Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Сіла, што мабілізуе
читать похожие материалы

цитата:
У сьвеце зашмат людзей, якім ніхто не дапамог прачнуцца.
Антуан Сэнт-Экзюперы
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
7 10
15
18
   
Дата
Доблестная милиция нас не бережёт!
02/07/2008 - 06:36 / Андрей Якушонок
Кому нужна такая милиция как у нас, знает, наверное, только наш президент и его приближённые. А рядовой белорус только догадывается. Потому и не рассчитывает на милицию, когда у него уворуют мобильник, изобьют в подворотне пьяные дебоширы или просто нужна будет помощь. Не дождётся он этой помощи…
комментарии: 44
Третий сектор в Беларуси
02/07/2008 - 06:13 / Виктор Чернов
По состоянию на 1 июля 2007 г. в Беларуси было зарегистрировано 2223 общественных объединения (230 международных, 715 республиканских и 1278 местных), 17 союзов (ассоциаций) общественных объединений, а также 63 фонда (4 международных, 4 республиканских и 55 местных) . Однако в это число входит масса довольно разнородных организаций, ряд которых имеет мало общего с ассоциированными группами интересов, составляющими аутентичный третий сектор, – неправительственными и неприбыльными организациями. Если в качестве критерия классификации неправительственных организаций (НПО) взять субъектов создания общественных объединений, их, что называется, background, то все белорусские формально неправительственные и некоммерческие организации можно разделить на пять групп.
комментарии: 0
На Дзень Волі — шэсьце і мітынг у цэнтры Менску
02/07/2008 - 05:28 / Радыё Свабода
Сёньня ў Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу і шэсьця 25 сакавіка. У сядзібе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя сяброў аргкамітэту, які рыхтуе сьвяткаваньне 90-годзьдзя БНР. Заяўнікі акцыі — Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч, Мікола Статкевіч і Анатоль Лябедзька. Паводле намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, вырашана сабрацца 25 сакавіка а 18 гадзіне на пляцоўцы каля філярмоніі. Шэсьце рушыць праспэктам Незалежнасьці, па вуліцах Валадарскага, Гарадзкім вале, Багдановіча, Купалы да помніка Максіму Багдановічу. Падчас шэсьця яго ўдзельнікі ўскладуць кветкі да помнікаў Я.Коласу, Я.Купалу, да будынку, дзе была абвешчана БНР, да помнікаў Міцкевічу і Багдановічу. Паводле першага намесьніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, вулічная акцыя будзе цэнтральнай, але не адзінай часткай сьвяткаваньня юбілею новай беларускай дзяржаўнасьці: “Дзейнічае шырокі грамадзкі аргкамітэт адзначэньня 90-годзьдзя на чале з ганаровай старшынёй спадарыняй Івонкай Сурвілай. Мы плянуем правядзеньне форуму “За незалежнасьць”. Гэта будзе шырокая нацыянальная дыскусія пра пагрозы, небясьпекі і шанцы для нашай незалежнасьці ў трох тэматычных кірунках: эканоміка; геапалітычнае становішча Беларусі і яе вайсковая бясьпека; культурная, адукацыйная, інфармацыйная бясьпека”. Падсумаваньне вынікаў форуму адбудзецца ў адной з прэзэнтабэльных менскіх заляў напярэдадні 25 сакавіка. Спадар Вячорка таксама сказаў: “Згуртаваньне “Бацькаўшчына” вітае прапановы і заяўку на акцыю 25 сакавіка. І са свайго боку яны бяруцца змабілізаваць беларускія дыяспары краінаў сьвету на звароты да ўрадаў і парлямэнтаў, каб тыя патрабавалі ад цяперашняй улады Беларусі гарантыяў: акцыя 25 сакавіка павінна прайсьці мірна, годна, з пашанай да галоўнай нашай супольнай сьвятыні – да незалежнасьці Беларусі”. Партыя БНФ накіравала зварот да старшыні дэлегацыі па стасунках зь Беларусьсю ў Эўрапарлямэнце Яцэка Пратасевіча, прапануючы зладзіць напярэдадні 25 сакавіка беларускі тыдзень у Эўрапарлямэнце. “Беларускі тыдзень, які меў бы быць уганараваны ўзьняцьцем нашага нацыянальнага сьцяга ў Эўрапарлямэнце ці перад ім. Які меў бы складацца з палітычнай часткі, экспэртнай дыскусіі і культурных падзеяў. Першая рэакцыя пазытыўная, цяпер разглядаюцца канкрэтныя, арганізацыйныя магчымасьці”. Мікола Статкевіч сказаў, што мае даручэньне падпісаць заяўку на шэсьце і мітынг ад імя Народнай грамады і Эўрапейскай кааліцыі. Ён назваў гэтае рашэньне кампрамісным: “Мы ўвогуле былі супраць таго, каб заяўка падавалася, бо лёс гэтых заявак вядомы – доўга будуць думаць, а потым накіруюць на Бангалор. Акрамя таго, для мяне гэта асабістая зьнявага — пісаць ліст з просьбай да людзей, якіх я глыбока не паважаю, якія нічога не вырашаюць. У нас былі свае варыянты маршруту – ад Кастрычніцкай плошчы, дзе павінен адбыцца мітынг, да плошчы Незалежнасьці па праезнай частцы праспэкту. Але любая супольная дзейнасьць — кампраміс, і мы гэты кампраміс прымаем”. Спадар Статкевіч заявіў, што Эўрапейская кааліцыя скарыстае акцыю дзеля прапаганды эўрапейскай будучыні Беларусі.
