Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Врагом хорошего должно быть лучшее
читать похожие материалы

цитата:
Люди, веря, что новый правитель окажется лучше, охотно восстают против старого, но вскоре они на опыте убеждаются, что обманулись, ибо новый правитель всегда оказывается хуже старого
Н. Макиавелли
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Кампании:
За наших!
За свободу политзаключенных!
Save Hrodna!
Campain for saving the city from demolition!
«Перемен.инфо»
Cайт альянса "Время побеждать!". Голосование, текст манифеста, комментарии, критика.
Солидарность байнета
день солидарности в байнете
«Вернем свое!»
Гражданская кампания против отмены социальных льгот
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
10
15
18
28    
Кебіч-Лукашэнка: умоўны лад гісторыі
02/28/2008 - 03:35 / Радыё Свабода
Кажуць, што гісторыя ня мае ўмоўнага ладу, што пытаньне "што было б, калі б…" ня мае сэнсу. Але спрадвеку людзі раз за разам задаюць сабе яго. Чаму? Пэўна, таму, што сьвет, зразумела, мяняецца, але мяняецца ня цалкам, тыя ці іншыя сытуацыі ў той ці іншай ступені паўтараюцца, і пытаньне "што было б, калі б…" часам насамрэч ёсьць пытаньнем "што будзе, калі ранейшы выбар паўторыцца, які будзе плён выбару на карысьць іншага варыянту?"  
комментарии: 0
Старые знакомые из КГБ забрали Россию себе
02/28/2008 - 03:21 / BBC
Лидер "Шинн фейн", политического крыла Ирландской республиканской армии, как-то сказал о ее боевиках: "вы ведь знаете, они никуда не девались". Когда я готовил серию документальных радиоочерков "После КГБ" для Всемирной службы Би-би-си, у меня сложилось точно такое же впечатление.
комментарии: 0
После Косово: чем и как будут воевать Грузия и автономии в случае конф
02/28/2008 - 03:09 / NEWS.ru
Журнал The New Times оценил вооруженные силы Южной Осетии, Абхазии и Грузии - на случай начала военного конфликта. Сейчас стороны нацелены на мирный путь разрешения конфликта, и присмотревшись к нынешней грузинской армии можно сделать вывод: это не только пацифизм, в военном конфликте у Южной Осетии и Абхазии шансов мало.
комментарии: 0
Іран гатовы дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве АЭС
02/28/2008 - 02:58 / "Наша Ніва"
Улічваючы сяброўскія адносіны дзвюх краін, можна казаць пра прынцыповую гатоўнасць Ірана дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС. Пра гэта заявіў пасол Ірана ў Беларусі Абдольхамід Фекры 27 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, дапамога можа быць ва ўсіх сферах, такіх як выдзяленне фінансавых сродкаў, навучанне беларускіх спецыялістаў, абмен вопытам, устаноўка абсталявання або навучанне працы на ім. Дыпламат зазначыў, што падтрымка іранскага боку магчыма пры ўмове, калі беларускі бок афіцыйна яе запытае, а ў Ірана будзе магчымасць яе аказаць. Пасол Ірана лічыць, што Беларусь валодае добрым навуковым і тэхналагічным патэнцыялам. «Нягледзячы на цяжкасці, што ўзніклі, Іран адкрыў новы шлях — мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі — і гатовы падзяліцца сваімі дасягненнямі з усімі, хто мае мірныя мэты», — заявіў А.Фекры.
комментарии: 0
Затрыманыя сябры моладзі БНФ
02/28/2008 - 02:54 / Прэс-група Партыі БНФ
27 лютага, Менск. На вуліцы Сурганава затрыманыя двое моладзевых актывістаў Партыі БНФ - Яўген Пятліцкі і Юля Сіўцова. Падчас затрыманьня актывісты зьбіралі подпісы за сутрэчу жыхароў раёну з дэпутатам Уладзімерам Крукам. Міліцыянты знайшлі ў Яўгена і Юлі паштоўкі-запрашэньні на ўрачыстую вулічную акцыю 25 Сакавіка, калі беларусы адзначаюць Дзень Незалежнасьці. Юля паведаміла, што на іх складаюць пратакол.
