Третий путь
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
ru bydeeng Прямое действие:
Либеральный взгляд
Что такое либеральная Беларусь XXI века?
читать похожие материалы

цитата:
Сегодня все страны могут быть разделены на два класса - страны, где правительство боится людей, и страны, где люди боятся правительства.
Амос Р. Е. Пиночет
связь с нами:
Если вам интересно то что мы делаем - не стесняйтесь писать письма. Мы будем рады.
       контакт       
Юмор:
БелЖаба
красным по зеленому
мультклуб
народное телевидение
книга
новая литература
« февраль 2008 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
       
10
15
18 21
   
Дата
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
02/21/2008 - 21:55 / Вока
  21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 9 гадоў таму.
комментарии: 0
Сухотнікі абяцаюць новую акцыю пратэсту
02/21/2008 - 19:29 / "Наша Ніва"
Пацыенты Рэспубліканскай тубэркулёзнай бальніцы «Наваельня» (Дзятлаўскі раён, Гарадзеншчына) абяцаюць распачаць новую галадоўку і зьвярнуцца па дапамогу ў недзяржаўныя і замежныя арганізацыі. Начальнік управы арганізацыі мэдыцынскай дапамогі і дырэктар НДІ пульманалёгіі і фтызіятрыі: «У «Наваельні» усё нармальна, вінаватыя — група хворых, былых зьняволеных». «Просім дапамогі ў прэсы, у вашай газэты, бо нам больш няма да каго зьвярнуцца — дзяржава ад нас адгарадзілася бэтонным плотам» — з такімі словамі чарговы раз у рэдакцыю зьвярнуліся пацыенты РТБ «Наваельня». Хворыя паведамілі, што ў хуткім часе гатовыя ізноў распачаць акцыю пратэсту: «Мы гатовыя перакрыць дарогу, каб на нас нарэшце зьвярнулі ўвагу. На дзяржаўныя структуры надзеі няма, будзем зьвяртацца ў недзяржаўныя ды замежныя». Паводле словаў пацыентаў, хворых ужо падтрымалі прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў. Патрабаваньні ў хворых ранейшыя — стварыць магчымасьць для прагулак у лесе, даць магчымасьць купляць неабходнае ў краме, а таксама наладзіць нармальнае харчаваньне ў сталоўцы. На афіцыйным сайце бальніцы паведамляецца, што «з улікам шматлікіх зваротаў насельніцтва г.п. Наваельня, Міністэрства аховы здароўя прыняло шэраг дадатковых мераў, накіраваных на выключэньне выхаду за тэрыторыю лекавай установы: цяпер скончана будаўніцтва прахадной, асноўнай часткі бэтоннай агароджы вакол тэрыторыі, адчынена аддзяленьне для прымусовага лячэньня на 30 ложкаў, праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяваньні сыстэмы відэанагляду на ўсёй тэрыторыі бальніцы». Галоўны ўрач РТБ Мечаслаў Доўгань ад камэнтароў адмовіўся: «У мяне на гэты конт распараджэньні зь міністэрства — з усімі пытаньнямі, зьвязанымі з падзеямі ў бальніцы, адсылаць да кіраўніцтва НДІ пульманалёгіі і фтызіятрыі». Дырэктар НДІ Генадзь Гурэвіч адказаў, што пісаць у дадзеным выпадку няма пра што: «Адабралі ў некаторых зь іх магчымасьць піць гарэлку». Генадзь Львовіч запэўніў, што ўсё ў «Наваельні» нармальна, у чым ён сам неаднакроць пераканаўся. «НН» зьвярнулася таксама па камэнтары ў Міністэрства аховы здароўя. Галоўны санітарны ўрач Беларусі Міхаіл Рымжа ад камэнтароў адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэтае пытаньне не знаходзіцца ў яго кампэтэнцыі. Ён параіў зьвярнуцца да начальніка