комментарии: 0
Маці Жалезьнічэнкі падала ў суд на ваенкамат
02/07/2008 - 05:26 / "Наша Ніва"
Маці паўторна адлічанага з унівэрсытэту і тэрмінова прызванага ў войска выдатніка і грамадзкага актывіста З. Жалезьнічэнкі хоча судзіцца з ваенкаматам. «Прызыўная камісія была 8 студзеня. Мы пра гэта нічога ня ведалі, ніхто не паведаміў. Позва сыну прыйшла 15 студзеня. Але паколькі 16 студзеня суд адмяніў загад рэктара на адлічэньне сына з вучобы, то на той момант ніхто не пазбаўляў яго адтэрміноўкі. Да 22 студзеня, калі яго адлічылі другі раз, ён быў студэнтам. Яму за гэта выплачана стыпэндыя. Гэта значыць, што рашэньне прызыўной камісіі ад 8 чысла ня можа мець аніякай законнай сілы. Мы падавалі скаргу ў Міністэрства абароны, але атрымалі адказ, што «Міністэрства абароны прызывам юнакоў на службу не займаецца», а рашэньне прызыўной камісіі можа быць абскарджанае ў судзе», — гаворыць Ала Жалезьнічэнка. Спадарыня Жалезьнічэнка перакананая, што прызыўная камісія ў дачыненьні да яе сына парушыла патрабаваньне дзейнага закону пра вайсковую службу. У Зьмітра сур’ёзныя захворваньні, перадусім — прыкметы гіпэртаніі. Ён і сёньня застаецца ў мэдычнай частцы чыгуначных войскаў у Жлобіне. Да гэтага Зьмітра накіравалі ў шпіталь Міністэрства абароны ў Менску. «Ёсьць сумесная пастанова Міністэрства абароны й Міністэрства аховы здароўя, што пры ўпершыню выяўленай гіпэртаніі даецца адтэрміноўка на паўгода. У яго якраз пасьля другога адлічэньня ціск быў падвышаны. Ёсьць дакумэнт урача. Гэтага таксама ніхто не разглядаў», — кажа Ала Жалезьнічэнка. Паводле зьвестак службоўцаў, апошнім часам Гомельскі ваенкамат прызывае на службу зь пяці тысячаў хлапцоў прыкладна палову. Астатнім даецца адтэрміноўка — каму на папраўку здароўя, а каму на вучобу. Беларускаму войску проста не патрэбная 5‑тысячная грамада гомельскіх прызыўнікоў. Зьмітру Жалезьнічэнку не далі ні падлячыцца, ні абскардзіць паўторнае адлічэньне з унівэрсытэту. На 8 лютага ў судзе Савецкага раёну Гомеля прызначаныя кансультацыі заяўніцы Алы Жалезьнічэнкі з судзьдзёй і прадстаўнікамі адказьніка.
