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!”, “Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі – НЕ!”, “Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!” і іншыя.
Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: ”Незалежнасьць!” Міліцыянты перапісалі зьмест плякатаў, але нікога не затрымалі.
Лідэр Беларускай партыі Свабоды Сяржук Высоцкі сказаў, што новы кіраўнік Расеі мусіць пачуць голас беларусаў:
“Мы сёньня прыйшлі разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі выказаць свой пратэст супраць плянаў разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Мала таго, што Беларусь фактычна зрабілі калёніяй Расеі, цяпер пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”.
Каля расейскай амбасады ў Менску адбыўся пікет пад лёзунгам: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі ў Беларусі!”.
Яго правялі актывісты Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам утварылі ланцуг перад расейскай амбасадай. Яны трымалі плякаты: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!”, “Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі – НЕ!”, “Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!” і іншыя.
Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: ”Незалежнасьць!” Міліцыянты перапісалі зьмест плякатаў, але нікога не затрымалі.
Лідэр Беларускай партыі Свабоды Сяржук Высоцкі сказаў, што новы кіраўнік Расеі мусіць пачуць голас беларусаў:
“Мы сёньня прыйшлі разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі выказаць свой пратэст супраць плянаў разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Мала таго, што Беларусь фактычна зрабілі калёніяй Расеі, цяпер пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”. комментарии: 0
Кандыдат на прэзыдэнта РФ Зюганаў зьбіраецца ў суд 03/03/2008 - 05:18 / Радыё Свабода У Расеі завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах
У Расеі ідзе падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле папярэдніх дадзеных, як і чакалася, наперадзе Дзьмітры Мядзьведзеў. Як паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія, пасьля падліку 30 працэнтаў бюлетэняў, у Мядзьведзева – 66 з паловай працэнтаў галасоў.
Генадзь Зюганаў набраў болей 19 працэнтаў, Уладзімір Жырыноўскі – каля 12, Андрэй Багданаў – прыкладна паўтара працэнта. Яўка на выбарах склала болей як 60 працэнтаў. Улады заяўляюць пра адсутнасьць заўваг ад расейскіх і замежных назіральнікаў.
Незалежныя назіральнікі адзначаюць у шэрагу рэгіёнаў розныя парушэньні пры галасаваньні. Тым часам кандыдат на прэзыдэнта Расеі, лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў зьбіраецца праз суд аспрэчыць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён заявіў, што ў яго ёсьць доказы фальсыфікацыяў, але канкрэтныя парушэньні не назваў. комментарии: 0
Человек, который открыл нам мир 03/03/2008 - 04:57 Сегодня последний генсек и первый (и последний же) Президент страны, именовавшейся СССР, отмечает свой 77-ой день рождения. Михаил Горбачев является, пожалуй, одной из самых противоречивых политических фигур конца ХХ века. Если на Западе ему до сих рукоплещут, ласково именуя "Горби", то в большинстве стран бывшего Советского Союза отношение к нему, мягко говоря, не столь однозначное. комментарии: 3