ўправы арганізацыі мэдыцынскай дапамогі Ігара Броўкі. Ігар Уладзімеравіч распавёў наступнае: «Гэта не санаторная зона. У «Наваельні» знаходзяцца пацыенты з адкрытай формай захворваньня, таму, хоць бальніца і мае статус адкрытай установы, унутранымі правіламі выхад хворых за тэрыторыю забаронены». Па словах сп. Броўкі, бэтонная агароджа вакол бальніцы — гэта стандарт для падобных установаў. Ён адзначыў, што патрэбы ў арганізацыі асобнай тэрыторыі для прагулак хворых у лесе няма — корпус лякарні і так знаходзіцца ў сасновым бары. «Паветра там цудоўнае, а ўсе размовы пра выхад у лес — гэта спробы прарвацца ў пасёлак, а канкрэтна — у краму», — падкрэсьліў начальнік управы. Няма чаго скардзіцца і на харчаваньне — яно цалкам адэкватнае, адпавядае патрабаваньням і нормам, што неаднойчы пацьвердзілі выязныя праверкі, запэўніў Ігар Броўка. Паводле яго, хворыя забясьпечаныя ўсім неабходным. На словы пацыентаў пра аўталаўку, якая нібыта прывозіць на тэрыторыю бальніцы сьпіртное ён адказаў, што такое немагчыма — уезд на тэрыторыю толькі па пропуску, таксама дзейнічае пост міліцыі. На разьвітаньне Ігар Уладзімеравіч дадаў, што ўсе праблемы ў «Наваельні» здараюцца дзякуючы некалькім пацыентам, былым зьняволеным, які падбухторваюць астатніх. Супрацоўніца мясцовага аддзяленьня «Беларусбанку» мяркуе, што па неабходнасьці наведвацца ў банк пацыенты бальніцы могуць і павінныя, роўна, як і ў астатнія афіцыйныя ўстановы, аднак яна супраць таго, каб хворыя зьбіраліся ў дварах жылых дамоў, побач зь дзіцячымі пляцоўкамі. Яна кажа, што і цяпер у пасёлку часта можна сустрэць нецьвярозых пацыентаў РТБ і падкрэсьлівае: «Гэта нікому не падабаецца, мы нават подпісы зьбіралі, каб такога больш не было».
комментарии: 0
Грамадзкага лідэра Гарадзеншчыны выклікалі ў КДБ
02/21/2008 - 19:13 / "Наша Ніва"
Эдвард Дмухоўскі сёння наведаў паводле позвы абласную ўправу Камітэта дзяржаўнай бяспекі, дзе атрымаў папярэджанне аб недапушчальнасьці дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці Алег Жывушка, які праводзіў размову, цікавіўся ў Эдварда Дмухоўскага яго грамадскай дзейнасцю і ўдзелам у шэрагу мерапрыемстваў, зарганізаваных дэмакратычнымі сіламі. Акрамя гэтага чэкіст спрабаваў высветліць, ці не з’яўляецца грамадскі актывіст замежным шпіёнам і якую пабудову маюць арганізацыйныя структуры руха «За свабоду». На думку Эдварда Дмухоўскага, супрацоўнік КДБ Алег Жывушка меў на мэце аказаць на яго псіхалагічны ціск: - Зразумела, што калі супрацоўнік КДБ паміж іншым у размове ўзгадвае, што ў выпадку ўдзелу ў тым ці іншым несанкцыянаваным мерапрыемстве мяне чакае крымінальная адказнасць, гэта можна разглядаць не інакш, як спробу аказаць псіхалагічны ціск. Не выключана таксама, што захады КДБ звязаны непасрэдна з актыўнымі дзеяннямі гродзенскага руха “За свабоду”, які на працягу апошняга часу зладзіў у горадзе шэраг мерапрыемстваў культурніцка-нацыянальнага накірунку. Пасля размовы супрацоўнік КДБ пад роспіс азнаёміў Эдварда Дмухоўскага з наступствамі, якія яго чакаюць у сувязі з магчымымі супрацьпраўнымі дзеяннямі і паведаміў, што ў выпадку парушэння артыкула 342 Крымінальнага кодэкса дакументы будуць перададзеныя ў пракуратуру для далейшага разбіральніцтва.