комментарии: 0
Вынік перамоваў — стварэньне групы для перамоваў
02/07/2008 - 05:24 / "Наша Ніва"
У сераду жыхары вуліцы Маркса, якіх зьбіраюцца адсяляць з кватэраў, сустракаліся з прадстаўнікамі улады. Сустрэча была вельмі эмацыйная. Чаму пад выглядам стварэньня пешаходнай вуліцы ўлады вырашылі адсяліць людзей? Навошта праз два гады пасьля капрэмонту знасіць адзін з дамоў і на яго месцы будаваць аўтастаянку? Чаму ўлады ня зладзілі шырокае абмеркаваньне праекту з насельніцтвам? Усе адказы чыноўнікаў -- а былі намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёну Аляксандар Красуцкі, архітэктар «Менскпраекту» Мікалай Рыбнікаў, дырэктар УКБ Ленінскага раёну Леанід Казакоўскі і кіраўнік упраўленьня камітэту архітэктуры сп. Андрончык -- зводзіліся да аднаго: канцэпцыя перабудовы яшчэ не зацьверджана, усё знаходзіцца на стадыі абмеркаваньня. Тое самае яны казалі падчас суботняга мітынгу. Аднак жыхары былі ўзброеныя дакумэнтамі, якія сьведчаць, што падпісаныя ўжо графікі адсяленьня і перабудовы вуліцы з жылой у грамадзкую. На гэта сп.Рыбнікаў заявіў, што жыць у гэтых дамах нельга па санітарных і пажарных нормах. Заля абсьвістала яго, людзі закрычалі: «Няпраўда! Ганьба! Жыць нельга, а будаваць гатэлі можна?! Рамантуйце, а не высяляйце!» У Аляксандра Красуцкага запыталі: а што ж рабіць тым, хто стаіць у чарзе на кватэры? Выходзіць, што замест іх у панэльныя будынкі пераселяць людзей з цэнтру? У адказ чыноўнік пакляўся, што бароніць правы менчукоў, і калі людзі супраць высяленьня, то яно не адбудзецца. А Леанід Казакоўскі, камэнтуючы сытуацыю, сказаў карэспандэнту «НН» супрацьлеглае: «Калі трэба будзе перабудаваць раён, то можна выселіць людзей і праз суд». Вынікам абмеркаваньня стала стварэньне ініцыятыўнай групы жыхароў, якая будзе займацца перамовамі з уладай. Сход прагаласаваў супраць адсяленьня, але выказаўся за стварэньне пешаходнай вуліцы. Штопраўда, удзельнкі самі разумелі, што сутнасьць тае «пешаходнае зоны» ў стварэньні аб'ектаў, якія прыносяць прыбытак. А ствараць іх няма болей дзе, апроч як у іх кватэрах або на месцы іх дамоў. «Я жыву тут усё жыцьцё, -- кажа пэнсіянэрка Галіна. -- Кватэру для ўнукаў берагла, адзінае, што засталося. Чаму яны робяць тут усе гэтыя гатэлі і казіно? Хіба не хапае пустых месцаў па Менску? Хочуць тут зрабіць Лас-Вегас для Масквы, нас выкінуць, а сабе грошай хапануць».
комментарии: 0
А.Фінькевіч: “Калі зьменім сябе, зьменім краіну”
02/07/2008 - 05:19 / Радыё Свабода
Незарэгістраваная арганізацыя “Малады Фронт” правяла прэсавую канфэрэнцыю пасьля вызваленьня актывіста арганізацыі Артура Фінькевіча. Артур Фінькевіч на прэсавай канфэрэнцыі зазначыў, што ціск на маладафронтаўцаў і сяброў іншых моладзевых арганізацый павялічыўся. Актывістаў часьцей выклікаюць на размовы ў КДБ, пачалі адлічаць іх з вучобы. Многім з тых, каму трэба ехаць на сэсію ў замежныя ВНУ, не даюць перасячы беларускую мяжу. Артур Фінькевіч лічыць, што ўлада насамрэч толькі імітуе лібэралізацыю. Ён прыгадаў, што цягам апошняга месяца ў турме на вуліцы Акрэсьціна арышты адбывалі больш за паўсотні апазыцыянэраў. Нават у дзень яго вызваленьня адлічылі з вучобы некалькі студэнтаў — актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху. У Маладэчне выклікалі на допыт у КДБ Генадзя Фарыну, а ў полацкім студэнцкім інтэрнаце правялі ператрус у Касі Салаўёвай. Артур Фінькевіч апавёў, што нават таксісты яго пазнаюць і віншуюць з вызваленьнем. Людзі выказваюць сваю падтрымку і жадаюць перамогі. Артур лічыць, што ўзмацненьне ціску на моладзь з боку ўладаў сьведчыць пра эфэктыўнасьць моладзевых структураў: “Я зразумеў, знаходзячыся ў сьледчай турме № 4, што не зьмяніўшы сябе, зьмяніць краіну папросту немагчыма. Трэба мяняцца самому, і тады мы пераможам. На нейкім этапе да кожнага моладзевага актывіста павінны прыйсьці супрацоўнікі беларускіх спэцслужбаў і паспрабаваць калі не зламаць, то зрабіць так, каб ён выпаў з працэсу. Да гэтага трэба быць гатовым кожнаму дэмакратычнаму актывісту”. За той час, што Артур і Зьміцер Дашкевіч правялі ў няволі, колькасьць сяброў “Маладога