комментарии: 0
Справу А.Кіма падрыхтавалі для перадачы ў суд
02/28/2008 - 02:52 / Радыё Свабода
Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі ”Ініцыятыва” Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ. Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд. Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Зьміцер Лугін, які вядзе сьледзтва, паведаміў, што Андрэй пачне знаёміцца з матэрыяламі справы ў панядзелак, 3 сакавіка. “Насамрэч, справа ўжо ў суд пойдзе. Можа, нават у панядзелак пасьля азнаямленьня. Папярэдняе расьсьледаваньне завяршылася. Азнаямленьне? Як ён пажадае. Можа за дзень азнаёміцца, можа — за два... Як захоча. Паводле маіх матэрыялаў, ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары”. Папярэдняе расьсьледаваньне завяршылася. Азнаямленьне? Як ён пажадае. Можа за дзень азнаёміцца, можа — за два... Нагадаем: Андрэя Кіма затрымалі 21 студзеня пры разгоне акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Спачатку яго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, а пасьля адбыцьця арышту адвезьлі ў сьледчы ізалятар. Гэтым разам Андрэя ўжо абвінавацілі ў пагрозе міліцыянту, супрацоўніку ДАІ, які яго затрымліваў. Пракуратура адмовілася зьмяніць хлопцу меру стрыманьня. Учора, 26 лютага, Андрэю Кіму споўнілася 22 гады. Ягоная маці і сябры грамадзкага камітэту ў абарону Андрэя Кіма падалі хадайніцтва, каб хлопца адпусьцілі пад заклад. Маці Андрэя адмовілі ў спатканьні з сынам, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва, але ў дзень народзінаў дазволілі перадачу.Гаворыць Тацяна Кім: “Учора яму невялічкую перадачу перадала на дзень народзінаў. Перадала яблыкі, апэльсіны, торт вафэльны”. Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу, адразу пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, яе перададуць у суд. Такім чынам, суд можа пачацца ў сакавіку. Андрэю Кіму пагражае зьняволеньне да шасьці гадоў.
комментарии: 0
Эўразьвяз патрабуе вызваленьня Аляксандра Казуліна
02/28/2008 - 02:48 / Радыё Свабода
Ад імя Эўрапейскага Зьвязу цяперашні яго старшыня Славенія выказала спачуваньне палітвязьню, былому кандыдату на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Казуліну і ягоным дочкам у сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай Адначасна ў адмысловай дэклярацыі Эўрапейскі Зьвяз заклікае беларускія ўлады безумоўнага вызваленьня з турмы Аляксандра Казуліна. У дакумэнце падкрэсьліваецца, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў Эўразьвяз разглядаў бы як канкрэтны крок Беларусі да агульнага з Эўропай разуменьня каштоўнасьцяў дэмакратыі, правоў чалавека і прававых нормаў.
комментарии: 0
Міністар Мартынаў называе прычыны адмоўнага сальда
02/28/2008 - 02:44 / Радыё Свабода
Тры чыньніка, якія летась прывялі да складанасьцяў у беларускай эканоміцы, назваў сёньня міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас выніковага паседжаньня калегіі міністэрства. Гэта – кардынальнае зьмяненьне сытуацыі ў гандлі з Расеяй, пазбаўленьне прэфэрэнцыяў Эўразьвязу і ўвядзеньне ЗША эканамічных санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахім”. Паводле афіцыйнай статыстыкі, дэфіцыт зьнешняга гандлю і паслугаў Беларусі склаў у 2007 годзе аж 2 мільярды 750 мільёнаў даляраў, хаця Аляксандар Лукашэнка ставіў задачу дасягнуць станоўчага сальда ў памеры 500 мільёнаў даляраў. Беларускім дыпляматам сёньня настаўлялі – трэба лепей прасоўваць беларускія тавары на замежныя рынкі, каб выйсьці на прыбытковае сальда. Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка лічыць, што цягам бліжэйшых двух гадоў гэта задача не выглядае рэальнай: “Адмоўнае сальда можна зьменшыць, але выйсьці на плюс пакуль немагчыма. І нават калі наш урад будзе біцца над гэтай справай як рыба аб лёд, станоўчага сальда ня будзе. Яно атрымліваецца за кошт неэквівалентнага абмену, перадусім за энэрганосьбіты, на іх коштах і тарыфах. На усясьветным рынку кошты на іх растуць і мы знаходзімся у дысбалянсе. А імпарт энэргарэсурсаў скараціць цяжка”.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015