комментарии: 0
Працягваюцца адлічэньні студэнтаў
02/21/2008 - 19:08 / Радыё Свабода
Павал Кур'яновіч і Тацяна Цішкевіч выключаныя са сваіх навучальных установаў. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Джынс – за сваоду!" былі аршытаваныя за ўдзел у акцыях пратэсту. Павал Кур'яновіч вучыўся на 4 курсе Менскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа. Прычынай адлічэньня адміністрацыя каледжу назвала пропуск заняткаў ад 17 студзеня па 5 лютага. Угэты час Павал знаходзіўся ў турме на вуліцы Акрэсьціна за ўдзел у акцыі салідарнасьці 16 студзеня. Тацяна Цішкевіч вучылася на другім курсе Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры. Прычынай алічэньня стала адміністрацыйнае правапарушэньне, якое накіравана супраць грамадзкай маралі. Нагадаем, Тацяна Цішкевіч была арыштавана на 20 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Нагадаем, раней з Белдзяржунівэрсытэту быў адлічаны Франак Вячорка.Кіраўніцтва ўнівэрсытэту назвала прычнай адлічэньня адгулы.Ф.Вячорка быў арыштаваны на 15 сутак нібыта за лаянку пры затрыманні 16 студзеня. Раней быў адлічаны Зьміцер Жалезьнічэнка з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны.
комментарии: 0
Н.Пяткевіч – аб прапанове А.Казуліну
02/21/2008 - 19:05 / Радыё Свабода
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч зьняпраўдзіла паведамленьні аб тым, што ўлады прапаноўвалі Аляксандру Казуліну свабоду ў абмен на эміграцыю. Паводле Н.Пяткевіч, такія заявы варта расцэньваць як “прававую непісьменнасьць ці палітычную спэкуляцыю”. У інтэрвію “Інтэрфаксу” намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта падкрэсьліла, што “паводле заканадаўства магчымыя толькі два шляхі датэрміновага вызваленьня зь месцаў пазбаўленьня волі: вызваленьне ад адбываньня пакараньня, і тады чалавек робіцца вольным, ці замена пакараньня на больш мяккае... Вызваленьне з прымусовым накіраваньнем у іншую краіну – гэта поўны абсурд”. Н.Пяткевіч паведаміла, што “да прэзыдэнта сапраўды зьвярталіся дыпляматычныя прадстаўнікі і дзяржаўныя дзеячы замежных дзяржаваў з просьбай даць магчымасьць Казуліну суправаджаць яго жонку за мяжу на лячэньне”. Паводле намесьніцы кіраўніка прэзыдэнцкай Адміністрацыі, “зыходзячы з гуманных меркаваньняў, з улікам выключных абставінаў наша краіна пацьвердзіла гатовасьць пайсьці на гэты крок. Асуджаны адмовіўся, гэта ягонае права”. Натальля Пяткевіч заявіла, што “дзяржава ў складанай для гэтай сям’і сытуацыі павяла сябе годна і гуманна. Тое, што цяпер пачынаюць спэкуляваць на гэтай тэме, прынамсі неэтычна”. Словы Натальлі Пяткевіч камэнтуе наш аглядальнік Юры Дракахруст: З тлумачэньняў Натальлі Пяткевіч засталося незразумелым, якому ж з названых ёй законных шляхоў датэрміновага вызваленьня зь месцаў пазбаўленьня волі адпавядаў “гуманны і годны крок” беларускіх уладаў. Калі першаму, гэта значыць вызваленьню ад адбываньня пакараньня, то чаму гэтае вызваленьне ўлады зьвязвалі з паездкай Казуліна з жонкай у Нямеччыну? Вызвалілі б, а там ужо ён бы сам вырашаў, што яму рабіць. Калі размова ішла пра замену пакараньня на больш мяккае, то на якое? Хіба што Казуліну прапанавалі зьезьдзіць з жонкай у Нямеччыну на лячэньне, а потым вярнуцца за краты. Калі так, то гэтая прапанова якраз і была выштурхоўваньнем палітыка з краіны “па змаўчаньні”.