фронту” вырасла ў некалькі разоў. Стварыліся новыя арганізацыі. Абодва былыя палітвязьні днямі накіруюцца ў рэгіёны: “Мы зьбіраемся са Зьмітром Дашкевічам паехаць у рэгіёны разбудоўваць там нашы структуры. Будзем займацца падрыхтоўкай зьезду ўнутры Беларусі, а калі не атрымаецца, то за мяжой. Мы ня ведаем шмат каго з новых сяброў арганізацыі. Трэба паехаць у рэгіёны, пазнаёміцца зь людзьмі. Дзе-нідзе трэба разьвіваць структуры”. Ад 23 лютага ў Артура Фінькевіча ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачынаецца сэсія. Тым часам Зьмітру Дашкевічу , які таксама вучыцца ў Вільні, днямі не дазволілі выехаць за мяжу. Гаворыць Павал Севярынец: “За шырмай вызваленьня “раскручаных” палітвязьняў рэпрэсіі працягваюцца і набываюць новы характар. Гэта спроба блякаваць уступленьне моладзі ў той жа самы “Малады фронт”, у іншыя арганізацыі, каб людзі баяліся трапіць у сытуацыю, калі яны страчваюць вучобу ці працу, калі яны нават, навучаючыся за мяжой, могуць стаць “невыязнымі” і страцяць вучобу й там. Гэта ўсё робіцца наўмысна. Рэжым робіць выгляд, што ідзе на саступкі Захаду, але ў той жа час робіць рэпрэсіі, як кажуць, “пад сталом”. Артур Фінькевіч на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што бліжэйшая акцыя “Маладога фронту” адбудзецца, як павялося, 14 лютага — у дзень сьвятога Валянціна. Ён запэўніў, што маладафронтаўцы будуць удзельнічаць у вулічных акцыях апазыцыі.
комментарии: 0
Рада Эўропы асуджае Беларусь за пакараньні сьмерцю
02/07/2008 - 05:16 / Радыё Свабода
Генэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выступіў з адмысловай заявай, у якой асудзіў выкананьне ў Беларусі сьмяротных прысудаў адносна трох чальцоў злачыннай групоўкі – Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі. “Я засмучаны упартым намерам беларускіх уладаў ізаляваць сваю краіну ад Эўропы, – адзначыў Тэры Дэвіс. – Гэтымі Я засмучаны намерам беларускіх уладаў ізаляваць краіну ад Эўропы. сьмяротнымі пакараньнямі яны нібыта ганарацца сваім грэбаваньнем чалавечых каштоўнасьцяў, звычайных для іншых краінаў Эўропы”. Спадар Дэвіс піша, што Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, у краінах якой сьмяротнае пакараньне забароненае, але Беларусь – сябра ААН, і выкананьне сьмяротнага прысуду тром грамадзянам Беларусі супярэчыць літары і духу нядаўняга рашэньня Генэральнай асамблеі ААН, якая заклікала да міжнароднага мараторыю на выкананьне сьмяротных прысудаў.
комментарии: 0
Внешняя политика.
02/07/2008 - 05:14 / Коммерсантъ Власть
В 1999 году широко обсуждалась возможность "мира без России". Дефолт, как казалось многим, надолго поставил крест на международных амбициях Москвы. В статье, опубликованной накануне отставки Бориса Ельцина, Путин признал, что крах Советского Союза был главным образом следствием экономической неэффективности этого образования. В связи с этим, став президентом, Путин поставил цель вновь превратить Россию в глобального игрока, но на иной, чем у СССР, основе: не военно-идеологической, а экономической. Условия для этого, как оказалось, складывались крайне благоприятно: новому главе государства выпала эпоха быстрого роста экономики России, поддержанного в значительной степени ценами на энергоресурсы.
комментарии: 0
Corriere della Sera: Франция обеспечивает сладкую жизнь африканских "королей"
02/07/2008 - 05:02 / newsru.com
Французская полиция обнародовала данные о личных владениях в стране глав бывших французских колоний в Африке. Как выяснилось, крайняя нищета в руководимых странах не мешает им покупать особняки за миллионы долларов и тратить деньги на своих родственников.
комментарии: 0
Сочы: Тры волаты ці “гульня трох котак з адной мышкай”?
02/07/2008 - 04:49 / Радыё Свабода
У чым быў сэнс учорашняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна? Якія пытаньні на ёй абмяркоўваліся або маглі абмяркоўвацца, што засталося за кадрам? Якое значэньне мае тое, што ў Сочы адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі з кандыдатам на прэзыдэнта Дзьмітрыем Мядзьведзевым?
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015