комментарии: 0
Эўрадэпутаты зьнялі словы “апошняя дыктатура Эўропы”
02/21/2008 - 19:03 / Радыё Свабода
Сёньня ў Страсбуры дэпутаты Эўрапарлямэнту абмяркoўвалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, ва Ўсходнім Тыморы і ў правінцыі Паўночны Ківу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Паводле аднаго з распрацоўнікаў праекту рэзалюцыі па Беларусі, прадстаўніка Народнай партыі Нямеччыны Бэрнда Посэльта, дэбаты па трох краінах праводзіліся незалежна адны ад адных і парлямэнтары не параўноўвалі гэтых краінаў між сабою. Што да Беларусі, лічаць дэпутаты, то “правы чалавека ў гэтай краіне па-ранейшаму масава парушаюцца”. У інтэрвію нашаму радыё Бэрнд Посэльт паведаміў: “Паставіўшы побач такія розныя краіны, мы зусім не зьбіраліся параўноўваць іх. Проста кожны чацьвер у Эўрапарлямэнце мы разглядаем актуальную сытуацыю з парушэньнем правоў чалавека ў розных краінах. Што да Беларусі, то там правы чалавека па-ранейшаму масава парушаюцца і ўсё, як і раней, выглядае крытычным”. Як вынікае з прынятай рэзалюцыі па Беларусі, эўрапейскія дэпутаты па-ранейшаму аддаюць вялікую ўвагу перасьледу беларускімі ўладамі прадстаўнікоў апазыцыі, незалежных СМІ, няўрадавых арганізацыяў, дэманстрантаў. Яны патрабуюць ад Менску адмены сьмяротнага пакараньня, правядзеньня свабодных выбараў і вызваленьня “апошняга з палітвязьняў” Аляксандра Казуліна. У рэзалюцыі гаворыцца, што Эўрапарлямэнт вітае апошнія вызваленьні палітзьняволеных у Беларусі. Пытаюся ў спадара Посэльта, ці азначае гэта, што ў выпадку вызваленьня Казуліна Менск выканае адно з 12 патрабаваньняў Эўразьвязу і ў выніку Калі рэжым     застанецца,     краіна цалкам     ізалюецца   зможа разьлічваць на адпаведны крок у адказ з боку Эўропы?  Калі рэжым     застанецца,     краіна цалкам     ізалюецца   Посэльт: “Так, выкананьне такога пункту, як вызваленьне палітвязьняў, мы вельмі вітаем. Аднак зь беларускай практыкі мы ведаем, што пасьля нейкага кроку наперад робяцца некалькі крокаў назад. Ня выключана, што на наступным тыдні будуць арыштаваныя ці затрыманыя новыя людзі. Мы патрабуем грунтоўных зьменаў у гэтай сытуацыі ў адпаведнасьці з існуючымі міжнароднымі прававымі нормамі. Паглядзіце, уся Эўропа дэмакратызавалася, і мы чакаем такой жа дэмакратызацыі ад Беларусі. Зразумела, што тады мы зробім адпаведныя крокі насустрач. Напрыклад, у спрашчэньні візавых фармальнасьцяў для беларусаў, якія хочуць наведаць краіны Шэнгенскай зоны”. Карэспандэнтка: “Эўрапейскія палітыкі выступаюць за больш даступныя паездкі ў Эўропу для ўсіх беларусаў ці толькі для тых, хто атрымае афіцыйнае запрашэньне ў рамках пэўнага праекту? Далёка ж ня ўсіх дэмакратычна арыентаваных беларусаў запрашаюць на нейкія сэмінары. А пытаньне зьніжэньня кошту візаў для прыватных паездак ніяк не агаворваецца...” Посэльт: “Усё павінна ісьці крок за крокам. Спачатку павінен прайсьці нейкі час. Кожны ведае, што Беларусь ня стане дэмакратычнай ужо на наступным тыдні. Трэба з чагосьці пачынаць: з праграмаў абменаў, студэнцкіх, культурніцкіх, гуманітарных, журналісцкіх і гэтак далей. Паглядзіце на тую ж Македонію – краіну-кандыдатку ў Эўразьвяз, абсалютна дэмакратычную краіну: гэтая краіна цяпер атрымлівае візавую свабоду толькі для часткі насельніцтва. Што да Беларусі, то яна па-ранейшаму застаецца краінай з аўтарытарным рэжымам. Тут шмат што павінна адбыцца, каб усё функцыянавала паводле дэмакратычных стандартаў. Калі рэжым застанецца, краіна цалкам ізалюецца і мы ня зможам нічога зрабіць”. Паводле Бэрнда Посэльта, пры абмеркаваньні праекту рэзалюцыі аб правох чалавека ў Беларусі было вырашана выкрасьліць з дакумэнту такую фармулёўку, як “апошняя дыктатура ў Эўропе”. Такім чынам “дэпутаты, нягледзячы на сваё па-ранейшаму крытычнае стаўленьне да беларускага рэжыму, прадэманстравалі гатовасьць да дыялёгу”. Як падкрэсьліў адзін з распрацоўнікаў рэзалюцыі, “гэта не дыялёг для дыялёгу. Мы хочам, каб ён дапамог беларускім людзям”.
комментарии: 0
Глобальная роль России и европейская идентичность
02/21/2008 - 18:58 / "Россия в глобальной политике"
Еще в преддверии XXI века казалось, что Россия утратила едва ли не все свои международные позиции. Однако изменения планетарного масштаба, произошедшие за последние годы, раскрыли перед ней возможности стать державой, от которой во многом зависит вектор мирового развития. Но способна ли наша страна сыграть глобальную роль, не придерживаясь своей цивилизационной самоидентификации? Конкретнее – что есть Россия вне европейской идентичности?
комментарии: 0
Многополярность и демография
02/21/2008 - 18:48 / "Россия в глобальной политике"
ХХ век стал временем невиданного в истории ускорения роста населения Земли вследствие несинхронных показателей изменений смертности и рождаемости в процессе мирового демографического перехода. Темпы роста достигли максимума в 1960-е годы, в последующие три десятилетия они постепенно снижались, и эта тенденция продолжается. Тем не менее в середине XXI столетия на Земле будет жить примерно в 5–7 раз больше людей, чем в начале XX века. Расселение людей по планете никогда не было равномерным, но мировой демографический взрыв резко усилил эту неравномерность.
комментарии: 0
Война по-германски
02/21/2008 - 18:19 / The Weekly Standard
История прусского и германского государства до 1945 года - это история политики, в которой война является не средством, а результатом. В течение двух веков война была основной статьей германского экспорта. Война была не просто 'продолжением политики другими средствами'; война, как отметил в 1788 году Мирабо, была 'национальной историей Пруссии'. Впоследствии Мирабо сам же обновил свою формулировку: 'если в других странах у государства есть армия, то Пруссия - это страна, где у армии есть свое государство'.
комментарии: 2
Северная Корея: на пороге перемен?
02/21/2008 - 18:06 / "Россия в глобальной политике"
16 февраля Северная Корея отметила день рождения руководителя страны Ким Чен Ира. Всякий, хорошо знающий КНДР и приехавший туда после достаточно длительного перерыва, не может не заметить определенных перемен, которые произошли в последнее время и в обыденной жизни, и в настроениях северокорейцев. В отличие от кризисных 90-х годов, когда в глазах людей читалась безысходность, сегодня появился робкий оптимизм, надежда на улучшение жизни. Период 90-х в КНДР называют «трудным походом», когда из-за развала социалистического блока, противостояния с США и череды природных бедствий на повестке дня был один вопрос: как выжить.
комментарии: 0
ГлавнаяНовостиПубликацииДумкарэйКолонкиБиблиотекаВопрос-ответСсылки о нас
2004-2008 © «Третий Путь». При полном или частичном использовании материалов ссылка на «Третий Путь» обязательна.
Связаться с нами можно по e-mail: judi@3dway.org или телефону: +1 347 4109015